Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ж ХХ стагодзьдзе — гэта ня толькі стагодзьдзе матэрыяльнай і духоўнай культуры. Гэта стагодзьдзе інфармацыі. Носьбіты інфармацыі мяняюцца вельмі імкліва, нават сёньня мы ўжо незваротна многае страцілі. А бязь іх веды пра ХХ стагодзьдзе будуць вельмі няпоўнымі.

— Але й пра папярэднія стагодзьдзі археалягічная інфармацыя не дае поўнай карціны жыцьця, не зьберагаюцца арганічныя рэчывы. Зьнікае папера, гараць кнігі. Таму ХХ стагодзьдзе ня ёсьць выключэньнем. Кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць, то й нашы нашчадкі патрымаюць у руках старыя пласьцінку, касэту, дыск. Хоць на іх ужо не захаваецца інфармацыя, але самі гэтыя прадметы раскажуць ім пра час, калі пачалася новая інфармацыйная эра: з радыё, магнітафонаў, кампутараў.

— Археоляг Ніна Здановіч перакананая, што археолягі ў будучыні застануцца. А значыць,Беларусь ХХ стагодзьдзя не напаткае лёс Атлянтыды?

— Пакуль будзе існаваць прафэсія археоляга — рэальная інфармацыя пра Беларусь будзе існаваць у археалягічных знаходках, хай сабе няпоўная, недасканалая, але будзе. І нашчадкі будуць прадзірацца да той Беларусі, якая сёньня ёсьць рэальнасьцю.

СКАРБЫ

КАЛЕКЦЫЯ ПЯЧАТАК

Размова з Ірынай Колабавай Мы прызвычаіліся да таго што на кожным дакумэнце - фото 5 Размова з Ірынай Колабавай Мы прызвычаіліся да таго што на кожным дакумэнце - фото 6

Размова з Ірынай Колабавай

Мы прызвычаіліся да таго, што на кожным дакумэнце, які мае хоць нейкую вартасьць, абавязкова мусіць стаяць пячатка. Зрэшты, пячатка толькі зьнешне ёсьць нейкім графічным малюнкам, знакам. Гэты графічны знак, які робіць паперку дакумэнтам, можа шмат распавесьці й пра зьмест дакумэнту, і пра тых, хто яго складаў, і пра тых, каму ён адрасуецца. А празь дзесяцігодзьдзі й стагодзьдзі зьмест пячаткі пашыраецца аж да сьведчаньня пра гісторыю краіны й народу. Свой пачатак беларуская пячатка бярэ прыкладна ў X стагодзьдзі, а гэта значыць, што яна мае значную, больш як тысячагадовую гісторыю. Пячатка ёсьць раўналеткай дзяржавы. І яна — адзін з важных іканаграфічных матэрыялаў дзеля вывучэньня гісторыі гэтай дзяржавы. А ўвогуле, як цьвердзяць навукоўцы, пачынаецца гісторыя пячаткі ў глыбокай старажытнасьці, калі сярод людзей склаўся такі натуральны звычай — адзначаць уласныя рэчы знакамі. Вось жа гэтыя знакі й сталі прататыпам пячаткі.

— Дык якімі былі яны, гэтыя знакі?

— Гэта былі розныя рыскі, крыжыкі, пазьней літары. Яны ставіліся на прыладах працы, прадметах побыту. Паступова такія знакі становяцца сямейнымі й перадаюцца ў спадчыну. Сын, заводзячы сваю сям’ю й атрымаўшы ад бацькі права на самастойнае выкарыстаньне родавага знаку, звычайна дадаваў да Яго дзеля адрозьненьня нейкі дадатковы элемэнт. У Беларусі такія знакі, напрыклад, ставілі на борцях (драўляных калодах для збору мёду). З часам знакі ўласнасьці сталі выразаць на пячатках. Пасьля сьмерці ўладальніка пячатка падлягала зьнішчэньню. У старажытнасьці пячаткі замянялі даверчыя граматы, а паслы й гандляры вазілі іх з сабой дзеля пацьвярджэньня асобы. Пад словам «пячатка» мы разумеем і пячатку-матрыцу, і пячатку-адбітак. Матрыца — гэта малюнак пячаткі, выразаны на цьвёрдых прадметах (камені, мэтале, косьці, каўчуку). Адбітак — выява, якая застаецца на паверхні нейкага матар’ялу пасьля ўзьдзеяньня матрыцай.

— Дзе й калі зьявіліся першыя пячаткі? Якая цывілізацыя іх нарадзіла? Як яны выглядалі?

— Першыя пячаткі зьявіліся ў краінах Старажытнага Ўсходу — у Бабілёне, Шумэры, Эгіпце. Пячаткі-матрыцы мелі розныя формы, напрыклад, у старажытным Эгіпце сустракаліся цыліндрычныя матрыцы, якія пракатваліся па мяккай паверхні глінянай таблічкі, пакідаючы адбітак. У антычны пэрыяд выкарыстоўваліся пячаткі-пярсьцёнкі, якія мелі ўстаўку ў выглядзе гемы — выявы, выразанай на паверхні паўкаштоўнага каменя. Папулярныя на тэрыторыі Беларусі ў больш позьні час падобныя пячаткі-пярсьцёнкі атрымалі назву сыгнэтаў. Магнаты звычайна мелі некалькі пячатак, якія выкарыстоўваліся ў залежнасьці ад характару дакумэнту. Ніколі беларускія магнаты не выпраўляліся ў падарожжы безь пячатак:

...у пераліку дарожных рэчаў Дамініка Радзівіла ў 1793 годзе фігуруе — сыгнэт залаты з гербам ягонай міласьці, выразаным на камені; пярсьцёнак у золата апраўлены малы з гербам і двума дыямэнтамі; тры вялікіх залатых сыгнэты з гербамі; пячаткі тапазавыя з гербамі, аздобленыя ў серабро — тры; малая пячатка ў серабро апраўленая; малая залатая пячатка з адным каралём і разэткамі; пячатка срэбраная з гербам Дому; пячатка срэбраная з каменем, на якім выразаныя выявы Адама й Евы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x