• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Інтэрв'ю

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Інтэрв'ю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-340-00860-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Інтэрв'ю

Інтэрв'ю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інтэрв'ю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Інтэрв'ю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Інтэрв'ю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інтэрв'ю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё жыццё найлепшыя з нас стараюцца быць вернымі гэтаму прынцыпу. Былі верныя. Верныя зараз. І дасць бог… будуць яшчэ.

А як гэта ўдавалася ў кожнага — хай судзяць людзі.

Гутарыла Р. Станкевіч.

Найперш — судзіць чытачу

Уладзімір Сямёнавіч, атрыманне літаратурнай прэміі, няма сумневу — падзея для пісьменніка прыемная, радасная…

- І, як мне здаецца, крышачку сумная… Чаму? Бачыце, калі пачынаюць пісьменніку даваць прэміі, узнагароды, часцей за ўсё яму ўжо не 20 год. На жаль… Значыцца, чалавек ты немалады або зусім стары. А хто з гэтым хоча пагадзіцца?

Я як Вы ставіцеся да папулярнасці, да шырокага чытацкага прызнання?

— Да фанфарна-барабаннага — ніяк. Хоць бы яго і не было. А вось калі адчуваеш сапраўдную павагу да таго, што ты кажаш, няхай сабе ў чымсьці і не згаджаюцца, — гэта заўсёды радуе і хвалюе. Скажу вам па сакрэце: усё-такі прыемна, калі зойдзеш у бібліятэку і жартам спытаеш сваю кнігу, а бібліятэкарка разводзіць рукамі: "Прабачце, два месяцы як апошні экземпляр сцягнулі…" Або калі выпадкова сустрэнешся з выпадковым чалавекам, які выпадкова тваё штосьці чытаў і нават выпадкова запомніў тваё прозвішча… Слова за слова, глядзіш — разгарэлася спрэчка, а там — нехта некага і на лапаткі паклаў. Вось гэта мне падабаецца.

Літаратурная прэмія, якую Вам прысудзілі, носіць імя Івана Паўлавіча Мележа і гэта, мабыць, выклікае нейкія асаблівыя думкі, пачуцці…

— Я люблю Мележа. І як чалавека, і як пісьменніка. У шмат якіх пытаннях літаратуры, мастацтва наогул, хочацца верыць, мы былі аднадумцамі, хоць і здараліся гарачыя мужчынскія спрэчкі. Аднак не помню ў нашых адносінах адчужанасці, няшчырасці і за гэта ўдзячны лёсу. І таму прысуджэнне гэтай літаратурнай прэміі — для мяне з'ява вельмі асабістая і радасць мая замешана на жнівеньскай журбе…

А якім Вам бачыцца звяно Мележа ў беларускай літаратуры, наогул у нашай нацыянальнай культуры?

— Як і шмат каму — залатым. Ніколі не забуду тое непараўнанае ўражанне, якое зрабілі на мяне "Людзі на балоце". Гэта было падобна на выбух бомбы. Жывыя людзі. Жывыя стрэхі на хатах. Жывое балота навокал. ПАЛЕССЕ. Вельмі хацелася б пісаць так густа, так глыбока, як напісаны гэты раман, як напісаны лепшыя старонкі іншых мележаўскіх кніг. Цяпер да гэтага яшчэ абавязвае і прысуджаная прэмія яго імя.

У чым, на Вашу думку, думку аўтара, сакрэт такога шчаслівага вяртання рамана "Нельга забыць" да шырокага чытача?

— Твор гэты — шматпланавы, у пэўнай меры экперыментальны. Гісторыя тут суседнічае з сучаснасцю, проза — з паэзіяй, лірыка — з жыццёвым сухім рэалізмам. Такое спалучэнне было тады навіной у нашай літаратуры, ды й цяпер яшчэ рэдка сустракаецца. Мабыць, у гэтым адна з прычын таго, што раман чытаецца… Адна з прычын — але не галоўная, бо, акрамя чыста літаратурных прыёмаў і формаў, чалавек у творы заўсёды знаходзіць яшчэ штосьці сваё, глыбока асабістае…

- І апошняе, традыцыйнае пытанне: над чым Вы цяпер працуеце?

— У выдавецтве "Беларусь" рыхтуецца да друку вялікі альбом, прысвечаны надзвычай цікаваму старажытнаму гораду — Мсціславу. Гэта радзіма мае маці, а значыць — і мая радзіма. Напісаў да гэтага выдання невялікі ўступ, які апошнімі днямі дашліфоўваю. Што атрымаляся — найперш меркаваць чытачу.

Гутарыў У. Ягоўдзік.

Нельга не быць гісторыкам

Уладзімір Сямёнавіч, свой шлях у вялікую літаратуру вы пачыналі як паэт. Успомнім зборнікі вершаў "Матчына душа", "Мая Іліяда". Гэта былі пошукі свайго "я" ці нейкі неабходны этап, праз які прайшлі многія пісьменнікі?

— З вершаў пачынаюць многія. І толькі ў рэдкім выпадку чалавек пачынае з прозы, а потым прыходзіць да вершаў. Як, напрыклад, Міхась Стральцоў (хоць і гэта я не магу сцвярджаць з абсалютнай дакладнасцю). А магчыма ён пачынаў з вершаў, ды я гэтага не ведаю. Пісаць вершы ў пэўным сэнсе прасцей. Прозу наўрад ці пачне пісаць трохгадовае дзіця, але яно зможа напець верш пад які-небудзь рытм. Дастаткова ўспомніць кнігу Карнея Чукоўскага "Ад 2 да 5".

І літаратура пачыналася, мабыць, з верша — з магічнага заклінання. Нават у першых легендах, паданнях існавалі ўзоры рытмікі. Эпас усіх народаў — не што іншае, як паэзія. Хоць у ім сустракаюцца празаічныя ўстаноўкі, калі гаворыцца аб заведама празаічных рэчах.

Зрэшты, маім літаратурным дэбютам былі дарожныя запіскі "Вязынка", змешчаныя ў зборніку "Янка Купала", які выйшаў у 1952 годзе. Гэта была ў нейкай ступені выпадковая з'ява. Вершы я не пакідаю пісаць і цяпер, хоць аддаю гэтаму менш часу. Але выданне яшчэ аднаго-двух зборнікаў лічу магчымым.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інтэрв'ю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інтэрв'ю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Інтэрв'ю»

Обсуждение, отзывы о книге «Інтэрв'ю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.