Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму Менск? Ці адпавядае ён традыцыйным для Эўропы характарыстыкам і функцыям сталіцы? Менск — сталіца ці найноўшы міт пра яе?

— Менск — горад без прывабнай гістарычнай міталёгіі — стаў, як мне здаецца, насуперак сваёй волі ў ХХ стагодзьдзі сталіцай. Ці была б магчымая Вялікая Рымская імпэрыя з заканадаўчым мястэчкам у цэнтры? Безумоўна, не. І таму, як толькі заняпаў Вялікі Рым, згарнулася амаль уся імпэрыя. Пры нашым тыпе цывілізацыі безь вялікай сталіцы можна было заваяваць палову сьвету, як гэта зрабіў Аляксандар Македонскі. Але адразу пасьля сыходу войскаў ад усіх заваёваў засталося адно — гістарычны міт. Геапалітычная трагедыя беларусаў якраз у тым, што яны ніколі ня мелі вялікай сталіцы. Не ў пару занядужаў Полацак, не акрыяў да сапраўднай моцы Наваградак, зашылася ў пэрыфэрыйнае памежжа Вільня.

— Чым выклікана гэткае вось блуканьне сталіцы беларускай зямлі?

— Наўрад ці тут магчымы адзіны й пераканаўчы адказ. У мяне іх некалькі. Падам толькі найбольш верагодны. На прасторы, якую мы сёньня пазначаем словам «Беларусь», існавала некалькі тыпаў цывілізацыяў. Найбольш выразныя зь іх — гэта крыўская й ліцьвінская. І кожная з гэтых цывілізацыяў шукала цэнтар самой сябе. Але штораз гэты цэнтар апынаўся на ўскрайку ўсёй прасторы як цэлага. І таму, уласна, беларусы ніколі сапраўднага цэнтру й ня мелі. Адсюль гэтыя радыкальныя скокі ад сталіцы ў Полацку й Смаленску на ўсходзе да Наваградку й Вільні на захадзе.

— Сталіца выконвае пэўныя функцыі. Перадусім, яна гарманізуе дзяржаўнае, грамадзкае ўпарадкаваньне. Сталай сталіцы не было. Дык хто ж тады трымаў функцыю цэнтру дзяржавы?

— Пры адсутнасьці сапраўднага цэнтру функцыю калектыўнае сталіцы, як змаглі, супольна ўзялі на сябе шматлікія мястэчкі й невялікія гарады. Гісторыі Нясьвіжу ці Міра, Амсьціслава ці Сьвіслачы значна багацейшыя за, прыкладам, гісторыю Гомелю. У мястэчках друкаваліся кнігі, ствараліся тэатры, распрацоўваліся эканамічныя, палітычныя й культурныя стратэгіі ўсяго гаспадарства. Нашы мястэчкі — найвялікшая наша каштоўнасьць. А гарады ўхіляліся ад выкананьня функцыяў сталіцы, нават дэманстравалі нежаданьне быць ёю. Менск дык увогуле ў гэтых працэсах знаходзіўся на ўзбочыне. Ён не вытыркаўся з узроўню звычайнасьці.

— І ўсё ж у ХХ стагодзьдзі менавіта Менск зрабіўся сталіцай. Чаму? Няўжо толькі праз палітычную віхуру, што ў ім пранеслася?

— Менск — сапраўды сталіца Беларусі. Што я хачу гэтым сказаць? А тое, што Менск ня мог быць сталіцай, пакуль з парэшткаў крываў, ліцьвінаў, русінаў, яцьвягаў ды іншых не сфармаваўся новы этнас, які мы (магчыма, ня вельмі ўдала) называем беларускім. І вось прастора існаваньня гэтага новага этнасу й вылучыла Менск як гарманізавальны цэнтар.

— Менск мае тысячагадовую гісторыю. Няўжо ніколі не ўзьнікала на такім доўгім шляху ідэі гарманізавальнага гораду, гораду-цэнтру, гораду, урэшце, з сакральным сэнсам?

— Дзіўна й нават містычна, але ўжо на самым пачатку нашай летапіснай гісторыі было некалькі спробаў вылучыць Менск як цэнтар нашай прарадзімы. Гарадзень Ізяслаўль, сёньня Заслаўе, быў адмыслова збудаваны для сына Рагнеды. Ізяслаў пакінуў месту сваё імя й вярнуўся на айчыну-маці, каб у Полацку далей трымаць дынастыю Рагвалодавічаў. Аднак ужо ягоны ўнук, шалёны Ўсяслаў, будзе шукаць страчанае дзедам. Каардынаты ж Нямігі вызначыла кроў. Вялікая кроў заўсёды сьведчыла пра невыпадковасьць месца, дзе яна пралілася. Але каб на тым месцы, дзе яна пралілася, узьнялося жыцьцё, патрэбны час.

— Давайце пагаворым пра залаты век беларускай гісторыі. Зьбіраньне зямель у адну дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае вакол Вільні й Наваградку адбылося практычна без крыві. Якую ролю ў росквіце, у заняпадзе Княства адыгрывалі цэнтры?

— Выкажу нахабную думку, за якую навукоўцы, верагодна, аблаюць мяне апошнімі словамі. Але хай сабе. Дык вось. Заняпад ВКЛ абумоўлены шэрагам самых розных прычынаў. Аднак, ці не найперш вінаватая ў гэтым заняпадзе сама Вільня — дакладней, тое, дзе яна знаходзілася. У пару свайго росквіту ВКЛ — адна з найбуйнейшых дзяржаваў у Эўропе, тэрыторыя якой сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора. А ейная сталіца Вільня знаходзілася ў закутку гэтай вялікай імпэрыі. І таму не магла доўга трымаць адсунутую ад самой сябе прастору дзяржавы як цэлага. Княства было само па сабе, Вільня — сама па сабе. Мы можам, напэўна, сьцьвярджаць, што менавіта неакрэсьленасьць цэнтру й дазволіла Кароне накласьці лапу на Княства. А пазьней, калі мы мелі ўжо ня нашу, а польскую сталіцу, гэта дазволіла аддацца нам пад акупацыю Расейскай імпэрыі. Ня ведаю, ці адчувалі тагачасныя кіраўнікі дзяржавы гэтую небясьпеку, але вось вам прыклад такога адчуваньня ў сучасную пару. Каб утрымаць Казахстан як цэлае, Назарбаеў перанес сталіцу з Алматы, што знаходзіцца на ўскрайку краіны, у Астану — бліжэй да ейнай сярэдзіны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x