Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дайшло да нашага ведама, што шэлежная манэта падрабляецца i як купляючым, так і прадаючым прыносіць настолькі вялікія пакуты, што нярэдка на кірмашах справа даходзіць да праліцьця крыві па віне гэтых шэлегаў, якія нягледзячы на жорсткія законы, патаемна чаканяцца й распаўсюджваюцца.

Вось жа й працытаваны гістарычны дакумэнт пацьвярджае сучасны досьвед: жорсткія законы не заўсёды эфэктыўныя ў змаганьні з такім крыміналам. І фальшывыя шэлегі надалей сустракаліся ў скарбах і тагачасных дакумэнтах, часам такія шэлегі называлі злымі, супрацьпастаўляючы іх манэтам добрым. Прывяду некалькі прыкладаў, як Магілёўскі магістрат у XVII стагодзьдзі змагаўся з падробкай манэтаў. 30 лістапада 1685 году ён выпраўляе ў Воршу свайго прадстаўніка са зьвесткамі пра знойдзеныя падробленыя шэлегі. У лютым 1687 году ўліковыя кнігі Магілёўскага магістрату зноў рэгіструюць знойдзеныя падробленыя шэлегі. Адным са спосабаў папярэджваньня насельніцтва пра фальсыфікаты была дэманстрацыя іх у людных мясьцінах (як правіла, каля ратушы). Падрабляліся, натуральна, ня толькі шэлегі. У дакумэнтах сустракаюцца згадкі аб наяўнасьці на грашовым рынку й іншых падробленых манэтаў. Так, 13 траўня 1690 году ў гарадзкую казну Магілёва паступаюць фальшывыя «пулторакі» (мясцовая назва паўтараграшовікаў). Фальсыфікатары не абышлі ўвагай і самы каштоўны са срэбраных наміналаў — талер. Гэта было, прыкладам, зафіксавана ва ўліковай кнізе Магілёўскага магістрату за 6 студзеня 1689 году — сярод атрыманых ад лаўніка Яўхіма Кашэнкі: «талераў бітых 680... знайдавалася паўтара талера бітага фальшаванага» (мабыць, тры манэты на паўталера ці дзьве манэты наміналам талер і яго палову).

— Ці судзілі фальшываманэтчыкаў? Якія пакараньні за гэты крымінал прадугледжвала заканадаўства?

— Зноў жа гістарычны прыклад. 26 сьнежня 1755 году была адкрытая судовая справа паводле абвінавачаньня ў фальсыфікацыі манэтаў магілёўца Мацьвея Храмцовіча, які «фальшывыя манэты тынфы з волава й цынку рабіў... а потым у торгу выдаваў на ашуканьне народу паспалітага». Ягоныя браты — Антон і Пётар, таксама арыштаваныя, прыводзілі словы маці, якая казала малодшаму сыну: «Сынку, лепей у попел амачыўшыся жыць, а таго не чыніць».

— У тым XVIII стагодзьдзі, на якім мы фіксуем сваю ўвагу, ці падраблялі замежныя грошы? А мо ўжо фальшывыя яны траплялі на беларускія землі з-за мяжы?

— Папулярная на беларускім грашовым рынку была расейская манэтная медзь (капейка, палова капейкі — дзенга й чвэрць капейкі — палушка). Выпадкі ейнай падробкі зафіксаваныя на Гомельшчыне й Магілёўшчыне. 27 студзеня 1711 году ў Пасольскі прыказ Масквы паступіў данос селяніна Маркава аб тым, што ў мястэчках Ветка, Холмічы й вёсцы Ізбынь (маёмасьць гетмана Сапегі на Гомельшчыне) фабрыкуюцца «маскоўскія вараўскія (фальшывыя) дробныя грошы». Аналягічны выпадак зафіксаваны 8 ліпеня 1720 году, калі магілёўскі суд распачынае справу паводле абвінавачаньня месьціча Мацьвея Стэфановіча ў падробцы маскоўскай манэты. Пасьля прылюднага допыту ля слупа на рынку напаленай шынай абвінавачаны паведаміў пра сваіх паплечнікаў — нейкіх Барыса Пятровіча й Стаську, а таксама пра тое, што медную капейку фабрыкавалі габрэі-магілёўцы, а сам ён вучыўся гэтай справе ў немца ў Шклове сем гадоў таму. Мацьвей спрабаваў апраўдацца, зьвяртаючы ўвагу судзьдзяў на тое, што падробленая манэта выраблялася не пад імем караля Аўгуста ІІ. Гэтыя абставіны зьмянілі першапачатковы вырак — «зажыва быць спаленым» на адсячэньне галавы. Але фальшываманэтчыка нечакана ўратавалі ксяндзы — бэрнардыны й кармэліты, якія прарвалі варту й выправілі Мацьвея да свайго кляштару, што наводзіць на думку пра іхнае незаконнае супрацоўніцтва.

— Фальшаваньне грошай мела інтэрнацыянал ны, міждзяржаўны характар?

— Так. Вось прыклад. 28 студзеня 1724 году Пецярбурская калегія замежных справаў нават дасылае Аўгусту ІІ пратэст у зьвязку з вырабам у Рэчы Паспалітай медных расейскіх капеек. Гісторыя дакумэнтальна пацьвярджае шматлікія выпадкі падробкі грошай. Пацьвярджаюць гэта й сучасныя археолягі, якія часам на тэрыторыі Беларусі знаходзяць скарбы цалкам з фальшывых манэтаў. Так, у Нумізматычным кабінэце Белдзяржунівэрсытэту захоўваюцца часткі двух дэпазытаў, прадстаўленых фальшывымі манэтамі. Адзін зь іх знойдзены ў 1971 годзе ў Рагачове, другі — у Полацку ў 1997-м. Гісторыя першага скарбу фальшывых манэтаў зьвязаная з падзеямі польскага паўстаньня 1830—1831 гадоў, падчас якога пастанавілі выпусьціць манэты новага тыпу з выявай герба Рэчы Паспалітай. Пасьля здушэньня паўстаньня ў верасьні 1831 году расейскі ўрад забараніў ужываць «мяцежную» манэту. Сапраўдныя манэты паўстаньня 1830—1831 гадоў сустракаюцца рэдка. На тэрыторыі Беларусі вядомыя ўсяго тры такія выпадкі. Скарб фальшывых манэтаў-паўфабрыкатаў, сярод якіх і падробныя 10-грашовікі часу польскага паўстаньня, быў знойдзены ў Рагачове ў 1971 годзе ў часе будаўнічых працаў каля аўтобуснага вакзалу. Да адкрыцьця рагачоўскага скарбу — унікальнага помніка гісторыі грашовага абарачэньня на тэрыторыі Беларусі — у нумізматычным сьвеце не было вядома пра факты падробкі манэтаў польскага паўстаньня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x