Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось у 1845 годзе ў Барысаве знойдзены скарб манэтаў XVI стагодзьдзя ў птушыным гнязьдзе. У 1888 годзе ў вёсцы Любоўша каля Баранавічаў рымскія манэты І—ІІ стагодзьдзяў выкінуў на паверхню крот. У 1921 годзе ў Слуцку, у 1961-м у Вёсцы Салігорскага раёну, у 1963-м у вёсцы Адрубак Докшыцкага раёну зафіксаваныя выпадкі, калі выварочвалі на паверхню начыньні са старадаўнімі манэтамі сьвіньні. У 1964 годзе ў Касяках Кармянскага раёну дождж вымыў зь зямлі скарб ІХ стагодзьдзя. Часам паказвае на месца скарбу народны погалас. Так, мясцовыя жыхары Ракаўцоў Смаргонскага раёну гаварылі, што пад валуном на тэрыторыі вёскі схаваныя грошы. У 1971 годзе пры будаўнічых працах бульдозэр зрушыў камень, пад якім аказаўся манэтны скарб Х стагодзьдзя.

— А ўвогуле ці часта ў Беларусі знаходзяць скарбы? І ці пашыраны ў Беларусі спосаб захоўваньня грошай у куфэрках у розных сховішчах? — У Беларусі зафіксавана болей за тысячу выпадкаў знаходжаньня скарбаў. Скарбы — гэта вельмі пашыраны звычай захоўваньня каштоўнасьцяў. Звычайна скарбы добра запакаваныя ў кавалак скуры, тканіны, бяросты ці нейкае начыньне з накрыўкай. У XVI стагодзьдзі ў беларускім ганчарстве нават сфармавалася асобная галіна вырабу разнастайных паводле аб’ёму й формы скарбонак дзеля захоўваньня грошай. Звычайна скарб знаходзіцца на невялікай глыбіні — ад 20 да 50 сантымэтраў, гэта, вядома, больш зручна пры пэрыядычным карыстаньні грашыма. Бальшыня скарбаў — вельмі сьціплыя зьберажэньні, якія маглі належаць прадстаўнікам незаможных колаў, што таксама сьведчыць пра пашыранасьць такога спосабу захоўваньня грошай. Праблема ўласнасьці на скарб знаходзіла адлюстраваньне ў заканадаўчых актах, прыкладам, у другой і трэцяй рэдакцыях Статуту Вялікага Княства Літоўскага.

— Вельмі часта ў паведамленьнях пра знойдзеныя ў Беларусі скарбы ўтрымліваецца інфармацыя, што манэты належаць розным краінам. Чым можна патлумачыць гэткі шматнацыянальны склад скарбаў?

— Геаграфічнае палажэньне Беларусі, перакрыжаваньне на ейных землях шматлікіх гандлёвых шляхоў прыводзіла да шматнацыянальнага складу манэтнага фонду. Вось тыповыя прыклады знойдзеных, як вы кажаце, шматнацыянальных скарбаў. Вёска Дзегцяны Капыльскага раёну, 1957 год. Грашова-рэчавы скарб срэбраных ювэлірных вырабаў і манэтаў, колькасьць — каля 7 тысяч штук. Скарб пераважна разрабаваны. Захаваліся фрагмэнты 21 упрыгожаньня й 320 манэтаў — дынары Вугоршчыны, Чэхіі, Даніі, Рэйнлянду, Баварыі, Саксоніі, Турынгіі, Франконіі, Швабіі, Фрысьляндыі, Лятарынгіі. Час схаваньня — каля 1050 году. Горад Магілёў, 1936 год. 470 залатых манэтаў Вэнэцыі, Мадэны, Савоі, Аўстрыі, Карынцыі, Тыролю, Швайцарыі, Вугоршчыны, Трансыльваніі, Чэхіі, Галяндыі, Гальдэрну, Давэнтару, Зэляндыі, Кампэну, Авэрэйсэлу, Утрэхту, Фрызіі, Брабанту, Браўншвайгу, Гамбургу, Зальцбургу, Кёльну, Любэку, Майнцу, Нюрнбэргу, Ростаку, Саксоніі, Франкфурту, Ульму, Штральзунду, Брэслаў, Данцыгу, Торну. Час схаваньня — пачатак 1690-х гадоў.

— Ці можна па скарбе меркаваць пра ягонага гаспадара?

— Можна. Пра сацыяльны статус гаспадара сьведчыць, напрыклад, скарб пачатку ІХ стагодзьдзя каля вёскі Брылі Барысаўскага раёну. У 2000 годзе там быў знойдзены скандынаўскі меч, шыйная грыўна, 10 гірак-разнавагаў і 290 срэбраных манэтаў — дырхамаў Арабскага Халіфату. Гэта дало падставу меркаваць пра гаспадара як пра вікінга. Разбойніцкая казна з васьмі з паловаю тысяч арабскіх манэтаў была адшуканая ў 1973 годзе каля вёскі Казьянкі Полацкага раёну. У 1979 годзе ля вёскі Вішчын Рагачоўскага раёну знойдзена княжацкая казна з жаночых упрыгожаньняў і грашовых зьліткаў.

— Зразумела, што як толькі ўзьніклі грошы, дык адразу знайшліся й людзі, якія захацелі й змаглі іх падрабляць. А ці можна казаць пра нейкія краіны, дзе фальшаваньне манэтаў найболей было пашыранае, дзе яно дасягнула высокага ўзроўню? І наколькі гэтае злачынства было характэрнае для старадаўняй Беларусі?

— Практычна ва ўсіх краінах Эўропы падраблялі манэты. І старадаўняябеларуская дзяржава займала далёка не апошняе месца ў Эўропе ў гэтай крымінальнай справе, як паводле колькаснага, гэтак і паводле якаснага паказчыкаў. Падраблялі значныя й дробныя наміналы. Вось некалькі прыкладаў. Як у скарбах знаходзілі, гэтак і ў пісьмовых крыніцах неаднаразова згадвалі пра фальшывыя шэлегі (мясцовая назва агульнаэўрапейскай дробнай срэбранай манэты — соліда). У 1682 годзе зьяўляецца ўказ караля Яна ІІІ Сабескага, у якім гаворыцца:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x