• Пожаловаться

Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, год выпуска: 1982, категория: Критика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніл Гілевіч Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Ніл Гілевіч: другие книги автора


Кто написал Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жыццё даказвае, што ў насаджэнні падобнай аднастайнасці не толькі няма разумнага сэнсу і прагрэсіўнай мэты, але і што ўсе гэтыя намаганні па уніфікацыі асуджаны на правал, бо яны не зыходзяць з рэальных прадумоў, яны валюнтарысцкія па сутнасці. На самай справе, хіба гэта рэальна, хіба магчыма, каб свята працы эстонскіх рыбакоў праводзілася гэтак жа, як свята працы кіргізскіх аўчароў ці ўзбекскіх бавоўнікаў, а свята малдаўскіх вінаградараў — як свята працы ў хлебаробаў Разаншчыны ці ў карэльскіх лесарубаў? Што агульнае, адзінае ва ўсіх гэтых святаў? Агульная ідэя: слава працы! Слава і гонар чалавеку працы, чалавеку будаўніку і творцу. Так, ідэйная аснова ўсіх гэтых святаў адзіная, агульная. Але ж абрад — гэта ўжо канкрэтнае дзеянне, якое матэрыялізуе ідэю, і ён вызначаецца многімі аб'ектыўнымі фактарамі. Напрыклад, геаграфічнымі ўмовамі жыцця і працы, спецыфікай асноўнага занятку насельніцтва, векавымі нацыянальнымі (прыгожымі, здаровымі!) традыцыямі і звычаямі. Хіба можна з усім гэтым не лічыцца?

Аўтар кнігі галасуе за «адзінства формы савецкіх абрадаў», якое аднак «не выключае наяўнасці ў іх нацыянальных рыс» (с. 95). Але хіба нацыянальныя рысы не з'яўляюцца тым, што побач з іншым вызначае форму? Змест абраду вызначаецца канкрэтным жыццём данага народа ці групы насельніцтва — як жа можна гэтаму канкрэтнаму зместу навязаць звонку якуюсьці універсальную форму? Хіба форма не залежыць ад зместу? Як жа ў такім разе быць з навуковай тэорыяй?

Цяпер у нас шмат гаворыцца і пішацца аб неабходнасці стварэння новых абрадаў. Даюцца рэкамендацыі, выпрацоўваюцца сцэнарыі і лібрэта, у тым ліку і для новага вяселля. Зразумела чаму: усе бачаць, што сучаснае вяселле пачало зводзіцца да рэгістрацыі шлюбу і звычайнага застольнага банкета пасля рэгістрацыі. Малавата, вядома, для душы, для хвалявання, каб запомнілася, каб стала моцным выхаваўчым элементам для маладой сям'і. Натуральна, трэба нешта рабіць, каб вясельны цырыманіял быў прыгожы, яркі, запамінальны. Але ці адыграюць тут вырашальную ролю гатовыя, ды яшчэ да таго ж цэнтралізаваныя, лібрэта і сцэнарыі? Хіба прыгажосць і прывабнасць народнага вяселля ў мінулым не заключалася перш за ўсё ў творчай самадзейнасці саміх яе ўдзельнікаў — блізкіх сваякоў, сяброў, суседзяў? У народным вяселлі было многа імправізацыі, выдумкі, я сказаў бы — нерэгламенхаванай творчай свабоды. Можа, і нам цяпер весці справу так, каб выяўлялася творчая ініцыятыва саміх удзельнікаў вяселля? Ці не занадта многа мы рэкамендуем і прадпісваем? Дарэчы, Р. П. Штаніна, маючы на ўвазе мінулыя часы, зусім слушна гаворыць, што «ні адзін абрад не ствараўся штучна, а быў выкліканы да жыцця неабходнасцю» (с. 17). Вельмі правільнае меркаванне! І не толькі ў дачыненні да часоў даўно мінулых.

Ужо бадай некалькі дзесяцігоддзяў мы патрабуем ад паэтаў і кампазітараў стварэння новых абрадавых песень. Але вось бяда: колькі ні заклікаюць розныя культурныя інстытуты і арганізацыі паэтаў і кампазітараў — а справа амаль ні з месца. Няўжо такія глухія нашы творцы да закліку «грамадскасці»? Ці яны ў гэтым закліку «грамадскасці» не чуюць закліку часу, паколькі, час дыктуе нешта іншае? І так, паэты і кампазітары штосьці не бяруцца за стварэнне новых вясельных і наогул абрадавых песень. Але, можа, у сваім народзе, у гушчы жыцця народнага яны ўзнікаюць? Ды не, таксама не вельмі. Вось і фалькларыстка з Сібіры сведчыць, што сярод сямейскіх Забайкалля за шэсцьдзесят гадоў савецкай эпохі «нідзе не адзначана стварэнне, новых абрадавых песень або пераробкі старых» (с. 116). Ніводнай новай вясельнай песні! Сям-там у Сібіры былі спробы стварыць такую песню. Два ўзоры прыводзяцца ў кнізе. Аб адным сама ж аўтар гаворыць: «Песню гэту нельга прызнаць дасканалай» (е. 132). (Вядома, нельга! Якая там дасканаласць! Звычайны нізкапробны прымітыў. Гэта ж можна сказаць і пра другую песню — па сваіх мастацкіх вартасцях яна не ідзе ні ў якае параўнанне з сапраўднымі народнымі песнямі старымі. Наколькі мне вядома, і ў беларускім фальклоры няма новых абрадавых вясельных песень, створаных самім народам. Чаму ж сам народ не стварае іх, але спявае на вяселлі ці старыя, што адпавядаюць духу часу (прычым не столькі абрадавыя, колькі лірычныя і жартоўныя), або — папулярныя савецкія песні, створаныя паэтамі і кампазітарамі. Песні пра каханне, пра вернасць, пра Радзіму і г. д.— пра ўсё, што хвалюе сучасніка. Дарэчы, а якога зместу павінны быць новыя абрадавыя песні? Пра што? Хіба не пра гэта самае? Дык, можа, проста ўключаць прыгожыя сучасныя песні ў вясельны цырыманіял, і толькі?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Незалежнасьць
Незалежнасьць
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.