Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мястэчкі заставаліся скарбніцай разнастайнай народнай творчасьці — у іх былі своеасаблівыя й фальклёр, і звычаі, і рамёствы. Дзеля выжываньня местачкоўцам даводзілася рабіцца вынаходлівымі. Вось жа мястэчка Боцькі на Гарадзеншчыне было слаўнае ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя вытворчасьцю нагаек і бізуноў — школьнікі называлі іх «боцькаўскімі ўгаворшчыкамі». А ў мястэчку Глуск на Бабруйшчыне наладзілі ў пачатку ХХ стагодзьдзя выраб з асінавай стружкі рознакаляровых бантаў. Жыхары ж мястэчка Гарадок, што на Ашмяншчыне, у 1860-х гадах гандлявалі п’яўкамі, якіх прывозілі з ваколіцаў Гомелю.

— У 1917 годзе грымнуў у Расеі бальшавіцкі пераварот. Ягоны водбліск у Беларусі стаўся таксама разбуральным. Як гэта паўплывала непасрэдна на мястэчкі?

— Пасьля бальшавіцкага перавароту, у гады нэпу, меней як траціна са 176 беларускіх мястэчкаў БССР афіцыйна захавала свой статус. Паводле ж меркаваньня вядомага беларускага географа Мiкалая Азбукіна, мястэчкамі маглі звацца ў той час ня меней як трыста паселішчаў. Праўда, у адрозьненьне ад царскага ўраду, мясцовае савецкае кіраўніцтва сваімі дэкрэтамі ня толькі вынішчала, але й засноўвала новыя мястэчкі. Калі ў 1925 годзе ў БССР было 43, то ў 1930-м — ужо 68 мястэчкаў. Аднак, савецкі рэнэсанс мястэчкаў працягваўся нядоўга. У 1938 годзе Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў клясыфікацыю паселішчаў рэспублікі. Мястэчкам у гэтай клясыфікацыі ўжо не знайшлося месца: буйнейшыя ператварылі ў гарады, сярэднія — у гарадзкія ці рабочыя пасёлкі, а меншыя, без прамысловых прадпрыемстваў — у вёскі. Тое, што распачало самадзяржаўе, дакончылі бальшавікі. Мястэчкі, як сувязныя рынку, станавіліся не патрэбныя й замяняліся паселішчамі-казармамі, тыпу рабочых пасёлкаў. Сталінскі таталітарны рэжым увогуле мог трымацца толькі на адміністрацыйнай аднастайнасьці і ўнівэрсальнасьці. А мястэчкі выбіваліся з гэтага правіла. Што тычыцца Заходняй Беларусі, дык там мястэчкі захоўваліся да 1939 году.

— З Вашага гледзішча, ці варта аднаўляць сёньня старую ўрбаністычную сыстэму Беларусі? Можа, хай слова «мястэчка» застаецца толькі напамінам пра добрую, прыгожую спадчыну?

— Незалежная Літва аднавіла назву «мястэчка». Думаю, Беларусь таксама павінна зрабіць тое ж, калі яна дбае пра захаваньне ўласнай культурнай спадчыны. А вось функцыянальна аднавіць мястэчкі будзе цяжэй. На гэта запатрабуюцца немалыя грошы. Беларусь пакуль не настолькі багатая, яна ня можа ўтрымліваць ня толькі мястэчкі, але й звычайныя вёскі. Вось тыя паціху й канаюць. І ўсё ж пэрспэктывы дзеля адраджэньня пэўнай колькасьці мястэчкаў ёсьць. Беларусь можа стаць клясычным прыкладам транзытнага гандлю ў Эўропе. І тады, трэба спадзявацца, адбудаваныя мястэчкі, як і ў пэрыяд Сярэднявечча, дапамогуць Беларусі адчуць сябе часткай адзінага эўрапейскага арганізму.

ПОЛАЦКІ ЛЯБІРЫНТ

Размова зь Пятром Васючэнкам

«Вось сымбаль твой, забыты краю родны!..» — вымавіў Максім Багдановіч, параўнаўшы Беларусь зь зернем, што тысячы гадоў праляжала ў зямлі дый не загінула, а дало плён. «Кветка шыпшыны», «Краіна-браначка», «Раскіданае гняздо», «Руіны страляюць ва ўпор», «Край балотаў і лясоў», «Зямля пад белымі крыламі» — гэта ўсё знаёмыя нам вызначэньні лёсу й аблічча Бацькаўшчыны. Але ёсьць і іншы сымбаль, меней зашмальцаваны, — Беларусь як лябірынт. Аўтар гэтага сымбалю — пісьменьнік, навуковец Вацлаў Ластоўскі:

Першы мой сон стрывожыў ціхі стук у вакно. Я ўскочыў з ложка й, падышоўшы, паба чыў у вакне вусатае аблічча Падземнага чалавека. Ён даваў мне знакі рукамі, каб адчыніць яму вакно, прычым клаў палец на вусны, даючы гэтым знак, каб я не нарабіў гоману. Калі вакно было адчынена, ён сеў на падваконьнік, зажыў зь сярэбранай табакеркі й пачаў гаварыць шэптам:

— Я даўно ўжо ведаю, дзе ход у схаваную бібліятэку, але сам ня рухаў яе й нікому не паказваў, маўчаў, баючыся, каб не заграбілі ў нас і гэта апошняе багацьце. Адзявайцеся, пойдзем! Я ўзяў з сабой сьвечку, ліхтарню і ўсё патрэбнае...

Няма што казаць аб тым, як хутка я быў апрануты й гатовы ў дарогу.

— У якіх сэнсах лябірынт ёсьць знакавым для Беларусі?

— Я перадусім лічу лябырынт адным з сымбаляў разьвіцьця беларускае нацыі. І прыйшоў да гэтага сымбалю я ў далёкім дзяцінстве, якое, на маё шчасьце, правёў блізка ля сьценаў Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы. І мы, полацкія мальцы, бавілі час у шуканьні слыннага Полацкага лябірынту, пра які пагалоска хадзіла яшчэ ў той час, калі мы нават ня чулі пра творы Ластоўскага, ня тое што чыталі іх. Мы былі перакананыя, што ўваход у Полацкі лябірынт хаваецца ў сутарэньнях Крыжаўзьвіжанскай царквы. Нас не палохалі жахлівыя пагалоскі пра гэты лябірынт, што ў ягоных пастках зьнікаюць людзі, калі чалавек ступае на дошкі й ляціць у прорву. Нас не палохала й пастава жалезнага рыцара, які чакаў, калі вы выходзіце зь лябірынту: вось ён стане насупраць вас з жалезным мячом, і вы застаняцеся там навекі. Я мяркую, што мы абавязкова б знайшлі ўвойсьце ў лябірынт, калі б не вартаўнік, які павесіў на дзьверы Крыжаўзьвіжанскай царквы важкі замок. А ў ёй разьвёў трусоў, якіх у яго было ажно дзьвесьце. Я ня ведаю, дзе цяпер гэты вартаўнік, ён даўно памёр. Я ня ведаю, у якім ён коле пекла... А ўваход у Полацкі лябірынт працягваюць шукаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x