Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртаючыся да першых дзён вызвалення ад гітлераўцаў, хачу падкрэсліць, што яны, тыя дні, прынеслі нам і радасныя весткі. Высветлілася, што жывымі засталіся нашы самыя старэйшыя хлопцы — Яфім і Іван.

Івана ў 1941 годзе на фронт не паслалі як быццам з-за бацькі, мусіць, баяліся, каб ён не перабег да гітлераўцаў. Дык ён трапіў у геадэзію. А яна працавала на абарону і таму давала права на бронь.

Яфім жа азваўся з дзеючай арміі. Ён меў медаль за Кенігсберг, які нашы войскі бралі штурмам і панеслі там велізарныя страты. Але медыкі і ў такіх абставінах гінулі радзей за іншых удзельнікаў вайны. Вось і брату пашанцавала. Ён уцалеў і нават быў прыслаў нам з Германіі ажно дзве пасылкі, якія ўмясцілі скураную куртку, два мужчынскіх касцюмы і пэўную колькасць трафейных медыкаментаў у самых разнастайных упакоўках. Абодва касцюмы былі вялікіх памераў і разлічаныя на такую паўнату, што на мне віселі як на калу (я спрабаваў іх прымерваць). Скуранка таксама была велікаватая, але некалькі разоў у дажджлівае надвор’е я апранаў яе на начлег. Аднак потым Яфім забраў у Мінск усё гэтае багацце, пакінуўшы маці толькі трохі таблетак ад галаўнога болю, якімі яна карысталася не адзін год. Ды крыўдаваць не выпадала, бо брату самому яшчэ трэба было завяршаць адукацыю ў медінстытуце. I на чыю-небудзь дапамогу ён разлічваць не мог.

Нам жа давялося думаць, як і дзе зімаваць. Выручыла Ганна Макараўна, удава дзядзькі Лазара, якую вяскоўцы звычайна называлі Лазарыхай. У яе ўцалелі ажно дзве хаты, старая і новая, якія стаялі пад адной страхой. Яны не згарэлі таму, што дзядзькава сядзіба была скрозь абсаджана вялікімі дрэвамі. Тыя дрэвы і не далі агню перакінуцца ад суседскіх хат з аднаго і другога боку.

З намі ў старой хаце Лазарыхі мясцілася і сям’я бежанцаў з горада Ржэва. Гітлераўцы прымусова вывезлі іх спачатку ў Асіповіцкі раён, а калі там разгарнуўся моцны партызанскі рух, перакінулі да нас (каб яны не дапамагалі партызанам). Адступаючы далей на захад, немцы гэтых бежанцаў ужо не чапалі, а самі яны дамоў не спяшаліся ажно да лета 1944 года.

Жылі мы ўсе дружна, без сварак і калатнечы. І нават перанаселенасць у нашым новым жытле асабліва не турбавала, хоць у ім яшчэ кватаравалі і чырвонаармейцы з аўтабата, які стаяў у Сычыку ледзь не да самага пачатку летняга наступлення, якое завяршылася поўным вызваленнем Беларусі. Гутарка ідзе пра аперацыю «Баграціён». Але мы тады не ведалі, што яна так называецца. А што наступленне рыхтуецца, ведалі ўжо з вясны 1944 года.

Аўтабатаўцаў у нашых падсуседзях было небагата — два-тры чалавекі, якія часта змяняліся. Былі сярод іх людзі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку адзін кіргіз, які не вельмі добра гаварыў па-руску. Харчаваліся вайскоўцы на аўтабатаўскай кухні. Але хлебныя пайкі, а зрэдку і абед ім прыносілі ў хату. I мы мелі магчымасць бачыць, што кормяць іх слабавата.

Вельмі цікава было слухаць размовы вайскоўцаў. Вяліся яны прыглушана, з пэўнай аглядкай. Але вечарамі, ужо на падпітку, шафёры часам забываліся на нас і давалі волю сваім думкам і языкам. Адзін з іх, былы лётчык, успамінаў, як у пачатку вайны яму з-пад Беластока давялося ўцякаць пехатой, бо немцы яшчэ на зямлі разбамбілі самалёты, якія ў выніку нейкага бязглуздага загаду стаялі на аэрадроме без запраўкі.

На хату мы ўзбіліся толькі к наступнай зіме. Ды і то ў выніку моцнага шанцавання, пра якое варта сказаць.

З прыходам бальшавікоў мы сталі бясконнымі. Бо калгас аднавіўся, і, як ужо згадвалася, цягавітую Сможку, да якой мы прывязаліся ўсёй душою, у нас забралі. Дровы з блізкага лесу яшчэ зімою давялося вазіць на сабе — упрогшыся ў санкі.

Але вясною, ідучы са школы, я напаткаў ля вёскі Сетнае (там мы тады вучыліся) чырвонаармейца, які падарыў мне каня. Ягоная нечаканая шчодрасць вельмі здзівіла. Але ад такога нязвыклага падарунка я адмаўляцца не стаў. Дык вось на гэтым кані мы з Аляксеем (часам дапамагала і маці) за лета нацягалі бярвення на цэлую хату. Яно ўжо было трохі падсохлае, бо нарыхтоўвалі яго для сваіх патрэб аўтабатаўцы, але з пачаткам наступлення пакінулі. Не вельмі тоўстыя сосны мы валілі і самі.

Праз нейкі час высветлілася, што наш конь зусім не вайсковы, як мы думалі і ўсім казалі. Яго той вясёлы чырвонаармеец з размашыстай рускай душой прыхапіў у адным з суседніх калгасаў. Калі там даведаліся, што іхняя жывёліна не знікла бясследна ў армейскіх абозах, а спраўна працуе ў нейкіх падшыванцаў з Сычыка, каня нам давялося аддаць. Ды бярвення мы ўжо навазілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x