Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Там загінуў і мой стрыечны брат Іван Логінаў. У пачатку вайны ён трапіў у акружэнне, мабыць, пабыў і ў палоне. У паліцыю пайшоў пад прымусам і там, як быццам, асабліва не шчыраваў. Але ў запале барацьбы з такімі дробязямі ніхто не лічыўся і лічыцца не мог. Я ведаў яго мала, бачыў, можа, два ці тры разы, аднойчы — і ў паліцэйскай форме. Прычынай тут была істотная розніца ва ўзросце, а яшчэ тое, што Логінавы жылі далекавата ад нас — у вёсцы з назвай Гарадок, размешчанай кіламетраў за дзесяць ад Губіншчыны. Але Іванаву маці Куліну памятаю вельмі выразна. Асабліва запомніліся яе вялікія, падобныя на мужчынскія, рукі, амаль заўсёды чырвоныя ад пастаяннага працоўнага напружання.

Куліна (яна ўжо даўно нябожчыца) была адзінай бацькавай сястрой і вызначалася асаблівай дабрынёй і спагадлівасцю. Калі пасадзілі нашага баць­ку, цётка Куліна стала даволі часта наведвацца да нас, заўсёды прыносіла кожнаму з малых нейкі гасцінец — цукерку, пернік (тады ў вёсцы гэта было рэдкасцю), колькі яблыкаў і сапраўдных ігруш-дуляў.

Лёс цётчынай сям’і склаўся трагічна. Мне ён уяўляецца паказальным для нашай шматпакутнай Беларусі. Акрамя Івана, у цёткі было яшчэ два хлоп­цы. Адзін з іх, Валодзя, стаў прафесійным вайскоўцам з афіцэрскім званнем. На працягу ўсёй вайны ён служыў на Далёкім Усходзе і застаўся жывы. Другі, Косця, быў значна маладзейшы, апошні ў цёткі. Рос ён хуліганістым хлопцам. I яго некалькі разоў выключалі са школы. Прызваны ў армію пасля вызвалення нашых мясцін, Косця пакляўся, што дойдзе да Берліна. I амаль дайшоў — загінуў ужо на подступах да гітлераўскай сталіцы.

Трагічна загінула і цётчына дачка, якую звалі, здаецца, Анютай. 3 вяртаннем бальшавікоў яе як сястру паліцэйскага мабілізавалі на працу ў шах­тах Данбаса. Але да месца прызначэння дзяўчына не даехала — перапоўнены людзьмі з Беларусі цягнік трапіў у аварыю. У гады акупацыі небяспека страціць жыццё часта падсцерагала бадай што ўсіх нас. Можна было натрапіць на кулю паліцэйскага ці немца, падарвацца на міне, загінуць або пакалечыцца ад тых гранат і снарадаў, якія мы, па маладой дурноце, кідалі ў агонь і, трошкі адбегшыся, чакалі, як здорава яны будуць бабахаць.

Наогул, рознай зброі, прынамсі ў пачатку вайны, валялася процьма. I неасцярожнае абыходжанне з ёю нярэдка даводзіла да бяды. Я сам аднойчы ледзь не забіў брата Аляксея.

Пайшлі мы з ім паліць печ у еўні — для сушкі снапоў. Занятак сам па сабе нескладаны. I нам ён быў прывычны. Але еўня робіцца без коміна. Таму пакуль дровы добра не разгарацца, дым займае ўсю яе прастору, забівае дыханне. Потым ён спакваля падымаецца ўсё вышэй. I каля печы ўжо можна раскашавацца.

А трэба сказаць, што ў нашым гумне (яно падыходзіла ледзь не да самага лесу) акружэнцы выкапалі акоп, замаскіравалі яго ад цікаўных вачэй і схавалі ў ім вінтоўку з патронамі. Мы гэты акопчык агледзелі, вінтоўку перахавалі ў іншае месца і цяпер сталі любавацца ёю. Дым яшчэ высока не падняўся, бачнасць была слабаватая, а я ўжо адкрываў-закрываў затвор. I не адчуў, што патрон з магазіна трапіў у ствол. Праз нейкі час я націснуў на курок, спадзеючыся пачуць халасты шчаўчок і аддаць вінтоўку брату, каб з сапраўднай зброяй пазабаўляўся і ён. На шчасце, у Аляксея, які сядзеў недзе амаль побач, я не цэліўся, а накіраваў ствол вінтоўкі ў кут еўні. Але замест чаканага бяскрыўднага шчаўчка грымнуў стрэл, заглушаны крыкам брата. Куля трапіла яму ў кісць правай рукі, адарвала палову мезенца і выхапіла кавалак мяккай тканкі на правай жа назе, ніжэй калена, за якое трымаўся хлопец.

Ашаломлены нечаканасцю і болем Аляксей памчаўся дамоў. Ён ужо быў скінуў для прасушкі свой абутак. I цяпер у гарачцы пабег басанож, хоць зямля ўжо была прыцярушана снегам. Параненая нага і асабліва палец гаіліся трудна, бо ніякіх лекаў тады не было. Дык хлопец цэлую зіму пракачаўся на печы. А мне і цяпер становіцца вусцішна, калі ўспомню той страшны стрэл, бо ён жа мог стаць і смяртэльным, калі б я ўздумаў папалохаць брата і стаў бы цэліцца не ў кут, а ў яго...

Пэўная рызыка, пра якую па наіўнасці не здагадваліся, была, відаць, і ў тым, што мы ў гады акупацыі, замест газет, якіх тады не было, абклейвалі сцены хаты савецкімі лістоўкамі. А ў іх жа прапаноўвалася немцам здавацца ў палон. Каб нарваўся які эсэсавец, мог бы і пастраляць — за прыхільнасць да бальшавіцкай прапаганды. Хоць мы ні пра якую прапаганду не думалі.

Першыя з тых лістовак паявіліся яшчэ ўлетку 1941 года. Масавай іх распаўсюджанасці я не памятаю. Але адзін ладны пачак Міша аднекуль прыцягнуў. I мы яго выкарысталі для аздобы хаты. Тады цікава было разглядаць розныя малюнкі, якія мелі на мэце пераканаць фанабэрыстых гітлераўцаў, што крочылі пераможным маршам па нашай краіне, як добра ім будзе ў савецкім палоне. А пазней, ужо ў сталым узросце, я не раз думаў, наколькі ж слаба тагачасныя ідэалагічныя службы ведалі праціўніка, калі ў пачатку вайны звярталася да яго з тымі заклікамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x