Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Покамест молод, малый спрос:
Играй. Но бог избави,
Чтоб до седых дожить волос,
Служа пустой забаве.

Вельмі мудрае папярэджанне ўсім, хто шукае сябе ў творчасці!

— Наколькі важная спецыяльная літаратурная адукацыя для маладога пісьменніка?

— Не лічу, што такая адукацыя можа мець нейкае істотнае значэнне для творчага лёсу пісьменніка. Грунтоўна адукавацца ў літаратурных адносінах можна і самастойна. Але адно, я ўпэўнены, павінна быць ясным: ёсць такая адукацыя ці не, а літаратуру трэба ведаць добра, трэба як мага больш чытаць. У тым ліку — і сваіх знаёмых, таварышаў і сяброў. Без гэтага прафесіянальны літаратар мне не ўяўляецца.

— Адносіны прызнаных майстроў слова і пачаткоўцаў — што Вы скажаце аб гэтым?

— Кожны сёння вядомы, сталы майстар некалі быў пачаткоўцам, помніць, як яго радавалі ўвага і падтрымка з боку прызнаных, а тым больш масцітых пісьменнікаў, і помніць, які ён быў удзячны ім за гэта. Думаю, так ёсць і сёння і так будзе заўсёды. Залішне апекаваць маладога аўтара, цягнуць за руку ў літаратуру не варта, але дапамагаць таленавітай моладзі, асабліва ў справе друкавання і выдання, старэйшыя таварышы абавязаны. Маладых трэба вучыць не пісаць, а жыць — жыць сумленна і чыста, вялікім, змястоўным, па-грамадзянску актыўным жыццём.

— Якія творы маладых беларускіх пісьменнікаў апошняга часу Вы лічыце найбольш удалымі і чаму?

— У нас маладымі — па якойсьці не толькі нямудрай, але і шкоднай звычцы — лічаць 35-40-гадовых аўтараў, у кожнага з якіх па некалькі кніжак. Так у свой час было з нашым пакаленнем, гэта ж назіраецца і зараз. Кніг жа сапраўды маладых, каму 20-25 гадоў, я не бачу на прылаўках, яны выйдуць, відаць, калі іх аўтарам стане па 30-35. А такіх паэтаў, як Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Віктар Гардзей і іншыя іх равеснікі, я не лічу маладымі, гэта ўжо аўтары сталыя.

З хваляваннем і болем душэўным чытаў першую і адзіную кнігу Леаніда Якубовіча — назаўсёды 22-гадовага, назаўсёды маладога. У яго вершах — тыя якасці, што мне вельмі імпануюць у паэтычнай моладзі: акрэсленасць грамадзянскай пазіцыі, сур'ёзнасць у поглядах на жыццё і паэзію, патрабавальнасць да сябе, чысціня і светласць пастрою.

— Вашы парады маладым літаратарам.

— Не парада, а адно пажаданне: помніць, што беларуская літаратура ведае ўзровень мудрасці, майстэрства і дасканаласці, пазначаны імёнамі Багушэвіча, Цёткі, Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Чорнага, Мележа, Куляшова. Гэта да вельмі многага абавязвае.

1980

Ніл Гілевіч

Нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947га жыве ў Мінску.

Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.

Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

І ўсё ж феномен Ніла Гілевіча — не ў «цэхавай» прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе — у жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (19801989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (19851990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (19891997). Паэзію актыўна і плённа спалучае з перакладчыцкай творчасцю, навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. Член СП СССР (з 1954). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), пасля аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 - супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда» . Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды» . З 1980 да 1989 - першы сакратар праўлення СП БССР, у 1981-1991 сакратар праўлення СП СССР. У 1989-1997 - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ Наша слова» . Дэпутат ВС БССР XI склікання (1985 – 1990), быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР, прынятага 26 студзеня 1990 г. на 14-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР XI склікання. Дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990 – 1995), член Прэзідыума ВС, старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны (1990 – 1995). Жанаты, мае сына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x