Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Баброў лічылі вельмі ўмелымі рамесьнікамі. Дык чым яны працавалі — хвастом, зубамі ці, можа, лапамі?

— Усе народы паўночнай паўкулі, якія палявалі на баброў — у Сібіры, у Эўропе, у Амэрыцы — верылі, што бабры мала чым саступаюць чалавеку ў тэхнічных магчымасьцях. Ва ўкраінцаў пра бабра ёсьць такая загадка: «Галава сабачая, хвост рыбін, а розум чалавечы». Індзейцы Паўночнай Амэрыкі ў XVII— XVIII стагодзьдзях лічылі, што бабры здольныя каваць мячы ды нажы, пячы хлеб ды яшчэ шмат чаго. Нашы легенды не сягалі так далёка, але, напрыклад, галоўны лясьнічы вялікіх маёнткаў князя Вітгенштэйна ў Слуцкім павеце ня так ужо даўно, у 1884 годзе, пераконваў, нібыта бабры на адкрытых прырэчных прасторах засаджваюць лазою падыходы да вады. Прычым, ён быццам бы назіраў, як бабры імкнуліся не пашкодзіць лазовую кару й садзілі выкапаныя галінкі наўскос у папярэдне распушаную зямлю. А ў XV стагодзьдзі італьянскі гуманіст Пампоніё Лета, які наведаў Вялікае Княства, пераказваў мясцовыя легенды пра тое, што чорныя бабры пануюць над рудымі, як фэадалы над сялянамі, і прымушаюць тых працаваць на сябе:

У баброў тры пароды — сяляне, баяры й магнаты. Яны адрозьніваюцца колерам футра. У сялянаў сьпіна звычайна без валасоў і абдзёртыя вушы; футра іхнае вельмі таннае. Баяры чорна-рудога колеру; іхнае футра больш каштоўнае. Ім аздабляюць дзеля раскошы краі вопраткі. Магнаты, якіх ловяць надзвычай рэдка, зусім чорныя. Іхнае футра лёгкае й вельмі дарагое. Яны ніколі не выходзяць са сваіх нораў; калі паказваюцца, дык у суправаджэньні цэлага статку: яны раздаюць сабраныя «сялянамі» запасы. Калі магнат трапіць у рукі паляўнічых, просты бабровы люд упадае ў вялікі смутак, які выражае хадой і абліччам.

Праўда тут толькі тое, што чорныя бабры сустракаліся больш рэдка й каштавалі сама мала ўдвая даражэй за рудых. Шапкі з чорнага бабра насілі сэнатары Рэчы Паспалітай. Дарэчы, падобныя легенды пра баброў існавалі ў народаў Сібіры й паўночна-амэрыканскіх індзейцаў. Застаецца толькі пашкадаваць, што напраўду інтэлект бабра далёка не такі высокі, і ўсе аповеды пра бязьмежныя тэхнічныя здольнасьці й высокую сацыяльную арганізацыю баброў ня маюць падставаў. Сучасная навука пазбавіла нас надзеі на тое, што побач з намі жывуць такія сымпатычныя браты па розуме.

— Мяркуючы па шматлiкiх назвах вёсак, даўней бабры вельмі шчыльна насялялі Беларусь. Вось толькі на Віцебшчыне дзесяткі вёсак з назвамі, вытворнымі ад «бабра»: Бабры, Баброва, Бабровічы, Баброўнікі...

— Не выпадкова асабліва ў Падзьвіньні такая канцэнтрацыя гэтых назваў. Шмат іх у паўднёвай, левабярэжнай частцы былога Полацкага княства. Гэты край, бадай, самы апошні ў краіне, толькі пры канцы XVI стагодзьдзя быў канчаткова запрыгонены. А да гэтага большасьць тутэйшага насельніцтва ўвогуле займалася ня столькі сельскай гаспадаркай, колькі рознымі промысламі — прыкладам, баброўніцтвам і бортніцтвам. А таму й даўжэй захоўвала асабістую свабоду. Лад жыцьця тут чымсьці нагадваў жыцьцё эўрапейскіх каляністаў на вялікіх азёрах Паўночнай Амэрыкі на два стагодзьдзі пазьней.

— А як там, дарэчы, захоўваюць памяць пра традыцыі мясцовага баброўніцтва?

— Два з паловай стагодзьдзі экспарт прадуктаў баброўніцтва быў асновай эканомікі Канады. Бабру абавязаныя ўзьнікненьнем шмат якія буйныя сучасныя гарады Паўночнай Амэрыкі — Манрэаль, Дэтройт, Квэбэк, Чыкага, і там добра пра гэта памятаюць. У Канадзе штогоду ў апошнюю пятніцу лютага, пачынаючы з 1974 году, сьвяткуюць Нацыянальны дзень бабра. Школьнікаў возяць на экскурсіі. Яны дапамагаюць ім зразумець, якое месца займаў бабёр у жыцьці іхных продкаў. Пра гісторыю паўночнаамэрыканскага баброўніцтва напісана сотні кнігаў — і навукова-папулярных, і мастацкіх (прыгадаем хоць бы Фэнімора Купэра й Джэймза Олдрыджа). Бабёр — адзін з самых папулярных сымбаляў Канады. У гэтай краіне, а таксама ў асобных амэрыканскіх штатах, існуе папросту культ бабра. — Калісьці й беларусы казалі: «Як заб’еш бабра, ня будзеш мець дабра». Гэта значыць, што на бабра ў Беларусі ня толькі палявалі, але й імкнуліся захаваць, зьберагчы яго?

— Беларусь, магчыма, адзін з самых раньніх рэгіёнаў бабровага промыслу ў гісторыі чалавецтва. Менавіта пра нашы землі як пра асноўнага пастаўшчыка бабровага струменю й шкурак пісалі яшчэ грэк Гэрадот і араб Ідрысі. Да таго ж, мы маем права ганарыцца тым, што былі першай краінай, якая ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 году заканадаўча аформіла мерапрыемствы дзеля аховы папуляцыі баброў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x