Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адна падробка спараджае іншую?

— Так. Але падробкі нельга множыць да бясконцасьці. Прыкладам, Ілжэдзьмітры І быў падробкаю пад царэвіча Дзьмітрыя, Ілжэдзьмітры ІІ — пад Ілжэдзьмітрыя І. Трэцяяспроба пацярпела крах, таму што час аддаляў падробку ад арыгіналу, і сцэнар размываўся.

— А ці падраблялі іншыя народы беларускае?

— Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай была як бы рэтрансьлятарам заходніх традыцыяў. Кожная краіна ня толькі спажывае, але й перадае. Беларусь вельмі пасьпяхова выконвала такую ролю, перадаючы іншым народам узоры керамікі, кафлі, пазалочанае разьбы. Пераймальнасьць традыцыі падробак — гэта адзін з прынцыпаў засваеньня новага. У культурным пляне беларусы былі адкрытым народам, яны пераймалі тое, што ім было трэба, і спакойна дзяліліся зь іншымі народамі сваімі здабыткамі.

ЕЖА

ШТО СМАКУЕ БЕЛАРУСАМ

Размова з Тодарам Кашкурэвічам На мяжы ХХХХІ стагодзьдзяў істотная частка - фото 7 Размова з Тодарам Кашкурэвічам На мяжы ХХХХІ стагодзьдзяў істотная частка - фото 8

Размова з Тодарам Кашкурэвічам

На мяжы ХХ—ХХІ стагодзьдзяў істотная частка чалавецтва сутыкнулася з праблемай, якую яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў таму цяжка было нават уявіць, а менавіта — з атлусьценьнем. У ЗША гэта назвалі ня меншай небясьпекай для нацыі, чым паленьне тытуню. Таўсьцеюць і эўрапейцы. Людзі ядуць шмат і, выглядае, без разбору, ігнаруючы й гістарычныя нацыянальныя традыцыі, і ўласныя звычкі, і засьцярогі лекараў. Часам у рэстарацыях, асабліва курортных гатэляў, падаецца, што сьвет ператвараецца ў нейкую сюррэалістычную фабрыку зьнішчэньня харчоў, дзе людзі, як ненажэрныя машыны, паглынаюць усё, што на відэлец патрапіць.

— Дык ці ня ёсьць яда адно толькі сьвятам жывата?

— Яда такой была тады, калі чалавек яшчэ ня быў чалавекам, і яго мала што розьніла ад жывёлы. Зьяўляючыся элемэнтам прыроды, ежа ў сьвядомасьці чалавека ператвараецца ў элемэнт культуры. І вось, калі чалавек пачаў сымбалізаваць ежу, уключаць яе ў схему сакральных уяўленьняў, чалавек стаў чалавекам, індывідуальнасьцю, часткай этнасу, нацыі, рэлігійнай супольнасьці.

— Як успрымалася харчаваньне ў паганскі час?

— Ежа падзялялася на прафанную, гэта значыць звычайную, якой наталялі голад штодня, і на зьвязаную са сьвятамі. Адпаведна каляндарным звычаям ужываліся й пэўныя стравы. Вядома, што Каляды не абыходзяцца без падсьвінка, індыка або гусака. Ахвярапрынашэньне сьвіньні на Новы год — вельмі старадаўні абрад, паралель зь якім можна знайсьці ў шэрагу індаэўрапейскіх народаў. Вядомыя спажываньне яйка на Вялікдзень і яечні на Купальле.

— А ці не з паганскага часу адна з самых любімых беларусамі страваў — клёцкі з душамі? Мясную начынку чамусьці назвалі душамі...

— Клёцкі з душамі пераважна гатавалі на Дзяды. Не заўсёды клёцкі начыняюць толькі мясам. Іх начыняюць яшчэ й грыбамі, і цыбулькаю, і скваркамі. Але ўсё гэта называюць душамі, мяркуючы, што праз рытуальнае паяданьне гэтай стравы душы памерлых усяляюцца ў сьвядомасьць нашчадкаў, якія ўдзельнічаюць у рытуале.

— Людзі здабывалі ежу ў прыродзе, зьнішчаючы яе дзеля харчаваньня, а значыць, свайго фізычнага выжываньня. Але ж тыя самыя людзі мелі пэўныя маральныя засьцярогі адносна навакольля. Як разьвязвалася гэтая супярэчнасьць?

— Тэрыторыя, якую насялялі нашы продкі, уяўляла сабою суцэльную лясную зону. Адпаведна й харчаваньне тутэйшага люду было зьвязанае са зьбіральніцтвам. І напраўду людзі, што жылі тут у лясах, не адчувалі татальнага голаду. Лес даваў птушку, грыбы, ягады, рознае бацьвіньне. Я ўжо не кажу пра ўпаляваную жывёліну альбо вылаўленую рыбу ў лясных азёрах. Зьяўленьне монакультураў — пшаніцы, жыта, ячменю — істотна памяняла псыхалёгію людзей, іхнае бачаньне сьвету. Каб пасеяць жыта, трэба выкарчаваць лес. Гэта вельмі цяжкая праца, трэба было аддаць шмат сілаў, каб вырасьціць тую ж пшаніцу —а яшчэ невядома было, ці дасьць яна добры ўраджай. Мы тут сутыкаемся й са зьменаю псыхалягічнага тыпу нашага чалавека, і са зьменаю ляндшафту. А гэта выклікала й зьмены сакральных уяўленьняў. — Вызначальным у часе яды зьяўляецца смак. Цікава, што адчуваньне смаку зусім не індывідуальнае. У шырокім сэнсе — тое, што смакуе беларусам, зусім можа быць нясмачным грузіну. Смакавыя прыхільнасьці, напэўна ж, фармаваліся яшчэ да ўзьнікненьня нацыяў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x