Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык вось Лазар са сваім сынам Фёдарам і ўзяў на сябе галоўны клопат па нашым перасяленні. Ён выбіраў пляц пад селішча на вызначаным уладамі ўчастку, разбіраў і перавозіў на калгасных конях будынкі, клапаціўся, каб іх належным чынам сабралі на новым месцы, і нават сам склаў нам печ, якая вельмі ж добра трымала цяпло, хаця ў асноўным рабілася з цэглы-сырца, над «вытворчасцю» якой давялося трохі папацець і нам, малым. Абпаленая цэгла заводскага вырабу набывалася толькі на комін, под і чарон.

Засталася ў памяці ад тых тлумных дзён перасялення і адна «сенсацыя». Калі разбіралі страху хлява (у нас ён называўся пуняй), дык знайшлі таўставаты жмут царскіх грошай, якія я тады бачыў упершыню. Іх нам аддалі на забаўкі. І мы насіліся з імі ці не па ўсёй Быкоўцы. Так што сёй-той з нядобразычліўцаў не без зларадства казаў: глядзі ты, а ў Якава ляснуў ладны капітал.

На самой справе ніякага капіталу не было. Па словах маці, якая знаходцы ніколькі не здзівілася, бацька недзе падабраў тыя грошы, калі яны ўжо не мелі вартасці. Але ён на ўсякі выпадак прыхаваў іх у падстрэшку. А раптам вернуцца старыя парадкі і царскія грошы яшчэ набудуць сілу... Вось тады і ён разбагацее...

Вельмі знаёмая псіхалогія, на якой закліньваюцца многія і ў наш час, марачы пра тое, каб вярнуўся ўчарашні дзень. Як ні дзіуна, паддаюцца гэткаму настрою не толькі былыя партыйныя функцыянеры, але і некаторыя таленавітыя пісьменнікі. Вядома, з тых, каго старыя беды закранулі найменш.

Абжывацца на новым месцы было нялёгка. Ды патроху прывыкалі, сёетое і з пасадак перанеслі на пляц у Сычыку. Гэта рабіў у асноўным я з братам

Мішам. Але значную частку дрэў перасадзіць было ўжо немагчыма. Асабліва шкада было ігруш, якія так упрыгожвалі нашу сядзібу ў Быкоўцы. Іх спілавалі на дровы, бо з апалам тады таксама было чамусьці тугавата. Грушавыя дровы гарэлі хвацка, але ж знікла адна з галоўных радасцей дзяцінства...

З вясны 1941 года і ледзь не да прыходу гітлераўцаў зноў жа з Мішам мы пасвілі калгасных свіней, бо трэба было зарабляць працадні — спадзяваліся нешта на іх атрымаць. Яшчэ на досвітку маці падымала нас кожны дзень, без выхадных. Мы наспех снедалі і ішлі на працу, як дарослыя. Свінні былі вечна галодныя і таму асабліва збродлівыя, так і лезлі ў шкоду то тут, то там. Дык мне ўжо і ад брата нярэдка перападала, бо ён нёс галоўную адказнасць за наша пастухоўства. Вучыў ён не так балюча, як некалі бацька (замах быў не той), але таксама ўсур’ёз. Што ж, жыццё ёсць жыццё. Нас яно тады не песціла.

Але самае крыўднае было ў тым, што ўся гэтая праца аказалася дарэмнай. Перад прыходам немцаў калгасную жывёлу, у тым ліку і нашых падапечных свіней, пагналі на ўсход. Калгас распаўся. І ніхто ніякай аплаты па заробленых працаднях ужо не збіраўся рабіць.

Затое я меў магчымасць пабачыць, як праз нашу мясцовасць адступалі чырвонаармейцы. Пасвілі мы тых дзёдак ля бальшака (у нас ён называўся шляхам) з Верамеек на Чэрыкаў. Па гэтым шляху спачатку арганізаванымі групамі ў поўнай вайсковай форме, але толькі з лёгкім узбраеннем ішлі пагранічнікі. Яны былі вельмі стомленыя. У Асінаўцы, каля якой і размяшчалася свінаферма, рабілі кароткі прывал, з задавальненнем абліваліся халоднай вадой з калодзежа (дні былі гарачыя і сонечныя), самі пілі ваду і праз нейкі час знікалі ў напрамку Горак. Зрэдку рухаліся танкеткі (танкаў тады я ні разу не бачыў). Потым замест арганізаваных груп утварыўся суцэльны паток вайскоўцаў, многія з якіх узбраення ўжо не мелі. У каго на галаве была пілотка, а хто-ніхто ішоў і з непрыкрытай галавой. Гімнасцёркі былі расшпіленыя. Трапляліся і байцы без гімнасцёрак — у майках. З цягам часу і гэты стыхійны паток усё радзеў, змяншаўся, змяняўся купкамі вайсковых людзей і проста адзіночнымі байцамі. Пазней тым бітым шляхам перасталі ісці і яны.

Прыкладна тады ж сталі паяўляцца так званыя акружэнцы, якія рабіліся прымакамі. Яны пакінулі пасля сябе некалькі малых нашчадкаў. Іншыя проста працавалі па некалькі дзён у сялян, а потым ішлі далей. Адзін такі працаўнік дні тры ці чатыры жыў i ў нас. Гэта быў вясёлы хлопец з Цэнтральнай Pacii. Ён добра спяваў папулярныя песні. Мы ад яго запісалі цэлы сшытак тэкстаў, сярод якіх былі песні пра тачанку-растаўчанку, пра маладога канагона i іншыя.

Старэйшым па мужчынскай лініі ў нас тады заставаўся Міша (Івана яшчэ паспелі прызваць у армію). Дык той вясёлы рускі чалавек вучыў яго сакрэтам сялянскай працы: паказваў, як трэба вастрыць сякеру і пілу, кляпаць касу, як пры касьбе трымаць яе так, каб з меншымі затратамі сілы дасягаць найбольшага эфекту. Міша пераняў ад бацькі працавітасць і тую навуку спасцігаў хутка і кемліва. Праз нейкі год ён касіў ужо нароўні з дарослымі мужчынамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x