Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Полацкія лябірынты, апісаныя Вацлавам Ластоўскім, напэўна ж, не адзіныя ў Беларусі. У кожным старадаўнім месцы альбо мястэчку, дзе захаваліся замкі, храмы, палацы або рэшткі іх, захаваліся й свае легенды пра іхныя лябірынты...

— Усюды, дзе ёсьць замкі, дзе ёсьць храмы, дзе ёсьць лёхі — ёсьць і легенды, паданьні й показкі пра лябірынты. Але Полацкі лябірынт ёсьць рэальнасьцю, праверанай ня толькі навукоўцамі-археолягамі, але й выпадковымі сьведкамі. Ёсьць сьведчаньні людзей, якія сапраўды пабывалі ў гэтых лябірынтах. У іх пакідалі свае надпісы, аўтографы на сьцяне полацкія кадэты. Не адно пакаленьне полацкіх падшыванцаў лазіла па тых катакомбах. Я думаю, што калі лябірынт ня знойдуць археолягі, дык абавязкова знойдуць дзеці. Калі-небудзь...

— Твор Ластоўскага пра полацкія лябірынты поўны фантасмагорыяў, вобразаў, сымбаляў, якія вельмі цяжка расчытаць. Мне падаецца, што гэта твор-шыфр. Ці ня ім кадаваў Ластоўскі беларускі шлях і што ён мог мець у задуме?

— Я моцна падазраю, што Вацлаў Ластоўскі сапраўды быў у тым лябірынце. І апісаў яго з уласных уражаньняў. Заўважце, апавяданьне ў «Лябірынтах» ідзе ад першай асобы. Але й для літаратуразнаўцаў гэты твор — своеасаблівы лябірынт, у якім яны заблукалі й дагэтуль ня могуць вызначыць, што гэта — фантастычная аповесьць, філязофская проза альбо раман жахаў? Што ж належыць да міталягічнага вобразу лябірынту, ягонай мэтафарычнасьці, дык Ластоўскі здолеў памясьціць у сутарэньні свайго лябірынту ўсе багацьці крыўскай цывілізацыі, уключна са слыннай бібліятэкай Сафійскага сабору. У полацкiм лябірынце існуюць таямнічыя лябараторыі, у якіх працуюць альхімікі й жрацы, дзе вырабляюць адметную сынтэтычную ежу й нават старку. Ластоўскі памясьціў туды й істоту, падобную на робата, нешта з мэталу. Усе дзівосы пісьменьнік зьмясьціў у сутарэньнях Полацкага лябірынту, мяркую, таму, што быў перакананы: лябірынт — формула крыўскай (беларускай) цывілізацыі. Гэтая формула ейнага існаваньня й самазахаваньня. Заўважце, колькі існуе беларуская нацыя — столькі разоў яна раз-пораз сыходзіла ў сутарэньні часу. Так было з Крывіяй, якая была дый сышла, так было з Полацкім княствам, якое растварылася ў нетрах Вялікага Княства Літоўскага. Потым краіна абярнулася ў Беларусь, а затым у «Северо-Западный край». Мы мянялі свае імёны, мы сыходзілі й зноў вярталіся.

— Гэта гістарычныя ўцёкі ад сябе, спосаб бытаваньня нацыі або выжываньня?

— Па-рознаму можна называць: і самапрыніжэньнем, і ўцёкамі, і самазахаваньнем. Заўважце, беларусы часьцяком любяць прыбядняцца. «А беларусы ж нічога, нікога ня маюць», — казаў Янка Купала. Герой Францішка Багушэвіча, Мацей Бурачок, кажа так пра сваё жытло: «Бедна мая хата, падлога прагніла». Але нікога з чужынцаў не падпусьціць пад вокны, каб яны не заўважылі, што там унутры. На маю думку, беларусам абрыдлі частыя рабункі. Самае каштоўнае яны імкнуцца захаваць у таямнічых, рэальных або мэтафізычных, сховах. Зрэшты, заўважце: для беларускай культуры характэрны фэномэн андэграўнду й ананімнасьці. Шмат імёнаў зьнікла, а культура, літаратура, мастацтва засталіся. Яскравым прыкладам — ананімная літаратура ХІХ стагодзьдзя. Прыгадаем таксама фэномэн унутранай эміграцыі, практыку маўчаньня, якую скарыстоўвалі Янка Купала й іншыя нашаніўцы з прыходам савецкай улады. Заўважым, што андэграўнд існаваў у савецкі час і ў самім Наваполацку. Я маю на ўвазе літаратурны андэграўнд, які таксама меў лябірынтную назву — «Блакітны ліхтар». Пакрыёмнасьць, прыхаванасьць — рысы беларускага існаваньня.

— Атрымліваецца, што мы цяпер можам правесьці аналёгію нават з назвай нашага выданьня: Беларусь як Атлянтыда? Вось так наўпрост?

— А давайце ўявім сабе Атлянтыду, якая раз-пораз адрываецца ад дна і ўсплывае, а потым ізноў тоне. Беларускі лябірынт — гэта ня толькі блуканьне ў цемры, гэта й сьвятло, якое бруіцца ў канцы сутарэньняў, гэта й выйсьце зь лябірынту. Усё, што хавалася да часу, яно ўваскрасае, яно зьяўляецца. Зьяўляюцца імёны аўтараў ананімных твораў, напісаных у ХІХ стагодзьдзі. Вяртаюцца творы, згубленыя або забытыя. Вяртаюцца творы, рэпрэсаваныя ў 1930-я гады й забароненыя да часу. Вяртаюцца цэлыя літаратурныя стагодзьдзі. Так сплыло, сышло ў фальклёр пісьменства ХVІІІ стагодзьдзя. Гэты мацярык літаратуры адкрыў доктар Адам Мальдзіс і вярнуў яго. Нарэшце, вяртаецца дзяржаўнасьць. Некалі казалі, што беларусы ня мелі сваёй дзяржаўнасьці. Сёньня мы ведаем, што першай формай дзяржаўнасьці было Полацкае княства, — прыкмета лябірынтнага існаваньня, зьнікненьня й вяртаньня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x