Уладзімір Караткевіч - Інтэрв'ю

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Інтэрв'ю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інтэрв'ю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інтэрв'ю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інтэрв'ю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інтэрв'ю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кабінеце пісьменніка на паліцах ляжаць, здаецца, сувеніры. Але не, гэта не звычайныя сувеніры, усе рэчы — дарожныя знаходкі. Іх яднае хараство, зробленае чалавечымі рукамі, - ці то будзе разьба па дрэву, ці даўні саматканы пояс, якому больш за два стагоддзі, ці сялянская гліняная цацка. І міжвольна здзіўляешся, як Уладзіміру Сямёнавічу ўдаецца так многа падарожнічаць і адначасова шмат пісаць, дарыць чытачу высокамастацкія творы. Вось і зараз на старонках часопіса "Маладосць" друкуецца новы раман "Чорны замак Альшанскі".

— Па форме гэта дэтэктыў. Але дэтэктыў псіхалагічны.

У ім пісьменнік вельмі ўдала спалучае мінулае і сучаснасць, культуру народа і яго гісторыю, псіхалагічны аналіз і займальнасць. Часопіс, як і кожную кнігу Уладзіміра Караткевіча, адразу раскупілі чытачы.

Без перабольшвання можна сказаць, што Уладзімір Караткевіч — адзін з найбольш чытаемых аўтараў не толькі ў Беларусі, а і ў Савецкім Саюзе. Аднойчы маскоўскае выдавецтва "Молодая гвардия" падводзіла вынікі года на падставе апытання саміх чытачоў. Найбольшую колькасць пісем выклікалі творы беларускага пісьменніка Караткевіча.

У Польшчы выйшаў зборнік апавяданняў У. Караткевіча "Блакіт і золата дня" (1976), у Чэхаславакіі ў 1972 годзе — аповесць "Каралеўская помста" ("Дзікае паляванне караля Стаха"), раманы "Леаніды не вернуцца" (1976), "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1979). Яго творы перакладаліся на англійскую, балгарскую і іншыя мовы свету.

У заключэнне гутаркі я спытала, над чым зараз працуе пісьменнік.

— Увогуле, загадзя гаварыць пра гэта не прынята, каб часам не сурочыць. Але задум шмат. Трэба напісаць "кнігу вандраванняў" аб розных дзівосах, якія мне давялося бачыць у жыцці, скончыць яшчэ пару псіхалагічных дэтэктываў. І, вядома, час ужо канчаць "Каласы пад сярпом тваім". Падрабязна гаварыць пра гэта рана.

У аўтабіяграфіі, змешчанай у кнізе "Пра час і пра сябе", Уладзімір Караткевіч пісаў: "Калі б мне ўдалося пасля "Каласоў" напісаць некалькі раманаў і аповесцей і давесці дзею да нашых дзён, я лічыў бы, што справа жыцця зроблена. Але да гэтага так далёка! Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, — многа або мала, але да канца".

Пісьменнік знаходзіцца ў росквіце творчых сіл. І чытачы з нецярплівасцю чакаюць яго новых публікацый, каб мець асалоду ад вострага сюжэта, моўных багаццяў, арыгінальнасці мыслення, а галоўнае — ад шчырай улюбёнасці ў свой край. Усё гэта якасці, якія робяць адметнай і запамінальнай творчасць Уладзіміра Караткевіча.

Аўтар матэрыялу — Г. Якаўлева.

Спадабалася і запомнілася

— "Зорку Венеру" Юрыя Семянякі ў пастаноўцы нашага тэатра оперы і балета глядзеў аж два разы. Першы раз — адзін. Другі — з маці. Перакананы, што гэта пачатак чагосьці вельмі цікавага ў беларускім оперным мастацтве. Выключна ўдалая работа мастака. Харошыя Вераніка, Багдановіч, лірнік. Лічу, што пяток такіх спектакляў — і тэатр будзе мець свой нацыянальны рэпертуар.

Адказ на навагоднюю анкету газеты.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інтэрв'ю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інтэрв'ю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Інтэрв'ю»

Обсуждение, отзывы о книге «Інтэрв'ю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x