Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рагачоўскі скарб фальшывых манэтаў зьвязаны з важнай гістарычнай падзеяй. Якія падзеі ці акалічнасьці зьвязаныя з полацкім скарбам?

— Гісторыя скарбу фальшывых лівонскіх шылінгаў, знойдзеных у 1997 годзе ў Полацку, ускосна зьвязаная з граматай магістра Лівонскага ордэну Ёгана Фрайтаг фон Лёрынгхофэна (1483—1494), які паведаміў рэвэльскаму (талінскаму) магістрату:

...Нейкія рускія прыехалі ў Рыгу з Полацку... маючы пры сабе фальшывыя манэты... засьцеражыце сваіх месьцічаў і гандляроў. Узоры гэтых манэтаў у запячатаным выглядзе дасылаем вам, каб вы іх агледзелі й змаглі засьцерагчыся. Калі вам стане вядома, што нехта мае ці збывае фальшывыя манэты, прыцягвайце яго да адказнасьці.

На калекцыянэрскім рынку Беларусі ўлетку 1997 году зьявілася значная колькасьць фальшывых манэтаў, якія мелі, паводле зьвестак, паходжаньне са знойдзенага на беразе ракі ў Полацку (верагодней за ўсё, ракі Палаты) скарбу. Чатырнаццаць падробак пад ордэнскія шылінгі Рэвэлю з полацкага скарбу паступілі ў Нацыянальны музэй гісторыі й культуры Беларусі, Нацыянальны полацкі гістарычна-культурны запаведнік, Нумізматычны кабінэт БДУ й прыватныя калекцыі.

— Даўней падраблялі манэты індывідуальна, або існавалі падпольныя майстэрні?

— Супастаўленьне шэрагу фактаў — сьведчаньне пісьмовых крыніцаў, канцэнтрацыя на тэрыторыі Полаччыны й Віцебшчыны беларускіх знаходак ордэнскіх манэтаў, зьвесткі аб знойдзеным у Полацку скарбе фальшывых манэтаў — дазваляе зрабіць выснову, што ў Полацку існавала падпольная майстэрня фальшываманэтчыкаў, якую можна лічыць першым манэтным дваром на тэрыторыі Беларусі.

— Дзейнасьць фальшываманэтчыкаў падрывае эканамічныя падставы існаваньня любой краіны. Як змагалася з падобнай зьявай дзяржава?

— Пакараньні фальшываманэтчыкаў заўсёды і ўсюды былі вельмі жорсткія. У Старажытнай Грэцыі каралі сьмерцю. У Старажытным Рыме за падробку манэты свабодныя грамадзяне высылаліся на катаржныя працы, а ў далейшым ім прызначалася пакараньне сьмерцю — прычым, за падробку залатых манэтаў палілі жыўцом. Рабоў расьпіналі на крыжы ці аддавалі драпежнікам у цырку. Адначасна рабу, які данёс на фальшываманэтчыка, даравалі свабоду й правы свабоднага чалавека. У XVII стагодзьдзі ў Нямеччыне, у Гамбургу, фальшываманэтчыкаў адпаведна заканадаўству каралі паступовым апусканьнем на канаце ў кацёл з кіпучым алеем. У Англіі за фальсыфікацыю грошай выколвалі вочы, а ў 1125 годзе дзевяноста чатыром трымальнікам манэтных двароў, якія былі западозраныя ў незаконнай дзейнасьці, адсеклі правыя рукі. У Расеі XVI стагодзьдзя за падробку манэты секлі рукі, кляймілі шчокі словам «вор», ссылалі, «воровские деньги» маглі плавіць і заліваць у горла. У 1721 годзе Пётар І «зьмякчыў» заканадаўства, дазволіўшы злачынцаў, што не памерлі адразу пасьля такога катаваньня, застрэліць. У Вялікім Княстве Літоўскім Статутам 1566 і 1588 гадоў фальсыфікатары манэты адназначна караліся сьмерцю —спаленьнем жыўцом «безь міласэрнасьці».

ВЫКАРЫСТАНЬНЕ ЦЬВІКОЎ

Размова з Алегам Трусавым

Беларусы ўжываюць ня толькі слова «цьвік», але часам і слова «гвозд», хаця нам падаецца, што мы ўжываем уласнарасейскае слова. Між іншым, у слоўніку беларускай мовы Насовіча (гэта яшчэ ХІХ стагодзьдзе) слова «цьвік» тлумачыцца як «картачная гульня», а другое значэньне — «пакараньне розгамі».

— Адкуль жа пайшло слова «цьвік» у значэньні «будаўнічая прылада»?

— Беларускаму цьвіку болей за тысячу гадоў, і ўзьнік ён як будаўнічая прылада дзесьці ў Х—ХІ стагодзьдзях. А вось слова «цьвік» паходзіць з польскай і нямецкай моваў і прыйшло да нас толькі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя разам з сучаснымі цьвікамі, зробленымі ўжо машынным спосабам — з круглага дроту з прыкляпанай плешкай. Можна казаць, што слова «цьвік» падкрэсьлівае далучанасьць беларусаў да эўрапейскага кантэксту. А слова «гвозд» сьведчыць пра захаваньне ўласна сваёй традыцыі. Бо ў расейскай мове слова «гвоздь», а ў нашай мове «гвозд», «гваздок». У багацьці мовы й душа беларуса: у нас ёсьць і «гваздочак», і «цьвічок», і «гвазьдзёўня», і «цьвікарня», і «гваздар», і «цьвікар».

— Ад якога часу чалавек ведае й выкарыстоўвае цьвікі?

— Цьвікі вырабляліся яшчэ ў жалезным веку. Кожны каваль умеў вырабляць два тыпы цьвікоў: адзін для будаўніцтва, а другі (гэта зьява пазьнейшая) — каб падкаваць каня. Але жалеза было даволі дарагое, і першыя драўляныя хаты будаваліся практычна безь цьвікоў. А жалезныя цьвікі пашырыліся тады, калі ў нас узьнікла каменная архітэктура, і першыя цьвікі былі ўжытыя пры будаўніцтве полацкай Сафіі. Менавіта там гэтымі цьвікамі зь вельмі вялікімі плешкамі прыбіваліся сьвінцовыя лісты даху да цагляных закамараў. Гэта элемэнт высокай будаўнічай тэхнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x