Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зімой 1943 года, недзе ў канцы лютага ці пачатку сакавіка, у нас паявіліся лістоўкі аб перамозе пад Сталінградам. Асабліва шмат было лістовак з напісанай па-нямецку назвай «Што здарылася пад Сталінградам?». Тут адразу кідаўся ў вочы круг з лічбай «330 тысяч», перакрэслены вялікім чырвоным крыжам у выглядзе літары «х». На другім баку змяшчаліся партрэты Паўлюса і ўзятых у палон генералаў яго штаба. Трапляліся, але намнога радзей, і лістоўкі з картай Сталінградскай бітвы, дзе быў перакрэслены надпіс «22 дывізіі».

Такім чынам, гэтыя лістоўкі гаварылі пра паварот у вайне мовай фактаў, ды яшчэ кідка пададзеных, і таму былі вельмі дзейснымі. Яны прымусілі многіх задумацца, паверыць, што не за гарамі і наша вызваленне.

На сталінградскія лістоўкі мы ўпершыню натрапілі марозным ранкам па дарозе ў школу. Заняткі ў той дзень фактычна сарваліся, бо большасць вучняў, пераважна хлопцы, але і некаторыя дзяўчаты, на ўрокі не пайшлі, а кінуліся на пошукі новых трафеяў. Асцярожныя настаўнікі імкнуліся неяк суняць наш імпэт, найбольш заўзятых шукальнікаў з кіпамі лістовак вадзілі і ў паліцэйскую дзяжурку, размешчаную ў адным са школьных будынкаў. Там лістоўкі, якія мы не паспелі прыхаваць, у нас адабралі (вобыску не рабілі). А яшчэ прыгразілі, што будуць лупцаваць шомпаламі, калі мы не перастанем збіраць крамольныя паперы. Усур’ёз тыя пагрозы не ўспрымаліся. Але заняткі ў школе ў хуткім часе ўвогуле спыніліся. Яны цяпер зусім страцілі сэнс. Ды і раней вялікай цікавасці не выклікалі.

Да вайны я скончыў пяць класаў. Пры немцах той памятнай зімой хадзіў у шосты. Але сапраўднай вучобы не было. Старэйшыя хлопцы на задніх лаўках рэзаліся ў карты. У класе звычайна стаяў гармідар, бо амаль усе настаўнікі не мелі ніякага аўтарытэту. Адзін з іх — аднекуль выкапаны завуч, які выкладаў, здаецца, беларускую мову і літаратуру — меў зняважліва-непрыстойную мянушку Мацьзайба. Другі — выкладчык арыфметыкі — прымушаў бясконца рашаць задачы, якія мы ўжо рашалі ў пятым класе. Ён наогул быў дзіваком, сцвярджаў, што толькі Бог мае права на пяцёрку, ён жа сам, як настаўнік і, мусіць, намеснік Бога на зямлі, варты чацвёркі, а ўжо вучань, які б спрытны ён ні быў, можа заслужыць толькі троечку...

Праўда, сярод іншых вылучалася выкладчыца нямецкай мовы. Гэты прадмет мы пачыналі вучыць у пятым класе. Але даваенная настаўніца сама ведала нямецкую мову зусім слаба, нават некаторыя артыклі чытала, як я пазней зразумеў, няправільна. Новая ж выкладчыца сваім прадметам валодала дасканала. У палітыку яна асабліва не ўдавалася, ва ўсякім разе, Гітлера на ўроках не славіла. Не памятаю, каб гэта рабілі і іншыя настаўнікі, хаця антысавецкія плакаты ў школе віселі. Адзін з іх называўся «Апошнія сутаргі Сталіна» і суправаджаўся карыкатурай на «правадыра ўсіх народаў», а таксама малюнкамі вайсковага ўзбраення і лічбамі вялікіх страт Чырвонай Арміі ў 1941—1942 гадах.

Тая ж выкладчыца па нашай просьбе збольшага пераклала тэкст сталінградскай лістоўкі, ніяк яе не каменціруючы. Адважыўшыся на такі крок, ды яшчэ на ўроку, жанчына, трэба думаць, ішла на немалую рызыку. Яна хораша чытала казкі братоў Грым у арыгінале і адразу іх перакладала. Заданні на пераклад тэкстаў з нямецкай яна таксама давала па гэтых казках, змешчаных у даваенным падручніку.

У літаратуры я не раз сустракаў сведчанні, што многія ў гады вайны пераносілі сваю варожасць да гітлераўцаў і на нямецкую мову. Мы ў акупантах таксама бачылі ворагаў і баяліся іх. Але нямецкая мова агіды ў нас не выклікала. Больш таго, пры добрай настаўніцы вучыць яе было цікава. За сябе я гэта магу сказаць зусім пэўна.

Але, паўтаруся, такая цікавасць была выключэннем. У цэлым жа вучоба пры немцах нам мала што дала. Бо ў дадатак да ўсяго і выкладаліся далёка не ўсе дысцыпліны, прадугледжаныя ранейшай школьнай праграмай. У нас не было нават алгебры, геаметрыі і, здаецца, гісторыі. Хутчэй за ўсё, не знайшлі настаўнікаў на гэтыя прадметы. Таму пасля вызвалення зноў прыйшлося ісці ў шосты клас.

А перад самым вызваленнем у Сычыку яшчэ раз паявіліся немцыфрантавікі. Да вялікага бою яны не рыхтаваліся, самі казалі, што хутка будуць адступаць далей, але перад гэтым павінны спаліць вёску. I нашы людзі змірыліся з гэтым як з непазбежным злом. Баяліся толькі, каб іх не пагналі яшчэ і ў бежанцы. Да бежанства справа не дайшла, але трое сутак хавацца ў лесе з хатнім скарбам і жывёлай нам давялося.

Вёска гарэла ноччу. Але я з сябрам дзяцінства Юзікам Катоўскім, ця­пер ужо нябожчыкам, выбягаў на ўскрай лесу глядзець, як палаюць нашы хаты. 3 нейкай дзікунскай апантанасцю мы любаваліся велічным у сваёй знішчальнай сіле, гіпнатычна-прыгожым відовішчам, зусім не думаючы, якую бяду нясе нам гэтае буйства прагнай вогненнай стыхіі, выпушчанай на волю людской ашалеласцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x