Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такім чынам, пачатак працоўнага дня, як і шмат гадоў таму, і сёньня, выглядае прыблізна аднолькава. Дык які вышэйшы сэнс гэтага звыклага парадку?

— Асноўнай сэмантычнай дамінантай як кожнага зь міні-рытуалаў, гэтак і ўсяго ранішняга абраду выступае ідэя пераходу — пераходу ад дня да ночы, ад цемры да сьвятла, ад сну да бадзёрасьці й, у выніку, ад паўпрыроднага, амаль хаатычнага й блізкага да іншасьвету стану ў сьвет культуры й сацыяльных дачыненьняў. У традыцыйнай культуры розныя часавыя цыклі ў сваім значэньні тоесныя адзін аднаму. Так і ранак у сутачным цыклі раўнуецца да нараджэньня, пачатку жыцьця чалавека. Выходзіць, чалавек, як і навародак, штораніцы вызваляецца з-пад ціску іншасьвету, змывае ўсё старое й нячыстае й, апрануўшыся ды прычасаўшыся, уваходзіць у соцыюм.

СЫМБОЛІКА ТРАДЫЦЫЙНАЙ ВОПРАТКІ

Размова з Тацянай Валодзінай

Даўно мінуў час, калі чалавеку дастаткова было загарнуцца ў зьвярыную шкуру альбо завязаць на сьцёгны павязку. У іншыя эпохі адзеньне было своеасаблівым пашпартам чалавека, які паказваў на ягоныя пол і сацыяльны статус. Сёньня ж фантазіі ў манеры апранацца няма межаў, нагавіцы ахвотна надзелі кабеты, і мужчыны ня супраць пераняць сёе-тое з жаночага гардэробу. Мода зрабілася адной з буйнейшых галінаў індустрыі, паламаўшы ўсе звыклыя стэрэатыпы й традыцыі. І сярод гэтага бязьмежжа стыляў і варыянтаў ёсьць адзін, асаблівы, скрозь напоўнены нейкім унутраным, «нематэрыяльным» сэнсам — народны нацыянальны строй. Той касьцюм, што ўвабраў у сябе жыцьцёвыя пачуваньні й погляды нашых продкаў.

— Дык як старажытныя людзі ўспрымалі адзеньне?

— Чалавек упершыню апрануўся, каб схавацца ад холаду, гарачыні, дажджу. Архаічны чалавек успрымаў адзеньне аналягічна дому, жытлу. Яшчэ да індаэўрапейскіх глыбіняў сягае сымбалічнае атаесамленьне дому й самаго чалавека з Космасам, адпаведна, структура Сусьвету як бы пераносіцца на структуру касьцюму й тым задае ягоныя сэнсы. Нашы продкі дзялілі Сьвет на тры часткі — Неба, Зямлю й Падзем’е. Вось жа і ў структуры строю вылучаюцца аналягічныя складнікі ды ідэі. Неба, верх, крону як сымбаль мужчынскага пачатку ў народнай культуры дэманструе рытуальнае функцыянаваньне шапкі, ніз жа з традыцыйна жаночым ягоным успрыманьнем увасобіўся ў сымболіцы абутку. А яшчэ ніз — гэта замагільле й шлях туды, таму і ўяўляўся лапаць ці як сымбаль пераходу на той сьвет, ці як атрыбут самаго нябожчыка. Кашуля як прадаўжэньне цела чалавека, ягоны «двайнік» — пасярэдніца між верхам і нізам.

— Як бы хутка ні мянялася мода, але мы ўсё роўна носім нагавіцы, кашулі, шапкі ды хусткі. Сьвітка мадыфікавалася ў элегантны пінжак, гарсэт — у камізэльку, андарак — у спадніцу. Сталі значна карацейшыя мужчынскія кашулі, жанчыны навучыліся насіць споднюю бялізну. А што з традыцыйнага строю зьнікла зусім? Што засталося толькі ў сцэнічным убраньні ці ў музэйных шафах?

— Перадусім, гэта фартух — элемэнт жаночага паяснога адзеньня, рэч дужа насычаная ў сымбалічным пляне. Як сьведчыць большасьць этнаграфічных запісаў, фартух дзяўчаты пачыналі насіць з дасягненьнем паўналецьця. Ён якраз і паказваў на іхную гатовасьць да шлюбу. У першую чаргу праз генітальную аднесенасьць сымболіка фартуха замяшчала ідэю жанчыны, ідэю нараджэньня — у фартух кідалі чарапкі, каб бясплодныя жанчыны маглі зацяжарыць, фартухом выціралі сурочаных дзетак. Дый вераваньні зьвязваліся перадусім з пытаньнямі каханьня й сэксу: калі дарогай разьвяжацца пярэднік — муж здрадзіў; страта фартуха паказвала на пэўную вольнасьць у паводзінах. Сымболіка ж парванага фартуха не выклікае сумненьняў:

Я ўстала рана-рана.
Гляджу — фартух разарваны.
Гляджу-гляджу туды-сюды,
Ажно вецер вее ўсюды.

— Зьвяртае на сябе ўвагу колеравая гама традыцыйных фартухоў. У абсалютнай бальшыні гэта чаргаваньне чырвоных і белых палосаў, чырвоны арнамэнт на белым тле. Ці выпадковая такая камбінацыя, ці можа яна мець працяг у іншых сымбалях?

— Асабліва строгай была арнамэнтыка вясельнага фартушка. Рытмізаванае чаргаваньне чырвоных і белых палосак сымбалізавала радаводную эстафэту жыцьця на фоне вечнасьці. Але хацелася б зьвярнуцца да адметных палескіх запісаў. На Юр’я на Століншчыне нават у другой палове ХХ стагодзьдзя адбываўся наступны абрад:

Зьбіраюцца дзеўкі й хлопцы й ідуць на жыта. Бяруць граблі й пачэпяць з аднае стараны фартуха краснага, а з другой — белага. Да ў акно махаюць фартухамі. То й дзе жалоба — то белым, а дзе весела, то красным. А ім даем ужо хлеб, яйца, хто што мае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x