Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, дома нам нічога не свяціла. I нейкі год перачакаць мы не маглі, бо пашпарты нам выдалі часовыя, сапраўдныя толькі на шэсць месяцаў. З першага заходу на большы тэрмін іх не выдавалі нікому.

Заставаўся Магілёў, бо адтуль можна было прыязджаць дадому за падмацункам. Але ж да Магілёва трэба было яшчэ дабрацца. А гэта стала цэлай праблемай, бо на білеты грошай у нас не было. Таварняком неяк даехалі да Асіповіч. Але там высветлілася, што з Асіповіч на Магілёў і таварнякі ходзяць рэдка. Марна патраціўшы яшчэ дзень ці больш, мы ўрэшце паслухаліся па­рады дасведчаных людзей і адважыліся вяртацца праз Жлобін. Гэта намнога далей і з абавязковай перасадкай, але давялося рызыкнуць. I тут нам нарэшце пашанцавала. Гружаны таўшчэзнымі сасновымі круглякамі таварняк, у якім мы ўладкаваліся, забраўшыся на самы верх бярвення, сапраўды пайшоў на Бабруйск і потым на Жлобін.

Гэта таксама была ўдача, бо наконт маршруту таго ці іншага таварняка і хоць бы прыблізнага часу яго адыходу заўсёды была няпэўнасць: адны патэнцыяльныя пасажыры кажуць адно, другія — зусім іншае. А тут нехта якраз угадаў. I дзень выдаўся яшчэ цёплы, сонечны. I міліцыя на доўгіх прыпынках ні разу не прычапілася, не зняла з цягніка. А ў дадатак да ўсяго нашым вачам адкрылася відовішча, можна сказаць, гістарычнае — мы праязджалі праз мясціны, па якіх пракаціўся Бабруйскі «кацёл». Самой гэтай назвы мы тады не ведалі. Але пра зацятасць баёў і цану ўнушальнай перамогі войскаў Ракасоўскага наглядна сведчылі разбітыя танкі, гарматы, аўтамашыны, трактары і іншая тэхніка, якая дзе зусім кучна, а дзе трохі радзей грувасцілася на ўсім бачным прасцягу ад Бабруйска да Жлобіна.

У Магілёў мы трапілі толькі ў пачатку кастрычніка, згубіўшы на пераезд у Бабруйск і з Бабруйска не менш двух тыдняў. Прыём ужо ўсюды быў даўно закончаны. Ішлі заняткі. Але мы яшчэ тыцнуліся ў прэстыжнае па тым часе медвучылішча фармацэўтычнага профілю. Ды там не толькі былі запоўнены ўсе месцы, але і вісеў спіс кандыдатаў у навучэнцы.

Давялося падавацца ў педвучылішча, дзе быў недабор, бо настаўніцкая прафесія каціравалася вельмі нізка. Мы таксама менш за ўсё хацелі станавіцца настаўнікамі пачатковай школы. Але выбару не было...

Сустрэў нас завуч педвучылішча па прозвішчы Шаціла, надзіва рухавы таўстун, па адзенні і манерах якога было відаць, што ён нядаўна дэмабілізаваўся з войска. Гэты быў рашучы і хуткі на расправу, але ўвогуле добры чалавек. Пазней мы пачулі пра яго такую гісторыю. Як быццам на Шацілу ўжо ў Магілёве напала двое рабаўнікоў (тады таксама рабавалі, гвалцілі і забівалі шмат). Ён злаўчыўся, схапіў нахабнікаў за каршэнь і так стукнуў іх ілбамі адзін аб аднаго, што яны пападалі на зямлю, страціўшы прытомнасць.

Гісторыя, хутчэй за ўсё, выдуманая, бо вельмі ж нагадвае вядомы з фальклору прытчавы сюжэт. Але да вобліку Шацілы яна стасавалася добра.

У нас жа ён найперш запытаўся, чаму мы так позна прыйшлі, потым паглядзеў атэстаты, узяў іншыя дакументы, распарадзіўся наконт інтэрната і сказаў, што ўжо заўтра трэба прыходзіць на заняткі.

Размяшчалася педвучылішча ў цагляным трохпавярховым будынку на Быхаўскай вуліцы, недалёка ад базару. Быў у тым будынку прыстасаваны пад жыллё даволі цёплы падвал з паркетнай падлогай, у якім нас і пасялілі. Казалі, што ў акупацыю ў гэтым велізарным, як стадола, падвале гестапаўцы дапытвалі вязняў. Ніякіх слядоў катаванняў мы нідзе не знайшлі, і начныя кашмары нас не мучылі. Мне, напрыклад, сніліся не цені загубленых падпольшчыкаў, а Сычык, родная хата і маці. Настальгіі па калгаснай працы не памятаю.

Зрэшты, жылі мы ў тым падвале нядоўга — яго абсталявалі пад магазін, які абслугоўваў толькі вучылішча, а нас перасялілі наверх.

Наверсе было больш прывычна. Праз закратаваныя падвальныя вокны пад самай столлю мільгацелі толькі ногі пешаходаў, як адрэзаныя ад тулава. А тут усё глядзелася нармальна. Але затое даймаў холад. Паратунку ад яго шукалі самі. Сярод навучэнцаў (мы сябе называлі не навучэнцамі, а студэнтамі) у нашым пакоі знайшоўся ўмелец, які склаў цагляную печку з чыгуннай плітой. На гэтай пліце і ў самой печцы можна было гатаваць ежу, што мы звычайна і рабілі па чарзе.

I пліту, і цэглу для печкі, а таксама металічныя часткі ложкаў для тых, каму іх з-за спазнення не дасталося ад загадчыка гаспадаркі, падбіралі на месцы разбураных у вайну дамоў.

Трохі дроў выдаваў заўгас. Але для нармальнага ацяплення іх не хапа­ла. Недастачу мы кампенсавалі самі. Будучыя сейбіты «разумнага, добрага, вечнага» спачатку цягалі сырыя плашкі з дрывянога тэхнікумаўскага склада, а потым пайшлі на раздабыткі далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x