Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ХХ СТАГОДЗЬДЗЕ ВАЧЫМА АРХЕОЛЯГАЎ

Размова зь Нінай Здановіч

Археалёгія асацыюецца ў нас з аддаленымі эпохамі. Археолягі шукаюць тое, што доўгімі стагодзьдзямі паглынала зямля, ды іхныя знаходкі робяцца падставай ведаў чалавецтва пра сваю гісторыю. Паспрабуем пагаварыць пра ХХ стагодзьдзе ў рэальных археалягічных знаходках і пра ХХ стагодзьдзе ў фантазіях — якім яго пабачаць археолягі будучыні. Гэта дасьць магчымасьць, спадзяюся, паразважаць пра тое, зь якімі супярэчнасьцямі яны сутыкнуцца.

— Я ж хачу паставіць пытаньне ці не парадаксальнага кшталту. У якой ступені магчыма ўжо сёньня разважаць пра ХХ стагодзьдзе з археалягічнага гледзішча?

— Па-першае, шукаючы мінулае стагодзьдзе, археолягі ўжо сёньня сутыкаюцца з многімі фактамі матэрыяльнай культуры ХХ стагодзьдзя, схаванымі ў зямлі. Па-другое, нават разьвязваючы спрэчныя пытаньні ХХ стагодзьдзя, часам зьвяртаюцца да археалягічных мэтадаў. Прыкладам — Курапаты.

— Як у працы сучасных археолягаў сутыкаюцца стагодзьдзі мінулыя са стагодзьдзем ХХ?

— ХХ стагодзьдзе ўрываецца ў дасьледаваньні сучасных археолягаў часам нечакана. Прыкладам, у Лідзкім замку мы дасьледавалі мацерыковую яму ХVІІ стагодзьдзя, а ў ёй аказаліся снарады Другой усясьветнай вайны. У Слоніме дасьледавалі касьцёл Сьвятога Андрэя, і ў прапластках ХVІІ стагодзьдзя мы натрапілі на брацкую магілу нямецкіх жаўнераў часу Другой усясьветнай вайны.

— Як выглядае ХХ стагодзьдзе на тле стагодзьдзяў мінулых? Больш лягічным ці алягічным?

— На мой погляд, лягічнасьць стагодзьдзя вызначае тое, ці скіраванае яно да чалавека ці супраць чалавека. Здавалася б, ХХ стагодзьдзе павінна быць лягічным, бо чалавек клапоціцца пра сябе, пра свой дабрабыт — разьвівае цывілізацыю й будуе цывілізаванае жыцьцё. Аб’ектыўна ж ХХ стагодзьдзе — стагодзьдзе страшэнных войнаў, скіраваных супраць чалавека.

— Як археолягі разумеюць знаходкі, зьвязаныя зь мірным часам? Прыкладам, з 1920—1930-мi гадамі? Што гэтыя знаходкі дадаюць да ведаў пра час, які нам вядомы?

— У музэі яны пазначаныя дакладнай шыльдай — «час сацрэалізму». У зямлі да іх іншае стаўленьне. Побач з вытанчанымі знаходкамі ранейшага часу экспанаты 1920—1930-х гадоў выглядаюць кантрастна. Яны паказваюць, у якую яму абрынулася чалавецтва. Робіцца відавочнай парадаксальнасьць і алягічнасьць чалавечай культуры. Замест кветак і палацаў клясыцызму — агітацыйная парцаляна зь сярпом і молатам, шчасьлівымі рабочым і калгасьніцай. І фабрыка з комінам, зь якога валіць густы дым, і надпіс — «Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!». Яшчэ больш незразумелай можа быць гэтая талерка археолягу праз два тысячагодзьдзі. «Яднайцеся» — за што? Ці супраць чаго? А што з экалёгіяй?

— Ці могуць археалягічныя знаходкі ХХ стагодзьдзя засьведчыць месца Беларусі на зямной кулі?

— Яны засьведчаць, што Беларусь у ХХ стагодзьдзі была замкнёная ў СССР, ізаляваная фактычна ад усяго сьвету. Доказам гэтага — малая колькасьць прадметаў імпарту ў ХХ стагодзьдзі. Так званы імпарт у Беларусі пераважна прадстаўлены рэчамі, прывезенымі зь межаў СССР. У ранейшых прапластках (ХІV—ХV стагодзьдзяў) мы бачылі рэчы з Італіі, зь Нямеччыны, з Сырыі, з Кітаю. У Лідзкім замку, у пластах пачатку ХХ стагодзьдзя, мы бачым сувязі Ліды зь віннымі заводамі Каўказу, Крыму.

— Якія культурныя напластаваньні ХХ стагодзьдзя ўжо склаліся й якія зь іх цяпер могуць вывучаць археолягі будучыні?

— Мы абсалютна дакладна можам сьцьвярджаць, што ёсьць тры прапласткі, якія будуць вывучаць археолягі будучыні — Другая ўсясьветная вайна, жыцьцё да вайны й жыцьцё пасьля гэтае вайны.

— Мне здаецца, што злавеснымі сымбалямі ХХ стагодзьдзя ёсьць асфальт , бэтон. Ці праб’юцца праз асфальт і бэтон археолягі зь прыладамі, кшталту адбойнага малатка ці больш дасканалымі, да матэрыяльнай культуры ХХ стагодзьдзя?

— Адсутнасьць бэтону й асфальту будуць сьведчыць пра адсутнасьць цывілізацыі. Роля асфальту й бэтону для захаваньня прапласткаў ХХ стагодзьдзя й ранейшых напластаваньняў вельмі вялікая — гэта своеасаблівы кансэрватар, празь які трэба будзе прарвацца, каб разбурыць ранейшыя напластаваньні ў гісторыі чалавецтва.

— Археолягі раскапаюць звыклыя для нас рэчы штодзённага жыцьця. Але тыя археолягі будуць людзьмі іншай мэнтальнасьці, іншай культуры й адукаванасьці. Якія пытаньні могуць перад імі паўстаць?

— Заблытацца ў ХХ стагодзьдзі будзе проста. Возьмем пахавальны абрад. Археолягі будучыні зафіксуюць, што раптам з пахаваньняў зьнікаюць рэчы, што былі традыцыйнымі для хрысьціянскага пахавальнага абраду. Традыцыю трупапалажэньня, якой было дзесяць стагодзьдзяў, раптам зьмяняе ў ХХ стагодзьдзі ранейшы, дахрысьціянскі звычай спаленьня нябожчыка. Што гэта? Зьмена рэлігіі? Ці глябальная катастрофа? Перад археолягамі будучыні можа паўстаць і такая таямніца. У Беларусі ў канцы ХХ стагодзьдзя раптам зьнікаюць грошы ў звыклым для археолягаў выглядзе, матэрыялізаваным у манэтах. Магчыма, археолягі будучыні ўбачаць у гэтым першыя сьведчаньні ўзьнікненьня віртуальных грошай. І ніхто ня будзе ведаць, што зьнікненьне манэтаў у Беларусі ў 1990-я гады выкліканае правалам эканамічнай палітыкі й шалёным ростам інфляцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x