Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На тэрыторыі Беларусі спачатку дзейнічалі вусныя правілы, што склаліся ў працэсе выкарыстаньня пячаткі. Пазьней яны зафіксаваныя ў шэрагу пісьмовых заканадаўчых актаў, якія рэглямэнтавалі парадак афармленьня дакумэнтаў. І, натуральна, ва ўсіх трох рэдакцыях Статуту Вялікага Княства Літоўскага мы знаходзім артыкулы, прысьвечаныя парадку выкарыстаньня пячаткі. Прычым, заўважаецца паступовае — ад двух да дваццаці васьмі — павелічэньне колькасьці артыкулаў, якія рэглямэнтавалі выкарыстаньне пячатак. Статуты, напрыклад, вызначалі вельмі жорсткае пакараньне асобаў, якія падраблялі пячаткі й карысталіся фальшывымі дакумэнтамі на сваю карысьць. Вось жа чытаем у Статуце 1588 году:

...Калі б хто лісты нашы або пячаці нашы фальшаваў... нічым іным толькі... агнем каран быці маець.

Вызначалася таксама й плата, прычым немалая, за выдачу завераных пячаткай копіяў дакумэнтаў. Так, кнігі Магілёўскага магістрату за 1713 год адзначаюць выдаткі магістрацкай дэлегацыі пры паездцы ў Варшаву на 6,5 талераў і 1 чырвоны злоты, дадзены сакратару «за прыпячатаньне справаў». Па заканадаўстве Вялікага Княства Літоўскага «пячатарамі» (гэта значыць — захавальнікамі вялікай і малой дзяржаўных пячатак) былі вышэйшыя адміністрацыйныя асобы, якія ўзначальвалі канцылярыю Вялікага Княства Літоўскага — канцлер і ягоны намесьнік, падканцлер. Толькі яны мелі права канчатковага зацьвярджэньня дзяржаўнай пячаткай каралеўскіх загадаў.

— Які лёс напаткаў беларускую пячатку пасьля страты Беларусьсю незалежнасьці?

— Падзелы Рэчы Паспалітай і акупацыя беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй адбіліся й на выглядзе беларускіх пячатак. Напрыклад, паступова лацінскую й польскую мовы легендаў выціскае мова расейская, шэраг заканадаўчых актаў прыводзяць пячаткі да адзінага памеру й аднастайных выяваў. Цікава, што яшчэ да сярэдзіны XІX стагодзьдзя на тэрыторыі Беларусі працягвалася выкарыстаньне пячатак прыватнымі асобамі. Аднак, гэты звычай ня ўпісваўся ў расейскія традыцыі, і ён паступова зьнікае. Агульная рыса сфрагістычных помнікаў пазьнейшага часу — поўнае зьнікненьне індывідуальнасьці і ўніфікацыя выгляду пячаткі, што адпавядала агульным тэндэнцыям разьвіцьця дзяржаўнага справаводзтва той дзяржавы, часткай якой сталі беларускія землі.

МАНЭТЫ Й ФАЛЬШЫВАМАНЭТЧЫКІ

Размова з Ірынай Колабавай

Наўрад ці ёсьць на сьвеце чалавек, які, хай сабе і ў дзяцінстве, ня марыў знайсьці скарб. Заўсё ды шуканьне скарбаў станавілася тэмай літаратуры, мастацтва. Пра скарбы пісалі антычныя аўтары — Арыстафан, Пляўт, Ксэнафонт, Плятон, Гарацыюс... Чалавек, які шукае скарб, у мастацтве падаваўся й як рамантык, і як драпежнік. Тэма скарбу заўсёды ёсьць у фальклёры ўсіх народаў. Вось жа й беларусы ў прымаўках кажуць: «Закапаў скарб — закапаў спакой», «Чужой схоўкі ня хутка знойдзеш», «Заплаціў як чорт за папараць», «Багаты грошы зьбірае, а чорт машну гатуе», «Нашто мне скарб, калі мае дзеці ў лад».

— А ўвогуле скарбы ў народных паданьнях — гэта дабро ці зло?

— Скарбы ў беларускім фальклёры традыцыйна па дзяляюцца на злыя (заклятыя ў час хаваньня) і добрыя. Авалодаць злым скарбам, які мог прынесьці пакуты знаходчыку й ягоным блізкім, — вельмі цяжкая задача. Акрамя закляцьця, скарбам апекаваліся такія пачвары, як нячысьцікі. Нячысьцікі даглядалі й ахоўвалі скарбы: палявік — у полі, лясун — у лесе, багнік — у балотах, кладавік (самы заможны з усіх) — на прысядзібным участку. Скарбы ў народных паданьнях — нешта жывое й можа зьяўляцца на паверхні нечаканым агеньчыкам, у чалавечым выглядзе, сабакам, коткай, пеўнем. Прычым, белая афарбоўка істоты адпавядае срэбру, а жоўтая — золату. Дапамагчы ў шуканьні скарбу мог выгарак — абпаленая лучына, кутны зуб вісельніка, васковая сьвечка ля труны памерлага.

— А як архаічныя людзі здымалі са скарбаў закляцьці?

— Нэўтралізаваць закляцьці й нячысьцікаў дапамагалі рукапісныя «Траўнікі», «Вызыўныя кнігі» й «Росьпісы». У «Траўніках» апісваліся надзвычайныя ўласьцівасьці папараць-кветкі, плакун-травы, разрыў-травы. «Вызыўныя кнігі» захоўвалі формулы зваротаў да нячыстых сілаў з прапановамі абмену сваёй душы на грошы. «Росьпісы» давалі апісаньні месцаў знаходжаньня скарбаў. Скарбы добрыя адкрываліся людзям добрым. Ахоўвалі месцы іхнага знаходжаньня «дзядзькі»: Дзедзя, Бялун і Купальскі дзядок.

— Скарбы найчасьцей знаходзяць выпадкова, падчас сельскагаспадарчых ці будаўнічых працаў. А часам скарбы адкрываюць прадстаўнікі флёры й фаўны, прыродныя стыхіі. Якія цікавыя выпадкі знаходжаньня скарбаў былі ў Беларусі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x