Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ноч і для сучаснага гараджаніна — час асаблівы, напоўнены прыцягальнай таямнічасьцю...

— І не дарма, бо лічылася ноч часам ня толькі проста цёмным, але й небясьпечным, бо актывізуецца нечысьць усіх рангаў і званьняў. Чалавек, які сьпіць, знаходзіцца ва ўладаньнях царства ночы, і шматлікія павер’і сьцьвярджаюць, што душа ягоная, аддзяліўшыся ад цела, вандруе дзесьці воддаль. Таму першай забаронай выступае непажаданасьць раптоўнага абуджэньня. Трэба, каб душа пасьпела вярнуцца да цела. Здаровым і найбольш прымальным ёсьць натуральнае прачынаньне. Нездарма мы так і не палюбілі монстраў цывілізацыі — гучныя будзільнікі. Зь іншага боку, сымбалічнае прыпадабненьне сну да сьмерці вызначае разуменьне ночы як падарожжа чалавека на той сьвет. У народзе гэтак і кажуць:

Як чалавеку сьніцца, што дзе далёка быў або што рабіў, то гэта-такі праўда, што быў і рабіў, бо як чалавек засьне, то зь яго душа вылезе, то ходзіць усюды і ўсё робіць, а потым як назад у цела вернецца, то й чалавек прачнецца.

Таму арганічнымі бачацца рытуалы ачышчэньня, вызваленьня з-пад узьдзеяньня ночы й ейных насельнікаў. Калі ўбачылі дрэнны сон, жагналіся й казалі тры разы: «Куды ноч, туды й сон», а таксама глядзелі ў акно, а гэта значыць, зьвярталіся па дапамогу да сьвятла, што зможа нэўтралізаваць шкодныя наступствы ночы.

— Прачнуліся, усталі з ложка. Чаго далей патрабуе ад чалавека традыцыя?

— Уранку, абудзіўшыся, чалавеку належыць адразу ж аддаць перавагу станоўчаму. Станоўчае ж рэалізуецца ў больш прыватных катэгорыях, прыкладам, ва ўсім правым у процівагу леваму. Хрысьціянства толькі напоўніла канкрэтнымі пэрсанажамі гэтую архаічную пару левага й правага, калі зьмясьціла з правага боку ў нас анёла, апекуна, а зь левага — чорта, спакусьніка, на якога й сплёўваем мы часам празь левае плячо. Гэтаксама й ранкам перавага за правым бокам:

Устаючы рана з пасьцелі, няможна станавіцца на зямлю перш леваю нагою, бо цалюсенькі дзень будзеш злаваць як паганы сабака альбо гад; перш трэба абуваць і правую нагу, тагды перш прыступіцца анёл і адгоніць ліхую сілу, каторая заўжды вартуе зь левага боку; хто рана ў першы раз ступіць на левую нагу, таго спаткае якоесь няшчасьце.

— Таму й кажуць — зь левай нагі ўстаў? А калі сьпіш на жываце, што тады?

— У традыцыйнай мадэлі сьвету левае сынанімічна ніжняму альбо задняму, і таму забараняецца ўставаць ня толькі зь левай нагі, але й сьпінаю ўверх. І пра таго скажуць: ліхі, бо, мусіць, устаў ракам. Хада задам наперад успрымалася як рух у прастору за сьпінай, а гэта значыць, на той сьвет, у антыпрастору, дзе чакаюць чалавека ўсе адпаведныя падзеі.

— Наступны этап — адзяваньне. І гэта такое звыклае й будзённае дзеяньне, напэўна, таксама аздабляецца пэўнымі прадпісаньнямі й правіламі традыцыі. А калі, спазьняючыся, надзенеш штосьці навыварат?

— Што ж, гэта значыць — сёньня цябе нехта паб’е, альбо, зыходзячы з законаў імітатыўнай магіі, чакае цябе прыкрасьць з нагоды таго, што ад цябе гэтак жа адвернуцца твае знаёмцы. Калі ж у час апрананьня залупіцца падол, то ў той самы дзень будзеш п’яны. Як і калісьці, сучасьнік успрымае выпадковасьці як пэўныя знакі, якія ён расшыфроўвае, зыходзячы з тых ці іншых асацыяцыяў ці аналёгіяў.

— Далейшы істотны пункт будзённага распарадку — умываньне. Гэтае дзеяньне сёньняшнімі так званымі акультнымі навукамі разглядаецца ня толькі ў сваім фізіялягічным аспэкце, а як і ачышчэньне духоўнае, змываньне граху. А ў народнай традыцыі?

— Продкі нямытага чалавека прыпадабнялі да «нячыстага» ў шырокім разуменьні гэтага паняцьця. Згадаем адно зь іншасказальных найменьняў чорта — нямыцік. І што важна, нямыты чалавек успрымаўся як асабліва падуладны чорту, які мог беспакарана зрабіць яго сваёй ахвяраю. Дарэчы, нашы папярэднікі адмоўна ставіліся да фарбаваньня твару, прычынай таму было нэгатыўнае стаўленьне да ўсяго ненатуральнага ды сакральны статус чысьціні наагул. Лягічны працяг умываньня — выціраньне — таксама было рэглямэнтаванае. Катэгарычна забараняецца выціраць твар чымсьці непрыдатным, скажам, анучаю, бо спрацуе закон аналёгіі — людзі стануць табой пагарджаць.

— Памыліся. Далей — прычэсваемся, парадкуем валасы. Валасы ж ва ўсіх культурах надзяляюцца розным сэнсам. Дык, можа, ня толькі з эстэтычных меркаваньняў патрэбныя нам грабянцы?

— Ня толькі. Валасы распушчаныя, непакрытыя і ўскудлачаныя лічыліся характэрнай прыкметай пэрсанажаў нячыстай сілы, выступалі сымбалем хаосу й чужасьці. Прычасаныя, упарадкаваныя валасы, у сваю чаргу, сымбалізуюць прыналежнасьць да культуры, соцыюму. Само прычэсваньне тлумачыцца як пераход з пэўнага стыхійнага стану да культурнага існаваньня. А раніцай патрабавалася вызваліцца з-пад улады ночы, калі забаўляліся з валасамі розныя нашы нябачныя суседзі, і замацаваць пераход да дня, сьвету й культуры ўпарадкаваньнем валасоў. Расказвалі, што ...дамавік, як залюбіць хазяйку, дык пачне к ей ноччу хадзіць. Валасы пазаплятае, касічак наробіць, не разьдзераш. І Пятніца такая была, як баба, хадзіла па хатах, дык хто ў пятніцу праў, таму валасы ўзаб’е, як кудзелю, ды каўтун напусьціць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x