Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як бачым, чорт сапраўды пляце для чалавека лапці (а мы так і кажам: «Што ты пляцеш?»), з дапамогаю якіх ён падманвае яго й зацьвярджае сваю над ім уладу, надзяляе тымі ці іншымі рысамі. І тады ўжо пра заўзятага падманшчыка мы скажам: «Чмут-баламут, у чортавы лапці абут». Усё гэта падводзіць да думкі пра блізкасьць ідэі падману з дэманічным сьветам.

— А ці мог чалавек падмануць, скажам, Бога?

— Спрабаваў. Але легенды распавядаюць, што з гэтага выйшла. У адной зь іх зязюля была калісьці жанчынаю, мела мужа, але захацела іншага. Надумала падмануць Бога, схавала мужа пад мост і пайшла прасіць сабе новага. Аднак Бог здагадаўся й другога ня даў, а загадаў ляцець птушкаю ды шукаць першага. З таго часу й па сёньняшні дзень крычыць яна: «Я-куб, Я-куб!».

— Зразумела, у фальклёры падманваюць адзін аднаго й сяляне, і паны, і чэрці. І з рознымі мэтамі — у тым ліку, напэўна, і з магічнымі?

— Гэтак званы магічны падман таксама меркаваў суразмоўцу, але ім мог быць і зьвер, і дэман, і нават хмара альбо расьліна. У традыцыйным разуменьні чалавек — такая ж часьцінка Сусьвету, як і іншыя ягоныя насельнікі. З кожным партнэрам чалавек уступаў у кантакт і чакаў адказу. І падманваў таксама, як гэта рабілі асобныя сялянкі:

Прыйдзе баба сеяць лён і паскідае зь сябе андарак ды сарочку. Стаіць голая, каб лён падмануць: во якая я гаротная. І чакае, што лён пашкадуе яе й падумае: «Гэта баба бедная, у яе нават сподняй кашулі няма, трэба яе пашкадаваць і лепш зарадзіць».

— Калі лён такі даверлівы, то нячыстыя духі па сваёй сутнасьці хітрыя. Ці можна падмануць, скажам, дэмана хваробы? — Можна. Наагул, падман хваробы лічыўся адным зь дзейсных сродкаў мэдычнай магіі. Пасьля таго, як ліхаманка перастае калаціць чалавека, зачынялі ўсе вокны ў хаце, забівалі хаця б дзеля выгляду дзьверы, прыклейвалі ўсюды таблічкі з надпісам: «Яго няма дома, паехаў» і пакідалі так прыблізна на тыдзень. Верылі, ліхаманка паблукае па двары, паглядзіць на таблічкі й пакіне хворага ў спакоі.

— А ці можна падмануць сьмерць?

— Імкнуліся хаця б паспрабаваць. Шырока вядомы казачны сюжэт пра чалавека, што падманваў сьмерць, круціўшы свой ложак у розныя бакі. У народнай мэдыцыне, калі цяжка хварэла дзіця, рабіліся наступныя захады:

Як толькі пачнецца прыпадак, усе ў хаце прымаюць урачыстую цішыню, кожны застаецца нерухомым на тым месцы, дзе яго натрапіў загад маці хворага, якая адразу ж накрывае дзіця белым пакрывалам і трымае над ім запаленую грамнічную сьвечку, курыць ладанам ці смалою. Карацей, ствараюцца такія абставіны, што хто прышлы падумаў бы, што ў хаце нехта памёр. Гэта ж падумае й тая сьмерць, што была пасланая за дзіцем, і не зачэпіць яго.

— Жыцьцёвыя назіраньні суб’ектыўныя. Ці ёсьць паказьнікі больш рэальныя? І як гэтая праблема выглядае ў іншых народаў?

— На думку навукоўцаў, асновай перакананьня заходняй культуры ў недапушчальнасьці хлусьні ёсьць уяўленьне пра тое, што падман парушае правы чалавека. Гэта можна добра зразумець з тлумачальных слоўнікаў. У слоўніках, прыкладам, ангельскай мовы пры вызначэньні падману ёсьць паказчык на тую асобу, якую падманваюць, падкрэсьліваецца, што гэта гвалт над ёю. У расейскіх дэфініцыях хлусьня, як правіла, разглядаецца толькі як амаральны ўчынак падманшчыка. Прыкладна тое і ў нас. Але прыказкі тыпу «Не любо, не слушай, а врать не мешай!», «Врать не устать, было б кому слушать», «Не хочешь слушать, как люди врут, — ври сам!» дазваляюць меркаваць, што ў расейскай самасьвядомасьці падман прадстаўлены ў большай ступені, чым у некаторых іншых народаў.

— У чым станоўчае прызначэньне падману?

— Хлусьня й падман не існавалі б у нашым жыцьці, калі б былі шкодныя самі па сабе й прыносілі толькі няшчасьці. Зь іншага боку, цяжка ўявіць, якім быў бы сьвет, калі б чалавек ня ўмеў падмануць. Таму ўсьлед за псыхолягамі хочацца думаць, што асноўнае прызначэньне падману — ахоўнае, бо дазваляе не параніць праўдай. Ягоны сэнс — захаваць, зьберагчы й даць веру. Атам можа быць мірным, а можа разбураць. Меч выступае сымбалем абароненасьці і ў той жа час зброяй злачынцы. І падман укладваецца ў гэты лягічны шэраг. Ну, а чым ён стане — інструмэнтам дабра альбо зла, вызначае чалавек.

ЯК ЛЮДЗІ БАРАНІЛІ СВАЮ ГОДНАСЬЦЬ

Размова зь Ігарам Марзалюком

Чалавек, як вядома, істота надзвычай канфліктная. У спрэчках, а часам нават беспадстаўна, кідаецца словамі, што абражаюць, зьневажаюць іншых. У сучаснай Беларусі мы прызвычаіліся й да абразаў, і проста да лаянкі. А як ставіліся да гэтага продкі? Ці старавечныя беларускія месьцічы бараніліся ад абразаў? Якімі прававымі нормамі, прыкладам, у Сярэднявеччы рэгулявалася маральная недатыкальнасьць асобы? Наагул, ці ўспрымалася абраза словам у мяшчанскім асяродзьдзі як від злачынства? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў актавых кнігах магістратаў беларускіх гарадоў, бо скаргі на абразу мяшчанскай годнасьці словам займаюць у судовых кнігах далёка не апошняе месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x