Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

От пачала жонка Ноя месіць хлеб, а чорт падставіў ёй пад нос пасудзіну, дык туды па капельцы нацякло якоесь вады чуць ня поўная пасудзіна. «Што ж гэто такое?» — пытае баба. «Гарэлка, — адказвае чорт, — яна так завецца затым, што з гары падае, ды затым, што хто яе многа вып’е, той згарыць. Яна ў хлебе рэдкая, а ў жанчын густая, моцная. От затым, калі мужчына пасядзіць кала жанчыны, то хутка ап’янее, як ад хмелю».

Згодна з запісамі са Століншчыны, Бог, ведаючы, што гарэлку гоніць чорт, дабраславіў яе — каб людзі, што не злоўжываюць, былі моцныя й здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай.

— Калі гарэлка — чортава стварэньне, то, відаць, і да п’яных ставіцца ён уважна й прыязна. Ці наадварот — крыўдзіць іх?

— І сёньня запісваецца шмат гісторыяў пра дзівосныя прыгоды чалавека пасьля ўжываньня ім алькагольных напояў. Сюжэт такіх гісторыяў зводзіцца да сустрэчы чалавека зь незнаёмцамі, якія адорваюць яго грашыма, кладуць спаць на пуховыя пярыны. А як прачнецца чалавек, дык грошы аказваюцца сьмецьцем, а пярына — калодаю альбо нават лужынай. Аказваецца, п’яны знаходзіцца ў спэцыфічным памежным стане сьвядомасьці, які робіць магчымым ягоны кантакт зь нячыстай сілай.

— Самі пацярпелыя й сёньня тлумачаць свае паводзіны даслоўна тым, што «напіліся да чорцікаў», што чорцікі сапраўды стаялі ўваччу ці ў галаве.

— Гэта так, бо стан ап’яненьня й зьвязаныя з гэтым зьмены ў паводзінах тлумачацца наяўнасьцю ў целе нячыстай сілы. У іншых варыянтах чорт спадарожнічае п’янаму ды становіцца як бы ягоным ценем. Відаць, ап’яненьне (у тым ліку й наркатычнае) парушае прасторава-часавыя арыентацыі, здымае межы паміж сьветамі й тым нібы спрыяе падобным кантактам з чортам:

От напіўся той п’яніца дый пачаў іграць з чарцямі. Выдумляў ён усялякія штукі ды так хвацька забаўляў іх, што яны жыўцом забралі яго да сябе ў пекла. Але, мабыць, і ў пекле нельга пражыць бязпрацы адною гульнёю. Прачухаўся трохі п’яніца дый крычыць на ўсё пекла: «Давайце гарэлкі, а то ўсё разьвярну!» Няма чаго рабіць, далі яму чэрці гарэлкі мо два ці тры разы. Дый шкода ім стала дарам бузаваць гарэлку, калі яна на зямлі так добра зводзіць людзей ды вядзе іх у пекла.

Але мараль у тым, што трапляе п’яніца зь пекла ды наўпрост у рай, бо не змаглі нічым запярэчыць яму сьвятыя.

— Ці не паказваюць такія сюжэты на прыхільнае стаўленьне царквы да гарэлкі й п’янства?

— З аднаго боку, была патрэба адсунуць былую паганскую форму разгульнага пітва, а зь іншага — прыстасаваць яе да новых умоваў. Выйсьце знаходзілі ў разьмеркаваньні кубкаў — два-тры дзеля Бога, а калі болей — гэта на службу д’яблу. Разам з тым, у народных поглядах безупыннае п’янства на славу Божую прыводзіла наўпрост у рай. А ў абрадавых велічальных песьнях «сам Бог мяды сыціць, Ільля піва варыць», а добры гаспадар прымае «Бога зялёным віном, Сьвяту Прачысту салодкай гарэлкаю».

— Ня раз даводзілася бачыць пакінутыя на магілах чаркі. Дый памінкі часам пачынаюць нагадваць шумнае застольле. Ці да месца гарэлка ў пахавальных абрадах?

— Гарэлка ўваходзіць у шэраг абавязковых страваў пахавальна-памінальнага абраду. Славянская памінальная пагулянка вылучалася абавязковым багацьцем і разгулам. У беларусаў пасьля пахаваньня запрашаўся й сам нябожчык. Яму лілі гарэлку на абрус са словамі: «Хадзі, выпі чарачку гарэлкі». На Віцебшчыне чарку падносілі перад кожнай новай стравай, пры гэтым кожны запрошаны хрысьціўся й казаў: «Пашлі ж, Божа, яму царства нябеснае, грахоў адпушчэньне й душачкі спасеньня». У часе памінаньня ставілі на стол асобную чарку, адлівалі гарэлкі на стол, лілі на магілку.

— Вынікае, што гарэлка прызначалася перадусім памерлым. Дык навошта ж піць жывым на тых жа могілках?

— Важна, што рытуальна рэглямэнтаваны банкет бачыўся як умова зносінаў жывых і мёртвых. Больш за тое, гэта нават супольная парука жывых супраць мёртвых. Верылі, хто на Дзяды адаб’ецца ад калектыўных памінак, чакаюць таго розныя беды. А хто ўстане ад памінальнага стала раней за вызначаны тэрмін, можа нават хутка памерці. Таму тры абавязковыя чаркі на памінках ня толькі даніна памяці, але й замацаваньне мяжы паміж жывымі й мёртвымі, паміж замагільлем і гэтым сьветам.

— Відаць, толькі ў гісторыі засталіся гэтак званыя «камсамольскія» безалькагольныя вясельлі. А вярнулася на вясельны стол гарэлка, пэўна, ня толькі таму, што безь яе сумнавата. Што можна сказаць пра рытуальную ролю гарэлкі ў сямейных абрадах?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x