Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі зьявіліся свае, беларускія, гатункі бульбы? Ад якога часу можна казаць пра беларускую бульбу ў поўным сэнсе гэтага слова?

— Посьпехі бульбаводзтва, «бульбяны бум» далі свае станоўчыя вынікі нарэшце і ў галіне сэлекцыі. Ужо ў 1860-я гады ўзьнікаюць мясцовыя гатункі бульбы. У жніўні 1853 году ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце адкрылася выстава, на якой экспанавалі 28 гатункаў бульбы з Батанічнага саду інстытуту, а таксама прадукты з бульбы ў выглядзе мукі й крупкі. У 1868 годзе «Земледельческая газета» пісала, што ў Горацкім павеце меліся гатункі ... на кои почти не имеют влияния неблагоприятствующие обстоятельства, вредящие всем прочим. Так, например, в нашем уезде, в с. Слижах, у одного хозяина картофель ежегодно дает более десяти зерен и величиной превосходит гусиные яйца... Обилием крахмала и вкусом слижевский картофель превосходит все возможные сорта.

Смачная была мсьціслаўская ды быхаўская бульба. Вядомы знаўца гэтай справы А. Палтарацкі пісаў:

Мне прыходзілася бачыць розныя гатункі бульбы, але нідзе ня бачыў я такой буйнай і сапкай, як у Мсьціслаўскім павеце... Быхаўская бульба таксама добрая.

— Выглядае, што здаўна існавала рэгіянальная спэцыфіка бульбаводзтва ў Беларусі?

— У 1890-х гадах на тэрыторыі Беларусі ўжо вылучаліся чатыры зоны бульбаводзтва. Да першай адносіўся Рэчыцкі павет. Тут пад бульбаю былі занятыя 18,1% пасяўных плошчаў. Да другой зоны належалі тэрыторыі Барысаўскага, Гомельскага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў (12,1—15% плошчаў). Да трэцяй — Менскі, Бабруйскі, Клімавіцкі, Чавускі, Быхаўскі, Магілёўскі, Аршанскі, Сеньненскі паветы (9,1—12% плошчаў), а да чацьвертай зоны — тэрыторыя Горацкага павету ды ўсёй Віцебскай губэрні (6,1—9% плошчаў).

— Як выглядала беларускае бульбаводзтва на тле, скажам, іншых рэгіёнаў Расейскай імпэрыі? Ці была гэтая галіна беларускай сельскай гаспадаркі ў той час эфэктыўная й канкурэнтаздольная?

— На пачатку XX стагодзьдзя беларускае бульбаводзтва было найлепшым і адным з мацнейшых у Расейскай імпэрыі. На 1913 год прыпадае пік дарэвалюцыйнай беларускай бульбяной вытворчасьці — пасяўная плошча склала 583,3 тысячы гектараў, ураджайнасьць — 6,4 тоны з гектара, валавы збор 4 мільёны тон, ці 12,6% валавога збору ў Расеі.

— І ўрэшце бульба стала ня проста харчам, але й элемэнтам беларускай культуры?

— Сапраўды, поўная й незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XІX стагодзьдзі. У сярэдзіне таго ж стагодзьдзя бяз бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыцьцё беларускага паспалітага люду. Бульба ўваходзіць у фальклёр, пра яе складаюць песьні. Адна беларуская полька ўвогуле можа лічыцца за своеасаблівы гімн бульбе:

Гарні, гарні бульбу зь печы
Ў торбачку — ды на плечы.
Бульбу пякуць, бульбу вараць,
Бульбу ядуць, бульбу хваляць.

З бульбы мука, з бульбы каша,
Прападзі ты, доля наша.
Адзін лапаць, другі бот,
А я шляхціц, далібог!

ГАРЭЛКА — СЛУЖКА СЬМЕРЦІ

Размова з Тацянай Валодзінай

Неяк адзін з маіх заакіянскіх калегаў, зь якім мы дыскутавалі пра мастацтва за шклянкай віскі, прапанаваў сваю нібыта жартаўлівую клясыфікацыю ўсясьветнай культуры паводле ўжываньня нацыямі алькагольных напояў. Гэта — культуры віна, гарэлкі, віскі, піва й пеністых напояў. Беларусь ён аднёс да культуры ўжываньня гарэлкі. Зрэшты, што да мяне, дык гэтая сыстэма не пазбаўленая сэнсу. Сапраўды, бог Дыяніс — дамінанта грэцкай трагедыі — ёсьць і богам віна. Чэскага Швэйка, як і сучасных чэхаў, не магу ўявіць бяз куфля піва. А згадаем шклянкі гарэлкі, напоўненыя да краёў, якія адным лыкам апаражняюць героі расейскага кіно. Што тычыцца Беларусі, дык наўрад ці можна сьцьвярджаць, што Беларусь — краіна культуры ўжываньня гарэлкі. Але ж беларусы сёньня п’юць яе, і ў дозах немалых.

— Як успрымалі гарэлку старажытныя беларусы? Які культурны статус яна мела ў працэсе фармаваньня нацыі?

— Гарэлцы ў беларусаў надаваліся звышутылітарныя рысы й прыпісваўся пэўны сэміятычны статус. У народных уяўленьнях гарэлка была адным з надзейных сродкаў пераадоленьня мяжы між сьветамі й пераходу чалавека да іншых віртуальных рэальнасьцяў.

— Як тлумачылі беларусы зьяўленьне гарэлкі? Каму прыпісвалася гэтае вынаходніцтва?

— Зьяўленьне першага бровару й адкрыцьцё гарэлкі ў народных паданьнях зьвязваецца з чортам. Захацеў ён выведаць у Ноя пра Божыя справы, але ніяк ня мог разьвязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чорт дапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасьць і даверлівасьць дапамагла яму ў стварэньні гарэлкі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x