Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ШАХМАТЫ — НАРОДНАЯ ГУЛЬНЯ

Размова з Алегам Трусавым

З усіх гульняў самай інтэлектуальнай зьяўляецца гульня ў шахматы. Паводле папулярнасьці шахматаў у той ці іншай краіне можна меркаваць і пра інтэлектуальны ўзровень нацыі. Стагодзьдзямі эўрапейцы гулялі ў шахматы, і беларусы не былі выключэньнем. Пра пашыранасьць шахматаў у розны час і на розных тэрыторыях гаварыць не складана, бо ў гэтую інтэлектуальную гульню гуляюць фігуркамі, якіх так шмат знаходзяць археолягі. Фігуркі ж нясуць сьведчаньні й пра побыт, і пра культуру нацыі, і пра шматлікія гістарычныя падзеі.

— Але ўсё па чарзе. Найперш — якім часам датуецца самая старажытная шахматная фігурка з усіх, што знайшлi на беларускіх землях?

— Тая шахматная фігурка, што была знойдзеная на гарадзішчы, дзе ўзьнік старажытны Менск, ня толькі самая старажытная на беларускай тэрыторыі, а й ва ўсёй Усходняй Эўропе. Датуецца яна ХІ стагодзьдзем.

— А ўвогуле, калі й дзе ўзьнікла гэтая гульня —шахматы?

— Большасьць дасьледчыкаў прыйшлі да высновы, што шахматы ўзьніклі ў старажытнай Індыі дзесьці ў V—VI стагодзьдзях. Старажытнаіндыйскія шахматы адрозьніваліся ад сёньняшніх. Там адначасна на шахматнай дошцы гулялі чатыры чалавекі й чатыры шахматныя войскі. У індусаў гэтую гульню запазычылі арабы. Адбылося гэта ў VII—VIII стагодзьдзях. Менавіта дзякуючы арабам шахматы рознымі шляхамі трапілі ў Эўропу. — Як выглядалі самыя першыя шахматныя фігуры?

— У старажытнай Індыі кожная фігура мела сваю канкрэтную скульптурную выяву й была шэдэўрам плястыкі. Калі быў шахматны слон, дык гэта баявы слон, калі быў шахматны шах — дык гэта раджа ці візір; пешка, адпаведна, была са зброяй. Арабам было забаронена Кур’анам рабіць выявы жывых істотаў, і яны так стылізавалі індыйскія шахматы, што засталіся толькі нейкія намёкі на людзей ці жывёлаў. Цікава тое, што ў Беларусі існавалі дзьве традыцыі вырабу шахматных фігурак — стылізаваныя шахматы й шахматы-выявы як творы мастацтва.

— Якім шляхам шахматы трапілі ў Беларусь?

— Было некалькі шляхоў, якімі шахматы трапілі ў Эўропу. Адзін зь іх — усходні. Дасьледчыкі зрабілі выснову, што ва Ўсходнюю Эўропу шахматы маглі трапіць волскім шляхам, шляхам з «варагаў у грэкі» й праз славуты Хазарскі каганат. Ня трэба забывацца, што радзімічы пэўны час плацілі даніну хазарам. Хутчэй за ўсё, гэта й ёсьць шляхам шахматаў у Беларусь.

— У які пэрыяд гісторыі Беларусь была найбольш шахматнай краінай?

— У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях. Шахматныя фігуркі гэтага часу знойдзеныя літаральна ў кожным беларускім горадзе. Калі мы паглядзім на археалягічную мапу шахматных знаходак ва Ўсходняй Эўропе, Беларусь займае там пераважнае месца.

— Шахматы — традыцыйны сувэнір. Над вырабам шахматных фігураў працуюць мастакі. Ці быў такі звычай у Беларусі?

— Быў. Прыкладам, у альбоме «Плястыка Беларусі» зьмешчана пяць унікальных шахматных фігураў: ладзьдзя, знойдзеная ў Горадні, вырабленая з прыгожага каменя; унікальны латнік — пешка-барабаншчык з Ваўкавыску; шахматная ладзьдзя з Ваўкавыску; унікальны кароль зь Берасьця; унікальная фігура фэрзя, знойдзеная ў Лукомлі. Гэтыя шэдэўры мастацтва абышлі ўсе энцыкляпэдыі, падручнікі й кнігі пра старажытныя шахматы.

— Вы назвалі некаторыя шахматныя фігуры ня так, як яны гучаць цяпер. Як у беларусаў раней называліся шахматныя фігуры?

— У выдатнай прыпавесьці Ўладзімера Караткевіча «Ладзьдзя роспачы» герой гуляе ў шахматы са сьмерцю. Пісьменьнік у гэтым эпізодзе адрадзіў старажытныя назвы фігураў. Ладзьдзя — тыповая назва фігуры ў славянаў, бо ў індусаў ладзьдзя называлася «баявой калясьніцай», дый гэтак і выглядала. Арабы мадэрнізавалі гэтую калясьніцу, назваўшы яе «рух» — мітычная птушка зь вялікімі крыламі. А ў эўрапейцаў ладзьдзя называлася «вежай» альбо «турой». Вось жа і ў беларускай шахматнай тэрміналёгіі дзьве назвы адной фігуры — «ладзьдзя» й «тура». Цяпер — фэрзь. Караткевіч яго правільна назваў «візір» — дарадца караля. Славяне запазычылі слова «фэрзь», а эўрапейцы фэрзя назвалі «каралевай». Назва «слон» ідзе ад індусаў. Гэтая фігура ў баўгараў называлася «афіцэрам». Беларусы выкарыстоўваюць таксама дзьве назвы. У заходнеэўрапейскай традыцыі каня называлі «вершнікам» (гэта ня проста конь, а вершнік на кані). Пешка, альбо пешцы (так называлі славяне пяхоту ў VIII—IX стагодзьдзях) — старажытнаславянскага паходжаньня. Караткевіч называе гэтую фігуру «латнік». І мне здаецца, што гэтая назва дакладная, бо раней існавалі ўзброеныя пешыя латнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x