Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ад каго пайшла мода на селядцоў? І калі селядцы сталі звычайнай стравай для беларусаў?

— Я думаю, што сёньняшняе асаблівае, культавае месца селядца ў кухарстве склалася напачатку ў палякаў, бо яны мелі выхад да мора. Але й беларусы пазнаёміліся са смакам селядца таксама досыць рана. Пэўны час фактычную манаполію на прамысловыя ловы й гандаль селядцамі мела нямецкая Ганза, якая трымала сваю факторыю ў Полацку. Дзьвіна была тым першым шляхам, якім селядцы праз Рыгу траплялі ў Беларусь. А пазьней таксама й па Нёмане з Усходняй Прусіі. Але ў XІІІ і XІV стагодзьдзях з прычыны амаль бесьперапынных войнаў з крыжакамі гэты імпарт быў нестабільным. Толькі пасьля перамогі пад Грунвальдам, калі вайна зь немцамі на доўгі час саступіла месца міру, імпарт селядцоў стаў стабільным. Дарэчы, і сёньня селядцы трапляюць да нас пераважна з былога Караляўцу, цяпер Калінінграду.

— Чаму менавіта селядзец такі папулярны, а не якая-небудзь іншая рыба?

— Проста гэта самая распаўсюджаная на Балтыцы і ў Паўночным моры й досыць лёгкая ў здабычы рыба. Паводле легенды, галяндзец Вілем Бэйкельсзон у сярэдзіне XIV стагодзьдзя знайшоў спосаб хуткага патрашэньня селядцоў, іхнай засолкі й вельмі шчыльнай укладкі ў бочкі проста на караблі. Адсюль і паходзіць выраз «набіцца, як селядцы ў бочку». Такі спосаб рэзка зьменшыў выдаткі на прамысловую здабычу, засолку й транспартаваньне й зрабіў селядца рыбай надзвычай таннай, даступнай ледзь ня кожнаму бедняку на поўначы Эўропы. Прыкладам, у 1697 годзе ў Магілёве самы танны селядзец каштаваў 2 асмакі, гэта значыць, 2 грошы. Мясцовы, вылаўлены тут жа пад Магілёвам, акунь каштаваў 2,5 асмакі, лешч — 24 асмакі, шчупак — 20 асмакоў. У пераліку на кіляграмы, акунь атрымліваецца разы ў два таньнейшы, але селядзец усё ж застаецца адзінай марской рыбай, якая стагодзьдзямі была даступная сярэдняму беларусу.

— Колькі селядцоў у тым самым 1697 годзе звычайны магілёвец мог купіць за свой дзённы заробак?

— Можна палічыць. Самы танны селядзец каштаваў 2 асмакі. Няхай у кіляграме было пяць такіх селядцоў, атрымліваецца, адзін кіляграм каштаваў 10 асмакоў. Самы нізкі заробак у тагачасным Магілёве, які атрымлівалі некваліфікаваныя работнікі, складаў каля 8 асмакоў на дзень. Выходзіць, што найбяднейшыя некваліфікаваныя работнікі маглі зарабіць за дзень на 800 грамаў селядцоў. Але кваліфікаваныя, напрыклад, цесьляры, зараблялі 30 асмакоў на дзень — дык яны маглі купіць 2,5 кіляграма селядцоў.

— Селядцы былі ўсе аднолькавыя ці існавалі розныя гатункі?

— Тыя самыя танныя, што каштавалі 20 асмакоў за дзясятак, называліся «простыя» — значыць, вылаўленыя недзе побач, ля Караляўцу ці Торуні. «Галяндэрскія» (галяндзкія) ці «шкоцкія» (шатляндзкія) каштавалі ў паўтара разу даражэй, 30 асмакоў, ці адзін залаты за дзясятак. Бо іх жа й лавілі, як правіла, у Атлянтыцы, на якіх-небудзь догерах. Самымі дарагімі, 40 асмакоў за дзясятак, былі нейкія «казінцовыя» селядцы.

— Селядзец злучаў беларускія землі з Эўропай эканамічна й культурна?

— Так, бо на працягу XVІ—XVІІ стагодзьдзяў гэты тавар быў ці не асноўным артыкулам нашага імпарту ўвогуле, а ў структуры імпарту з Прусіі дакладна займаў першае месца. Ці возьмем Беларусь часу Расейскай імпэрыі. У 1830-я гады сярод імпартных тавараў селядцы займалі другое месца пасьля францускіх вінаў. Селядцы былі сапраўды стратэгічным імпартам. Праўда, у гэты час пераважалі ня «простыя» й не «галяндэрскія», а швэдзкія, якія складалі больш за дзевяноста адсоткаў. Усё гэта сьведчыць, што селядцы ўвайшлі ў мэню нават самых бедных пластоў грамадзтва. А для прыгоннага селяніна селядзец быў ці не адзіным сапраўдным ласункам.

— Хто гандляваў селядцамі ўраздроб на беларускіх землях?

— Калі казаць пра XVІ—XVІІ стагодзьдзі, у асноўным габрэі ды шатляндцы. Апошнія ж і самі актыўна лавілі гэтую рыбу, і, відаць, даволі буйныя калёніі аселых у нас шкотаў мелі магчымасьць кантраляваць увесь ланцужок пастаўкі да нас «шкоцкіх» селядцоў. А пазьней, з XVІІІ стагодзьдзя й далей, засталіся, бадай, толькі габрэі. Можна сказаць, што яны ж найперш і спрыялі ўкараненьню селядца ў беларускім кухарстве. Так, славуты габрэйскі фаршмак зь селядца як традыцыйная страва склаўся менавіта ў габрэяў Літвы й Беларусі. Самім гэтым словам, якое па-нямецку й на мове ідыш азначае «закуска», «страва перад асноўнай ежай», ва Ўсходняй Прусіі (адкуль у асноўным і траплялі да нас селядцы) спачатку называлі страву са смажанага селядца, якую таксама спажывалі як закуску. Гэта ўжо ў нашых габрэяў фаршмак ператварыўся ў халодную закуску з пакрышанага селядца. Натуральна, што й беларусы стваралі свае рэцэпты страваў зь селядца. Вось, прыкладам, адзін зь іх зь «Літоўскай гаспадыні» — нашага вядомага трактату для хатніх гаспадыняў ХІХ стагодзьдзя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x