Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вяртаючыся да Менску — няўжо геаграфічным фактарам можна вытлумачыць тое, што ўсё-такі Менск стаўся сталіцай Беларусі?

— Няма Менску, акрамя Менску. У 1918 годзе Менск як цэнтар яшчэ мог выглядаць выпадковым. Хаця б таму, што поруч зь ім у гэтае ролі спрабавалі зьдзейсьніцца й Смаленск, і тая ж Вільня. Але сёньня можна быць пэўным, што нідзе, акрамя як тут — на берагах зьніклай Нямігі, не маглі быць абвешчаныя ні БНР, ні цяперашняяРэспубліка Беларусь. Нарэшце, этнаграфічная прастора намацала й зацьвердзіла сярэдзіну самой сябе, з чаго адразу гарманізаваліся ўсе дачыненьні цэнтру й пэрыфэрыі. Сёньня прасторава-адміністрацыйна Беларусь — адна з самых цэласных краінаў Эўропы. А гэта сур’ёзная падстава ейнага незалежнага існаваньня, у які б складаны час мы ні жылі.

— А як быць з сакральнай гісторыяй гэтага гораду? Менск, з майго гледзішча, пазбаўлены сакральнага сэнсу, уласнай міталёгіі, якую маюць, прыкладам, Прага, Парыж ці Лёндан. Вы самі, між іншым, неяк напісалі, што «Менск ёсьць горадам, якога няма». Мо безь міталягічнае даўніны ён як сталіца й ня мае пэрспэктывы?

— Сапраўды, Менск — гэта горад, якога пакуль што няма. Бо горад — гэта ня проста шмат дамоў і шмат людзей. Горад — гэта шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія ўсе разам і фармуюць ягоны вялікі вобраз. Менску ў гэтым сэнсе пакуль што няма. Але ён ужо пачынаецца. Па-першае, у выніку вялікага перасяленьня вёскі ў 1950—1970-я Менск нарэшце зрабіўся этнічна беларускім горадам. Па-другое, у 1980—1990-я гады пачынае фармавацца ягоная найноўшая міталёгія, уласьцівая ўжо менавіта сталіцы. Толькі ў сталіцы маглі адбыцца Дзяды 1988 году й Чарнобыльскія шляхі наступных гадоў, Маршы свабоды й культавыя канцэрты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды зацяты, шматгадовы супраціў, гэтак жа, як і знакавая трагедыя на станцыі мэтро «Няміга». Менавіта адсюль патроху пачнуць вымыкаць здані мітаў, прывіды ідэалягемаў. Цені іррацыянальнага будуць гуснуць, набрыньваць, усё цяжэй класьціся на покрыва каардынаты. І пустэльня, выпаленая ляда пакрысе ажыве, напоўніцца нечым, што некалі стане тым іншым, якое запатрабуе любові, змусіць на бясконцы дыялёг. І такім чынам спакваля з гораду, якога няма, Менск зробіцца горадам, які ёсьць.

МАГІСТРАЛЬНЫЯ ІДЭІ ГАЛОЎНАЙ МАГІСТРАЛІ

Размова з Захарам Шыбекам

У кожным вялікім ці малым горадзе ёсьць архітэктурная дамінанта, якую называюць сэрцам гораду. У Эўропе звычайна гэта — плошча старога гораду, ад якой адыходзяць вуліцы, утвараючы разам цэнтар, кірмашова — гандлёвы й культурны. У Менску, а беларусы свой горад таксама называюць эўрапейскім, — інакш. Тут дамінантай зьяўляецца доўгая й шырокая магістраль, да якой дапасаваныя плошчы. А таму цяжка выбраць цэнтар. Праспэкт па-свойму прыгожы. Падабаецца ён і шмат каму зь менчукоў, а турыстаў зьдзіўляе сваёй забудовай.

— А якая гістарычная мадэль галоўнай вуліцы беларускае сталіцы?

— Яна — гістарычны помнік нашай залежнасьці ад Расеі, залежнасьці ваеннай у царскі пэрыяд. Галоўная вуліца была пракладзеная дзьвесьце гадоў таму на ўскрайку гораду адмыслова дзеля маршу расейскіх войскаў з усходу на захад. Таксама залежнасьці духоўна-ідэалягічнай за савецкім часам, калі праспэкт стаў своеасаблівым камуністычным храмам. Будынкі й помнікі завешваліся абразамі, лёзунгамі й плякатамі як малітвамі, а маршы й дэманстрацыі на праспэкце выконвалі фунцыі абрадаў камуністычнай ідэалёгіі. І нарэшце залежнасьці прасторавай: на ўсходзе — Маскоўскія могілкі, на захадзе яго пераразае чыгунка, рэйкі якой таксама прывядуць у Маскву.

— Назвы, якія даюць вуліцам,— не выпадковыя. Зь цягам часу ў іх прачытваецца гісторыя. Як у назвах галоўнай вуліцы Менску адлюстроўвалася ягоная складаная гісторыя?

— За назву галоўнай вуліцы на працягу ўсёй ейнай больш як двухсотгадовай гісторыі ішла няспынная барацьба паміж рознымі акупантамі, а таксама палітычнымі сіламі. Кожны зь іх хацеў у назьве ўшанаваць сваіх герояў ці замацаваць свае ідэалы. Вуліцу праклалі на ўскрайку гораду ў прадмесьці Новы горад, а расейскі чыноўнік-губэрнатар назваў яе Захар’еўскай у свой гонар. У час францускай акупацыі 1812 году назву гэтым мясьцінам вярнулі — Новы горад. Пасьля вайны — зноў Захар’еўская. За нямецкай акупацыяй 1918 году — Гаўптштрасэ. У час польскае акупацыі з 1919 да 1920 году — імя Міцкевіча. З усталяваньнем савецкай улады — Савецкая. У час другой нямецкай акупацыі з 1941 да 1944 году — зноў Гаўптштрасэ. Пасьля вайны — зноў Савецкая. А пазьней, у 1952 годзе, яна стала праспэктам Сталіна. Яшчэ пазьней, з 1961 году — Ленінскім праспэктам. І ўрэшце з 1991 году, калі Беларусь аднавіла сваю незалежнасьць, праспэкт сталі называць імем Францішка Скарыны. У 2005 годзе воляй А. Лукашэнкі перайменаваны ў праспэкт Незалежнасьці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x