Уладзімір Караткевіч - Інтэрв'ю

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Інтэрв'ю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інтэрв'ю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інтэрв'ю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інтэрв'ю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інтэрв'ю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жаданне даведацца пра тое, над чым цяпер працуе Уладзімір Караткевіч, прывяло мяне на кватэру пісьменніка ў доме па вуліцы Веры Харужай у Мінску. На гэты раз, можна лічыць, пашанцавала — Уладзімір Сямёнавіч быў дома. Наогул жа застаць Караткевіча ў Мінску не проста. Зайздросны жыццёвы імпульс у гэтага чалавека — заўсёды ён у раз'ездах, у падарожжах: то цягне з рыбакамі сеткі на Дняпры, то едзе ў старажытны Вільнюс, сёння яго паклікала Украіна, заўтра — Далёкі Усход. Дарэчы, задума "Чазеніі" выспела ў час знаходжання пісьменніка ў запаведніку "Кедравая падзь" пад Уладзівастокам.

— Пасядзі, я зараз, — гаворыць Караткевіч, працягваючы нешта хутка пісаць. — Справа тэрміновая, а часу мала…

— Проста, значыць, з сённяшняга вечара і пачынаць? — пытаецца пісьменнік, адрываючыся, нарэшце, ад рукапісу. — Што ў рабоце і што задумана? Добра, з сённяшняга дня і пачнём. Атрымаў сёння экземпляр "Чазеніі" на ўкраінскай мове. Выйшла яна ў Кіеўскім выдавецтве "Молодь". Праглядаў для аўтарызацыі рукапіс "Каласоў", які пераклала масквічка В. Н. Шчадрына — раман павінен выйсці ў выдавецтве "Советский писатель". На рускую мову перакладзена няблага, перакладам задаволены. А вось гэта, — паказвае Уладзімір на незакончаны рукапіс, — новае апавяданне. Прысвечана яно дружбе народаў. Месца і час дзеяння — Кіеў, 1944 год…

Выбар, відаць, невыпадковы: Украіну, яе людзей Караткевіч ведае добра. У свой час ён скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта, настаўнічаў на Украіне. Мовай украінскай валодае гэтак жа свабодна, як беларускай і рускай, нават пісаў на ёй вершы і апавяданні. Дарэчы, валодае пісьменнік таксама і польскай мовай, разумее па-літоўску.

— З Украінай у мяне сувязі даўнія і моцныя, — заўважае Уладзімір Сямёнавіч, — не парываю іх і цяпер. Вось нядаўна атрымаў карэктуру сваёй кнігі "Зямля пад белымі крыламі". Напісана яна спецыяльна для ўкраінскай моладзі і неўзабаве выйдзе ў Кіеўскім выдавецтве "Вэсэлка" ("Вясёлка"). Пра што яна? Цыкл замалёвак пра Беларусь — культура, гісторыя, быт. Беларусь вачыма беларуса… Так, але ж апавяданне не чакае. Гэту ноч не давядзецца спаць…

Побач з рукапісам — план апавядання. Прадуман сюжэт, прадумана кожная дэталь у размове, абмалёўцы, характары герояў. Прадуманы і выпісаны.

— План па свайму аб'ёму ў некалькі разоў большы за апавяданне, — гаворыць Уладзімір Сямёнавіч, — работа над ім — асноўнае. У працэсе работы гэты план-чарнавік ляжа ў рукапіс самім тэкстам…

Працаздольнасць Караткевіча не перастае здзіўляць нават тых, хто даўно ведае яго. Яна ўражвае. Словы наконт бяссоннай ночы — праўда. Калі так выйшла, пісьменнік будзе працаваць усю ноч. Недастаткова, аказваецца, тонкага мастацкага густу і фантазіі, шырокай эрудыцыі. Патрэбна яшчэ і такая вось зайздросная працаздольнасць…

Наша размова зноў вяртаецца да новых твораў пісьменніка, яго творчых планаў і задум. Толькі што выйшаў з друку раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" — аб тым, як у часы сярэдневякоўя з'явіўся ў аколіцах Гродна чалавек, якога прынялі… за Хрыста і які ўзначаліў паўстанне супраць паноў і царкоўнікаў. Ці працуе цяпер над творамі гістарычнай тэматыкі аўтар "Сівой легенды" і рамана "Каласы пад сярпом тваім" — цікавага твору пра пярэдадзень паўстання Кастуся Каліноўскага?

— Работу над "Каласамі" прадоўжу, — гаворыць Уладзімір Сямёнавіч, — з друку выйшлі толькі першы і другі тамы рамана, задуман жа ён значна шырэй, хачу паказаць само паўстанне Каліноўскага. Дарэчы, лічу гэты раман сваім лепшым творам, ды і любімым таксама — тут, як кажуць, ні прыбавіць, ні ўбавіць. Напісаў сцэнарый мастацкага фільма "Расказы з каталажкі". Створаны ён па матывах беларускага гарадскога фальклору пачатку XX стагоддзя і па матывах апавяданняў Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і Ядвігіна Ш. Буду заканчваць "Кнігу падарожжаў" — гэта зборнік лірычных, з роздумам, рэпартажаў з дарогі, навеяных паездкамі па нашай краіне і Польшчы, сустрэчамі з людзьмі. Як толькі крыху "разгружуся", вазьмуся за заканчэнне дэтэктыўна-псіхалагічнай аповесці. Змест, коратка, такі: герой яе, філолаг і гісторык, чалавек крыху з дзівацтвам, бярэцца раскрыць злачынства, што зроблена чатырыста год назад. Раскрываючы яго, нечакана выяўляе злачынства, зробленае ўжо ў нашы дні… Гэта пра тое, што ў рабоце. А на больш далёкім прыцэле — задума рамана пра паўстанне Васіля Вашчылы. Ужо і матэрыял падрыхтаван, і план абдуман. Але трэба будзе яшчэ пасядзець у архівах, яшчэ папрацаваць над матэрыяламі… Вершы? Пішу і вершы, як заўсёды. Але для новага зборніка — хай збярэцца больш. Спяшацца не буду…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інтэрв'ю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інтэрв'ю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Інтэрв'ю»

Обсуждение, отзывы о книге «Інтэрв'ю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x