Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зь якога матэрыялу рабілі шахматы ў Беларусі?

— Найпрасьцейшыя шахматы былі з дрэва. Іх найбольш і знаходзяць археолягi. Даражэйшыя выразаліся з косьці. Дарэчы, былі выяўленыя рэшткі адмысловых майстэрняў. Адну з такіх майстэрняў, дзе выразалі шахматы, археолягі знайшлі ў Друцку, а мне пашанцавала касьцярэзную майстэрню знайсьці ў Амсьціславе — там выразалі шашкі. А калі выразалі шашкі, то маглі выразаць і шахматы. Рабілі шахматы й з каменя. Такую ўнікальную ладзьдзю знайшлі ў Горадні.

— Напэўна, у шахматы гулялі пераважна ў маг нацкім асяродзьдзі?

— І пра гэта сьведчаць археалягічныя знаходкі. Унікальныя шахматы былі знойдзеныя падчас раскопак Троцкага замку — аж дзесяць фігураў. Гэта гаворыць аб тым, што двор вялікага літоўскага князя любіў гуляць у шахматы.

— Якога памеру былі старадаўнія шахматы?

— Пераважна ня вельмі вялікія. З раскопак ХІІ—ХІІІ стагодзьдзяў мы маем самыя вялікія на чатыры-пяць сантымэтраў. У позьнім Сярэднявеччы — на сантымэтар большыя. А ў Віцебску знайшлі ўвогуле мініятурныя шахматы — вышыня фігуркі дваццаць мілімэтраў. Відавочна, што гэта дарожныя шахматы.

— Ці ёсьць нейкія зьвесткі пра шахматныя спаборніцтвы, чэмпіянаты ў шахматы ў даўнія часы?

— Ёсьць. Першыя чэмпіянаты ў Эўропе пачынаюцца ў эпоху Адраджэньня, у XVI стагодзьдзі. У іх асабліва актыўна ўдзельнічалі гішпанцы й італьянцы. Дарэчы, адзін з кастыльскіх каралёў у ХIII стагодзьдзі выдаў цэлую кнігу, прысьвечаную тэорыі гульні ў шахматы. Яшчэ раней падобныя кнігі выдавалі пэрсы. Калі верыць Уладзімеру Караткевічу, то такія чэмпіянаты былі і ў старажытнай беларускай дзяржаве. Ён ня раз іх апісваў у сваіх мастацкіх творах. Зрэшты, ня толькі Караткевіч апавядаў пра гэтую гульню. Тлумачальны слоўнік беларускае мовы артыкул «шахматны» ілюструе цытатай зь Якуба Коласа. І Якуб Колас, і Янка Купала вельмі часта зьбіраліся гуляць у шахматы, падчас гульні маглі пасварыцца й потым вельмі доўга мірыліся пасьля таго, як не падзялілі нейкай шахматнай фігуры. У ХХ стагодзьдзі шахматы сталі ў Беларусі сапраўды народнай гульнёй. Колас апісвае, як у Менску гулялі ў шахматы на вуліцах, у парках, а за сьпінамі гульцоў стаялі гледачы-заўзятары. У 1920-я гады ў БССР ужо адбыліся першыя спаборніцтвы — спачатку сярод мужчынаў, а потым і сярод жанчын. Дастаткова прыгадаць выдатнага беларускага шахматыста Барыса Гельфанда, які быў чэмпіёнам Эўропы, чэмпіёнам СССР сярод юнакоў, а ў 1994 годзе ён займаў сёмую пазыцыю ў сьвеце. У 1970—1980-я ўзьніклі шахматныя клюбы, у Менску пабудавалі Палац шахматаў і шашак. І сёньня Беларусь яшчэ мае нядрэнных шахматыстаў, але пазыцыі на міжнароднай арэне губляе. Цяперашняяўлада ня любіць інтэлектуальных гульняў, аддае перавагу хакею ды ролікавым лыжам.

ПАДРОБКІ Й ПАДРОБНІКІ

Размова зь Нінай Здановіч

Сучасная побытавая культура — гэта культура, якая сваёй матэрыяльнай падставай мае падробкі. Большасьць рэчаў, якія нас атачаюць, узьніклі ў выніку капіяваньня, імітацыі, стылізацыі. Мы марым пра арыгіналы высокай якасьці й мастацкай вартасьці. А задавальняемся звычайна падробкамі, хоць і ставімся да іх скептычна. Але гісторыя даказала, што шляхам да высокіх узораў вельмі часта была падробка, а часам падробка станавілася больш каштоўнай за арыгінал. Вось жа эўрапейскае мастацтва эпохі Адраджэньня дало шэраг прыкладаў, калі творца пачынаў з імітацыі, са спробы паўтарыць антычны ідэал, а завяршаўся працэс стварэньнем уласнага, высокага паводле мастацкіх вартасьцяў, твору. Беларускія археолягі таксама гавораць, што яны знаходзілі шмат падробак, якія маюць і самастойную вартасьць.

— Дык з чаго ўзьнікалі беларускія падробкі? Зь перайманьня эўрапейскіх узораў?

— У Беларусі, як ва ўсіх краінах Эўропы, высокае, прыгожае, недасяжнае было штуршком у розных галінах творчасьці й вытворчасьці. Прыкладам, была паліваная кераміка, якая прыйшла зь Нямеччыны ў канцы XV стагодзьдзя, але спачатку яна была недаступная для бальшыні насельніцтва краіны. Вось і ўзьнікла задымленая кераміка, якая паўтарала формы паліванай, а вонкавы воблік — мэталёвага посуду. Тут як бы два арыгіналы зьліліся ў вобразе зусім новым, зусім іншым, але прататып улоўліваецца. Пройдзе літаральна стагодзьдзе, і вось гэтая задымленая кераміка ператворыцца ў традыцыйную, шыкоўную, глянцаваную кераміку. Прататыпу ў ёй мы ўжо ня знойдзем, калі ня ведаем вось гэтага ланцужка. Але зьява застаецца, і натхненьне чэрпаецца менавіта там, у канцы XV стагодзьдзя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x