Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе знаходкі, зробленыя на дарозе, маюць незвычайны знакавы характар. Менавіта на дарозе герой сустракаецца з Богам (часьцей у выглядзе старца), сьвятымі, падарожнымі. Сустракаюцца на ёй і добрыя, і дрэнныя знакі. Штосьці нядобрае прадказвае сустрэча з папом, зайцам, чорным катом, жанчынай з пустымі вёдрамі ці кошыкам, добрае — з ваўком ці жабраком. Асабліва гэта датычылася момантаў, калі чалавек выпраўляўся на значныя для гаспадаркі заняткі. З чарцямі дый іншымі дэманамі чалавек сустракаецца таксама на дарозе. Шырока бытуюць быліны пра падарожных і чорта ў выглядзе барана, козьліка. Наагул, дарога, што лучыць засьветы, успрымаецца міталягічна як «нячыстае» месца.

— Напэўна ж, ня можа быць для ўсіх і ўся дарога «нячыстай». Гэта — толькі асобныя адрэзкі яе. Якія яны ў беларусаў?

— Найперш, гэта ростані — адзін з важнейшых каналаў камунікацыі з засьветамі. Гэта нулявая, пачатковая кропка дарогі й прасторы наагул, дзе ў крытычныя часавыя моманты разгортваліся рытуальныя дзеі — палілася купальскае вогнішча, сьпяваліся заклінальныя песьні. Як моцны інфармацыйны канал ростані выкарыстоўваюцца ў варожбах. Апоўначы на Купальле дзяўчаты гукалі долю:

На Купалу пасьля заходу сонца, як заблішчаць на небе зоркі, дзеўкі голыя бягуць дзе-небудзь за вёску на растанцы, становяцца ракам і зубамі бы гавядо рвуць падарожнік. Яны з гэтым зельлем моўчкі бягуць дамоў і лажацца спаць, а падарожнік кладуць сабе пад голаў. Ноччу ня хібіць прысьніцца суджаны.

— Менавіта на ростанях, дарогах, што вядуць да гораду, вёскі, ставяць прыдарожныя крыжы. Як злучыліся тут паганскія й хрысьціянскія традыцыі?

— Найперш, крыж закліканы нэўтралізаваць патэнцыйную небясьпеку гэтага месца для чалавека й соцыюму. Але ростані — таксама крыж, толькі гарызантальны. Назіраем як бы дубляваньне крыжа, што ўзмацняе сакральнасьць месца ды робіць магчымым кантакт з Богам. Мэтафара дарогі, шляху актыўна скарыстоўваецца і ў паэтычна-публіцыстычным, палітычным дыскурсах. Ад пачатку мінулага стагодзьдзя кліча за сабою «шлях да волі», «да збаўленьня й шчасьця дарога». Васіль Быкаў назваў роздумы пра лёс свой і радзімы «Доўгая дарога дадому». Зрэшты, у кожнага з нас ёсьць і доўгая дарога да самога сябе.

КАЛОДНАЕ ПЧАЛЯРСТВА

Размова зь Дзянісам Раманюком

Беларусы заўсёды любілі мёд і ўмелі яго здабываць. У далёкай мінуўшчыне раі пчолаў засяляліся ў дуплы дрэваў, а людзі вышуквалі іх, каб адабраць іхны мёд. Пазьней — сталі даглядаць, ахоўваць знойдзеныя раі. Бортнікі (так называлі сябе тыя, хто займаўся здабычаю мёду) сталі заманьваць пчаліныя раі ў зробленыя ў вершалінах дрэваў дуплы — борці. А па часе пачалі вырабляць калоды, па-майстэрску імітуючы дуплы дрэваў. Ставілі іх у лясах, на дрэвах і проста ў палях. Беларусы ахвотна займаліся здабычай мёду. Так, у XVІ стагодзьдзі на нашых землях было больш за мільён борцяў, якія прыносілі да паўмільёна пудоў мёду штогод. Сёньня клясычнае бортніцтва амаль зьнікла, але ягоны рудымэнт — калоднае пчалярства — сям-там яшчэ можна назіраць. І людзі ёсьць, якія называюць свой занятак не пчалярствам, а бортніцтвам.

— Дзе сёньня можна знайсьці аўтэнтычных бортнікаў?

— Ёсьць на Палесьсі вёска Аздамічы, дзе, як кажуць мясцовыя жыхары, «займаюцца пчоламі па-старыннаму». Двойчы на год — вясною ў траўні й восеньню, напярэдадні сьвята Ўзьвіжаньня — там «хаджаюць пчолаў». Гэта значыць, аб’яжджаюць борці. Вясна ў даліне ракі Прыпяці звычайна суправаджаецца вялікай паводкай. Таму аб’езд сваёй лясной гаспадаркі жыхары Аздамічаў рабілі на лодках. Пераплываючы ад дрэва да дрэва, яны вычышчалі дно борцяў ад сьмецьця, правяралі стрэхі й мацаваньні. Увосень бортнікі чысьцілі борці, а самае галоўнае — зьбіралі ўраджай.

— Якія прылады палешукі бяруць на гэтыя «хаджаньні»? Як яны выглядаюць?

— Дзеля гэтага яны найперш маюць адмысловую драбіну. Яе называюць «астроў», і нагадвае яна сукаватае дрэва з каротка абсечанымі сукамі. Такую драбіну рабілі каля кожнага дрэва з борцю й хавалі побач у кустах ці ў траве. Астатнія прылады ўсім добра вядомыя: дымакур, шаня, у якую зьбіраюць ураджай, вяроўка, сякера...

— Як выглядае борць?

— Борць выраблялі з адмысловых сасны ці дуба. У сярэдзіне мусіла быць прыродная пустата, што спрашчала працу бортніка. Вось як апісвае яе мясцовы бортнік:

Не абавязкова, каб дрэва было здаровае цалкам. У сярэдзіне яно можа быць гнілаватае. Гэта нават самае лепшае: і рабіць лёгка, і пчолы садзяцца. Дуб вельмі цьвёрды — дык найлепей, каб ён быў сухі, а ў сярэдзіне гнілы. Мы падрэжам яго, вычысьцім сярэдзіну...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x