Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё матэрыяльнае мае свой пачатак і свой канец. Але кожная зьява мае яшчэ й функцыі ці характарыстыкі духоўныя, міталягічныя, знакавыя. Найгорш, што замак страчвае сэнс як знак, сымбаль, мэтафара Беларусі. Бязьлітасны ход гісторыі прывёў да таго, што ў замках паадчыняліся калгасныя канторы, як гэта здарылася ў Падароску пад Ружанамі. Былыя вуліцы з прыгожымі назвамі, якія акаляюць замак, прыкладам, Францускі тракт у Альбэрціне, пераўтварыліся ў Калгасныя вуліцы. На Гальшанскі замак насунуўся сьвінакомплекс, а ягоныя сутарэньні зрабіліся сьцёкамі для гною. На тэрыторыі Крэўскага й Ружанскага замкаў сталі пасьвіць авечак, козаў, кароваў. А ля разбураных панскіх сядзібаў і замкаў на Мёршчыне дзеці зьбіраюць сьлімакоў, якіх колісь завезьлі туды й вырошчвалі гаспадары-магнаты. Сьлімакі й руіны замкаў — усё, што засталося ад колішніх фарпостаў моцы й прыгажосьці.

КРАІНА МЯСТЭЧКАЎ

Размова з Захарам Шыбекам

«Мястэчка» ў старабеларускай мове азначала ня што іншае, як ласкавае «гарадок», «маленькі горад» ці «горад невялічкі». Мястэчка... Прамаўляеш гэтае слова — і адчуваеш у ім нейкую пяшчоту й цеплыню, унутранае замілаваньне й супакаеньне, якія ідуць з глыбіні стагодзьдзяў, ад нашых продкаў. І такія асацыяцыі — зусім не выпадковыя. Бо для свайго часу мястэчка — гэта самы дасканалы й самы гарманізаваны тып людзкіх паселішчаў. Яны — паміж вёскай і горадам, не адарваныя ад іх. А таму бралі ўсё лепшае з абодвух — і здаровы дух прыроды, і здабыткі гарадзкой цывілізацыі. Вось як апісваюць беларускія географы В. Жучкевіч, А. Малышаў і Н. Рагозін выгляд тыповага для колішняй Беларусі мястэчка:

Мястэчка мела своеасаблівы выгляд. Ягоным цэнтрам была кірмашовая плошча, побач зь якой на самым высокім месцы стаялі царква й касьцёл, будынак мясцовага праўленьня, некалькі лавак з таварамі сялянскага хатняга ўжытку. Галоўная вуліца была шырэйшай за іншыя, часам брукаваная. Пры ўезьдзе ў мястэчка знаходзіліся заезд і карчма. На перакрыжаваньні дарогаў ставіўся велізарны крыж. У цэнтральнай частцы знаходзіліся некалькі добрых дамоў, якія належалі сьвятарам і буйным гандлярам. Крыху воддаль жылі й працавалі рамесьнікі. Ускрайкі займалі сялянскія гаспадаркі.

— Ці можна сказаць, што Беларусь гістарычна — краіна мястэчкаў?

— Безумоўна. Такая ж урбаністычная мадэль у XV— XVІІІ стагодзьдзях існавала ва ўсёй Цэнтральнай і Заходняй Эўропе. Мястэчкі рабілі Беларусь эўрапейскай краінай. Можна сказаць з упэўненасьцю: ёсьць мястэчкі — ёсьць Беларусь, няма мястэчкаў — няма Беларусі.

— І калі яны ўзьнікаюць на беларускіх землях?

— Узьніклі мястэчкі ў XІV стагодзьдзі. Гэта быў якраз той час, калі ў дзяржаўнай казьне ВКЛ зьявіўся лішак грошай для разбудовы гарадоў і мястэчкаў. Гэтыя грошы здабываліся ваеннымі паходамі вялікіх князёў літоўскіх Альгерда й Вітаўта, працай беларускага народу і ўсталяваньнем сталых гандлёвых сувязяў з заходнеэўрапейскімі краінамі. Ад XІV стагодзьдзя плыты беларускага лесу пачалі спускацца па рэках да Балтыйскага мора. Эўропе спатрэбіўся мачтавы лес. Марская магутнасьць Англіі стваралася ў тым ліку й імпартам беларускага лесу. Першыя мястэчкі расьлі пераважна на дзяржаўным экспарце лесу. Многія зь іх сталі фрахтовымі пунктамі гэтага экспарту. Мястэчкі таго часу маглі засноўвацца толькі дзяржавай, і ўсе падаткі ад мястэчкаў ішлі ў казну.

— Які пэрыяд гісторыі быў найбольш спрыяльны дзеля разьвіцьця мястэчкаў?

— Росквіт мястэчкаў прыпаў на пэрыяд ад другой паловы XVІ стагодзьдзя да сярэдзіны XVІІ. У 1588 годзе права заснаваньня іх на ўласнай зямлі атрымалі кожны шляхцюк і кожная царкоўная ўстанова. Калі ў XV—XVІ стагодзьдзях на тэрыторыі Беларусі было больш як дзьвесьце мястэчкаў (пераважна дзяржаўных), то ў XVІ—XVІІ стагодзьдзях — ужо каля чатырохсот (і пераважна прыватных). Назіралася імклівая ўрбанізацыя беларускіх земляў. Гэтаму спрыяў рост прыбытковасьці сельскай гаспадаркі. У той час Эўропа перайшла на пераважна расьліннае харчаваньне. Цэны на зерне трымаліся высокія. Каб павялічыць прадукцыйнасьць сельскай гаспадаркі, Жыгімонт ІІ Аўгуст і ягоная маці Бона Сфорца, італьянка паводле паходжаньня, правялі ў 1557 годзе ў ВКЛ першую аграрную рэформу пад назвай «валочная памера». Беларускія мястэчкі выступалі своеасаблівымі зборнымі пунктамі сельскагаспадарчай прадукцыі дзеля адпраўкі яе потым рэкамі й праз Балтыйскае мора паводле назначэньня. Рэформа закранала й арганізацыю новых мястэчкаў. Адлегласьць паміж імі была 12—30 кілямэтраў. Таму кожнае мястэчка рэальна ахоплівала сваім уплывам акругу радыюсам ня болей за пятнаццаць кілямэтраў. Гэта была якраз тая адлегласьць, якую вясковец мог лёгка пераадолець за дзень, калі не пехатой, дык конна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x