Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як выглядаў той цьвік?

— Ён быў квадратны альбо прастакутны, і да яго была прыкляпаная вялікая плешка. Пазьней узьнікаюць і іншыя тыпы будаўнічых цьвікоў, некаторыя мелі даўжыню да 30 сантымэтраў. Гэтымі цьвікамі звычайна ўпрыгожвалі дзьверы касьцёлаў, цэркваў, і яны мелі плешку ў выглядзе кветкі, ромба, квадрата. Шалёўку прабівалі наскрозь, загіналі, і такім чынам атрымліваліся моцныя дзьверы, якіх ня вырвеш нават жалезным ломам. Ад самага пачатку цьвік меў ня толькі функцыянальнае, але яшчэ й дэкаратыўнае значэньне. Дэкаратыўныя цьвікі вырабіць даволі цяжка, і для каваля гэта было справай гонару. Каваль, які вырабляў дэкаратыўныя цьвікі, лічыўся найлепшым у ваколіцы. Каб вырабляць цьвікі, была адмысловая прылада, якая называлася «гвазьдзёўня», альбо «цьвікоўня», і была прафэсія «цьвікар». Першая гвазьдзёўня, якая датуецца ХІІ стагодзьдзем, была знойдзеная пры раскопках старажытнага Менску. І хоць жалезныя цьвікі былі дарагія, археолягі знаходзяць вялікую іх колькасьць. Так, напрыклад, у слаях Ваўкавыску археолягі сабралі болей за 1200 розных тыпаў жалезных цьвікоў, а ў слаях Наваградку болей за 600. Гэта значыць, што ў ХІІ—ХІІІ стагодзьдзях узровень жыцьця ў нашых гарадах быў на ўзроўні жыцьця ў Англіі, Францыі, іншых цывілізаваных краінах, бо колькасьць цьвікоў сьведчыць пра дабрабыт насельніцтва.

— Якія віды цьвікоў яшчэ існавалі?

— Крыху пазьней зьяўляюцца адмысловыя цьвікі, каб падкоўваць каня, бо падкова як элемэнт конскай вупражы ў Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі, пашырылася з ХІ стагодзьдзя. Кожны каваль павінен быў умець вырабіць і падкову, і спэцыяльны цьвік. Цьвік, які ня мае плешкі, называецца па-беларуску «вухналь», а маленькі цьвічок — «вухналік». І вось гэты вухналік прыбіваецца так, каб не сапсаваць капыта каня. Калі конь падкаваны няправільна, то нашы продкі казалі, што каваль «закаваў» каня, конь кульгае. І да такога каваля ніхто ўжо больш ня пойдзе, ён збанкрутуе. Справай прафэсійнага гонару было так зрабіць падкову, каб конь не адчуў болю. А падкова звычайна мела шэсьць дзірачак і два канцы-шыпы на краях, каб абхапіць капыт па пэрымэтры.

— А якія цьвікі выкарыстоўваліся ў шавецтве?

— Шаўцы ў Беларусі зьявіліся ў Х—ХІ стагодзьдзях, а ўжо ў ХІІ стагодзьдзі ў Менску існавала цэлая шавецкая майстэрня, якую раскапалі археолягі. І шаўцы выраблялі спачатку цьвікі толькі драўляныя, з сухой бярозы. Каб не прамакалі боты, вельмі часта ў падэшву клалі слой бяросты, яе накрывалі скурай, потым рабілі дзірачкі шылам і двума радкамі вось гэтых гваздкоў прыбівалі скуру да падэшвы чаравіка альбо ботаў. Былі боты й на цьвіках, і на рантах. Боты на рантах, прашытыя дратвай, даражэйшыя. Самая цікавая гісторыя ў шавецтве — гэта зьяўленьне мэталёвых цьвікоў. Яны ўжо зьвязаныя з абцасам і падкоўкай на абцас. А самі абцасы ў Беларусі зьявіліся ў канцы XV — пачатку XVІ стагодзьдзя. Спачатку ў вайскоўцаў, у кавалерыстаў, бо на абцас добра чапляць шпору. Толькі ў XVІІІ стагодзьдзі абцас вырабляюць з калодкі драўлянай, абцягваюць скурай і зьнізу падкоўку ўжо прыбіваюць цьвікамі жалезнымі. А ў парадных жаночых ботах, альбо чобатах, у якіх шляхцянка ішла да касьцёлу ці на вясельле, выкарыстоўваліся медныя цьвічкі, бо на гэтыя боты прыбіваліся адмысловыя медныя накладкі, кавалачкі каляровай скуры, і медны цьвічок быў вельмі цікавым элемэнтам жаночага параднага абутку. Выкарыстоўвалі такія медныя цьвічкі да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя.

— У кнігах Магілёўскага магістрату згадваецца болей за трыццаць варыянтаў выкарыстаньня «кхвасткоў», як там пішацца. Што гэта за варыянты, апрача ўжо згаданых?

— Падчас археалягічных раскопак, асабліва Мірскага, Крэўскага й іншых замкаў, мы сабралі велізарную колькасьць цьвікоў розных памераў і розных формаў. Яны ўжываліся многа дзе. Асабліва прыгожыя былі цьвічкі, якімі прыбівалі жалеза да куфраў ці да абцягнутых скурай кніг. Захоўваецца да нашых дзён традыцыя абабіваньня дэкаратыўнымі цьвічкамі мэблі. А ювэліры часам выкарыстоўвалі срэбныя цьвічкі.

— Ці даражылі беларусы цьвікамі? Ці надавалі ім нейкі большы сэнс, чым простай прыладзе для працы?

— Па-першае, ашчадны гаспадар разумеў, што цьвік ня танны, і не марнаваў іх. А пасьля пажару селянін ці месьціч прыходзіў на месца спаленага дому, зьбіраў цьвікі, чысьціў і зноў выкарыстоўваў. Па-другое, гэта яшчэ было й сымбалем аднаўленьня. Ёсьць запісы, якія пацьвярджаюць гэты звычай — зьбіраць на пажарышчы цьвікі й зноў выкарыстоўваць. Фактычна, яны ад агню не псаваліся, іх можна было забіць і другі, і трэці, і чацьверты раз. Традыцыя выкарыстоўваць старыя цьвікі сьведчыць таксама й пра павагу да кавальскай працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x