Я апісваю незвычайныя, але зусім рэальныя падзеі. Магчыма, яны могуць здасца некаму дзіўнымі. Але згадзіцеся: жыццё іншы раз выкідвае такія штучкі, што сапраўды бывае цяжка паверыць у тое, што адбылося. Таму з поўным перакананнем лічу: напісанае мной ёсць не што іншае, як рэалізм. Хаця, прызнаюся шчыра, у душы я рамантык. У маладосці любіў падарожнічаць з рукзаком за плячыма, дый зараз падабаецца ўстаць на світанку і спяшацца куды-небудзь на рэчку, каб пасядзець з вудачкай на беразе, ля вогнішча перакінуцца словам са знаёмымі рыбакамі… Увогуле, люблю напаўняць свой дзень так, каб у яго ўмясцілася чацвёра сутак, а за адно жыццё можна было пражыць дзесятак жыццяў.
— Ці не здаецца Вам, што цяпер складваецца тэндэнцыя да зніжэння ролі беларускай мовы?(Т.А.Мілюціна, інжынер падраздзялення № 11, Е. В. Глазко, нарміроўшчык заводаўпраўлення завода “Электроніка”).
— Такое сапраўды назіраецца ў гутарковым маўленні жыхароў рэспублікі, асабліва ў буйных гарадах. Прычыны дадзенай з’явы сваімі каранямі ідуць у далёкае мінулае. Стагоддзямі беларусы не мелі права гаварыць, пісаць на роднай мове. Гэта выклікала да яе абыякавасць. Аднак сёння, думаецца, мы павінны быць вышэй за тыя гістарычныя акалічнасці. На Далёкім Усходзе, у сібірскай тайзе ў вёсках жывуць беларусы, продкі якіх пасяліліся тут 100–150 гадоў назад. І яны размаўляюць па-беларуску. Таму я веру, што наша мова будзе жыць доўга. Беларускі ж народ напалову з гакам з вёсак, маленькіх мястэчак. І пакуль, прабачце, беларуская баба стаіць каля печы (або зараз ужо ля газавай пліты), нам няма чаго баяцца, што мы забудзем родную мову. А калі сур’ёзна, то многае залежыць ад кожнага з нас, ад нашых адносін да сваёй культурнай спадчыны.
— Як вы ацэньваеце пераклады Вашых твораў на рускую мову?(М. А. Чыжык, інжынер цэха № 17, Р. М. Махнач, эканаміст ЭМА, Т. Н. Некрашэвіч, старшы тэхнік падраздзялення № 11).
— Пераклады заўсёды некалькі страчваюць сакавітасць твора. На мой погляд, іх павінны рабіць людзі не толькі аднолькавыя па майстэрстве, але і па духу. Таму добрых перакладаў мала. Хаця ёсць і выключэнні. Безумоўна, складана знайсці такі ідэальны варыянт. А калі адносіцца да гэтага пытання не так прыдзірліва, то можна сказаць наступнае: і мае рэчы пры перакладзе ў чымсьці страчваюць, але дзесьці і выйграюць.
— Уладзімір Сямёнавіч, што з напісанага найбольш дарагое Вам?(В.І.Васілевіч, слесар цэха № 24, В. П. Саўчук, кантралёр цэха № 18, Т. А. Ярмольчык, інжынер падраздзялення № 11).
— Калі ў сям’і шмат дзяцей, то бацьку з маці цяжка аднаго кагосьці назваць больш любімым, другога — менш. Пісьменніку, відаць, таксама няпроста падзяліць створанае ім на лепшае і горшае. Мне, напрыклад, кожная створаная рэч дарагая. У любую ж з іх укладзена шмат працы, затрачана часу, аддадзены кастка жыцця.
Працуючы над тым або іншым творам, мне заўсёды хочацца аднаго: каб не аказаўся ён сумным, шэрым, непраўдападобным, каб не сорамна было перад тымі, хто яго будзе чытаць. Толькі ў такім выпадку тое, што дарагое пісьменніку, блізка да сэрца ўспрыме і чытач.
Інтэрв’ю ўзяў В. Аляшкевіч.
Любую справу рабіць хвацка
Пазнаць таямніцы мастацкага свету Уладзіміра Караткевіча без шчырай, адкрытай гаворкі з ім немагчыма. Да таго ж трэба ведаць усю яго творчасць, каб адчуць хваляванне яго аналітычнага розуму і яго імкненне да раскрыцця складаных праблем мінулага Беларусі. Часта ў творах
У. Караткевіча пераплятаецца старажытная веліч і дынаміка прыгодніцкага апавядання ў легендарна-паэтычным пераламленні гістарычнай рэальнасці. Стыль яго нагадвае мне чымсьці старажытны, амаль бязлюдны замак, як замак Яноўскіх ("Дзікае паляванне караля Стаха"), які адраджаецца майстэрскаю рукою ўлюбёнага ў справу і спрактыкаванага рэстаўратара…
Пакуль ветлівы гаспадар гатаваў каву, я, седзячы ў выгодным крэсле, магла агледзецца: у доме пiсьменнiка — асаблiвая, артыстычная ўтульнасць. На сцяне вiсяць старажытныя беларускiя скульптуры з дрэва. А з кутка мудра глядзiць на мяне Майсей — таксама драўляная скульптура, як пазней растлумачыў Уладзiмiр Караткевiч, знойдзеная проста ў балоце, у адной з шматлiкiх яго экспедыцый па роднай зямлi
…I вось ужо цёпла дымяцца кубкi, i гаркава-чорны напой схiляе да гутаркi.
— Вельмi дзiўна атрымалася са мною, — усмiхаючыся, пачынае ён. — Шчыра кажучы, я не збiраўся стаць пiсьменнiкам. Але пiсаць пачаў даўно, яшчэ ў школе. Пiсаў i вершы i прозу — у асноўным для сябе. Сёе-тое з маёй пiсанiны было змешчана ў школьным рукапiсным часопiсе. А аднойчы разам з сябрам вырашыў пабываць на радзiме нашага любiмага Янкi Купалы. Пешшу дайшлi да Вязынкi. Аб гэтым падарожжы я напiсаў i паслаў жонцы паэта Уладзiславе Францаўне лiст. Яна ўключыла яго ў зборнiк "Янка Купала. Збор матэрыялаў аб жыццi i дзейнасцi паэта". Так з'явiўся мой першы друкаваны твор… У гэтым жа годзе адзiн мой знаёмы папрасiў, каб я прыслаў яму проста так, пачытаць, свае вершы (тады я настаўнiчаў на Украiне), i ён занёс iх у "Вожык" i "Полымя". З "Вожыка" я атрымаў пiсьмо прыблiзна такога зместу: "Малады чалавек, з Вашым талентам лепш бiць i брукаваць каменне на бруку". Мяне гэта, прызнацца, не вельмi i засмуцiла. А вось у "Полымi" пасля гэтага цалкам ужо нечакана для мяне з'явiўся мой верш "Машэка", i я падумаў, што ўсё ж нешта змагу рабiць. Пасля паступова пачалi друкаваць мяне i iншыя часопiсы.
Читать дальше