Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але дзе ў лябірынце Беларусі тыя куты, якія вызначаюць лёгіку выйсьця зь яго?

— Мне думаецца, трэба шукаць лёгіку ў нашых нацыянальных адраджэньнях, якіх дасьледчыкі налічваюць ад трох да дзесяці. Зьмяняецца пакаленьне, і беларусы вяртаюцца да згубленых каштоўнасьцяў. А рытміку, чаргаваньне гэтых адраджэньняў можна вылічваць, можна тлумачыць рознымі прычынамі. Адны тлумачаць іх сонечнай актыўнасьцю, іншыя — этапамі актыўнасьці нацыі, рытмамі ейных усплёскаў і затуханьняў. Я ж прапаную толькі схему сыходжаньня, захаваньня, кансэрвацыі каштоўнасьцяў дый іхнага вяртаньня.

— Для Вас лябірынт ёсьць сымбалем беларускага быцьця. А калі прызнаць лябірынт за ўнівэрсальную формулу, уласьцівую ўсім нацыям? Якую адметнасьць тады мае беларускі лябірынт? А мо некаторыя нацыі існуюць, бытуюць, разьвіваюцца па-за гістарычным, культурным лябірынтам?

— Ёсьць нацыі, якія не губляюць ні сваіх гістарычных найменьняў, ні сваёй спадчыны. Прыкладам, індыйскія цывілізацыі, альбо кітайская, пры ўсіх ператрусах, гістарычных зломах культурныя каштоўнасьці ў цэлым захоўвалі. Ёсьць, аднак, нацыі, якія вядуць падобнае лябірынтнае існаваньне, разьвіцьцё якіх сьціхае на стагодзьдзі, — прыкладам, славацкая культура. Дый культура іншых вялікіх і малых народаў Цэнтральнай Эўропы.

— Тады можна прызнаць, што лябірынтнае існа ваньне зьяўляецца гарантыяй неўміручасьці беларускага культурнага й гістарычнага быцьця?

— Мяркую й веру, што гэта так. Але часам маёй веры перашкаджае мроя жалезнага рыцара, які стаіць на парозе й аднойчы можа так зачыніць дзьверы, што зь лябірынту Беларусь ніколі ня выйдзе. І тады лябірынт застанецца помнікам культуры, помнікам цывілізацыі, якім ёсьць лябірынт Крыцкі. Інакш кажучы, у сьвеце не бывае нічога бясконцага. Гісторыя можа ня вытрымаць той працяглай гульні, якую задумалі зь ёю беларусы. Ланцуг беларускіх адраджэньняў рана ці позна ўсё ж павінен нечым скончыцца. Мне б хацелася, каб гэта былі народзіны, каб гэта было канчатковае афармленьне беларускай нацыі, ейнай культуры й гістарычна абгрунтаванай схемы разьвіцьця. Лябірынт адыграў сваю ролю ў жыцьці беларускае нацыі. Ён захаваў ёй жыцьцё ў час самых жорсткіх выпрабаваньняў, але трэба выйсьці зь лябірынтнага існаваньня да таго, як гісторыя — гэты жалезны рыцар — замкне перад Беларусьсю дзьверы назаўжды.

ЯНЫ БУДАВАЛІ ВІЛЬНЮ

Размова зь Сяргеем Харэўскім

Вільня, старадаўняя сталіца колішняй дзяржавы, у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі сталіцамі — горад даволі малады. Вядома, што толькі ад канца ХІ стагодзьдзя тут вырасла больш-менш буйное места. У сталіцу ж яно пераўтварылася толькі за Гедымінам, у сярэдзіне ХІV стагодзьдзя. Калі ж за Вітаўтам Вялікае Княства Літоўскае разраслося ад Балтыкі да Чорнага мора, Вільня стала цэнтрам самай буйной дзяржавы Эўропы ад часу Рымскае імпэрыі. Натуральна, сюды сьцякаліся скарбы матэрыяльныя й духоўныя з усіх неабдымных абшараў краю. Перафразоўваючы паэта Ўладзімера Жылку, «прыбой нямоўкнучы з палёў» грукаўся ў віленскія брамы стагодзьдзямі. А пры канцы мінулага стагодзьдзя Вільня была абвешчаная ЮНЭСКО здабыткам усясьветнае спадчыны. Тут мірна суседзяць помнікі розных эпохаў і сьвятыні розных канфэсіяў.

— Гледзячы сёньня на хараство віленскіх вуліцаў і плошчаў, сьвятыняў і палацаў, узьнікае пытань не — хто ж гэта ўсё будаваў?

— Сярод тых дойлідаў, што стагодзьдзямі стваралі віленскае хараство, багата беларускіх імёнаў. Самыя вядомыя зь іх — гэта Тамаш Жаброўскі з Наваградку, Дыянізі Чадай зь Пінску, Габрыель Лянкевіч з Полацку, Аляксандар Аўсюкевіч, Ян Несямкоўскі, Ян Шантыр, Караль Падчашынскі, Казімер Камінскі, Аўгустын Касакоўскі, Браніслаў Тычэцкі.

— На вялікі жаль, большасьць гэтых імёнаў мала вядомая сучасным беларусам... Вільня вельмі цікавая сваёй барочнай архітэктурай. Хто ствараў гэтыя ўнікальныя ансамблі?

— Запачаткаваў у Вільні гэты стыль Ян Франковіч. На мяжы XVI і XVII стагодзьдзяў менавіта гэты архітэктар збудаваў найвялікшыя бажніцы: касьцёл Сьвятога Яна пры ўнівэрсытэце, касьцёл Сьвятога Казімера побач з ратушай, а таксама царкву Сьвятога Духа ў славутым кляштары пры Вострай Браме.

— А адкуль ён быў родам? Дзе ён навучыўся дой лідзтву?

— Нарадзіўся ён у Менску ў 1559 годзе. Як і ягоны бацька, быў рамесьнікам-кушняром. Затым увайшоў у закон езуітаў. Крыху пажыў у кляштары ў Рызе. Доўгі час жыў у Нясьвіжы, дзе быў у езуітаў пека рам. Тут у 1594 годзе Франковіч сустрэўся з выбітным эўрапейскім архітэктарам, італьянцам Янам Марыя Бэрнардоні, які прыехаў на запрашэньне Мікалая Крыштафа Радзівіла. Бэрнардоні за некалькі гадоў здолеў навучыць усяму, што ведаў сам, свайго маладзейшага сябра Франковіча. Менавіта Ян Франковіч ставіў купал над нясьвіскім касьцёлам Божага Цела. Пра гэта сьведчыць выяўлены пры канцы ХХ стагодзьдзя ва ўкраінскай Акадэміі навук альбом архітэктурна-будаўнічых праектаў, што належыць, як мяркуецца, Яну Франковічу. Вось так беларускі кушнер і пекар, які ніколі ня бачыў Італіі й наагул ніколі не зьяжджаў зь Беларусі, стаў першым у нашых краях архітэктарам эпохі барока.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x