Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Новенькі зруб зрубілі цесляры-чырвонаармейцы з воінскай часткі, якая прыйшла на змену аўтабатаўцам. Рабілася ўсё адкрыта, з адпаведным дазволам, бо існаваў загад высокага армейскага камандавання дапамагаць у будаўніцтве жылля чырвонаармейскім сем’ям, якія сталі бяздомнымі па віне гітлераўцаў. I платы з нас не бралі. Маці толькі па ўласнай ініцыятыве гатавала вячэру ўвішным будаўнікам.

Але працавалі яны нядоўга. I таму паспелі ашчаслівіць толькі некалькі сем’яў з тых, у каго быў гатовы будаўнічы матэрыял. Ды і то ні ў кога не давялі справы да наваселля. Нам таксама ставілі на фундамент гатовы зруб, ад якога ішоў духмяны смаловы водар, ужо нанятыя людзі і добраахвотныя памочнікі з вяскоўцаў.

Перасяляліся мы яшчэ тады, калі ў хаце не было падлогі. Печ рабіў да­лёка не такі дасканалы майстар, як дзядзька Лазар. Грэла яна слабавата, а дыміла моцна. Да таго ж без падлогі нават у самыя малыя маразы з зямлі цягнула холадам. Таму звечара, а потым і ўранку даводзілася паліць чыгунную буржуйку, якую мне ўдружылі аўтабатаўцы, бо была яна без дзверцаў. Але награвалася хутка і вельмі нас выручала.

Аднак на свежага чалавека новае наша жытло, да якога мы сяк-так прыстасаваліся, рабіла цяжкае ўражанне. Калі яго пабачыў Іван, ён не змог стрымаць слёз. Тады іхняя геадэзічная партыя з Казахстана перабралася ўжо ў Беларусь. Іван асталяваўся пад Крычавам і меў магчымасць зрэдку наведвацца ў Сычык. Ён, чым мог, дапамагаў нам. Наладзіўшы добрыя кантакты з калгасным начальствам, якое любіла выпіць чарку за чужы кошт, ён прывёз з лесу некалькі тоўстых ялін, напілаваў з іх дошак і зрабіў у нашай хаце падлогу. Вось так і абжываліся.

У школу вясковыя дзеці з наступленнем халадоў хадзілі ў лыкавых ці вераўчаных лапцях. Паколькі ў нас бацькі не было, дык мы плялі іх самі.

Але гэтыя лапці хутка зношваліся. Больш надзейнымі былі лапці-чуні, пашытыя з распараных і адмыслова раскроеных аўтамабільных пакрышак. Мы з Аляксеем сцягнулі ў аўтабатаўцаў старую пакрышку і дзякуючы ёй таксама ўзбіліся на трывалы абутак. Я для сваіх лапцей увогуле ўзяў знешні пакрышачны слой з астаткамі гумавай нарэзкі. Лапці атрымаліся цяжкаватыя, але надзіва даўгавечныя і, можна сказаць, з асабістай пячаткай, выразны адбітак якой пакідала тая гумавая нарэзка на снезе ці на вільготнай зямлі. Па гэтым аўтографе было добра відаць, дзе прайшоў Гапчын Міцік (Міцікам услед за маці звалі мяне вяскоўцы). Сябры па школе часам смяяліся з маіх лапцей. Але я на іх кпіны стараўся не зважаць. Ды асабліва заўзятых насмешнікаў ушчувалі і некаторыя настаўнікі. Яны мне па-чалавечы спачувалі і паважалі за добрую вучобу.

Сёмы клас Губіншчанскай школы я закончыў вясною 1945 года з атэстатам выдатніка. Такі ж атэстат атрымаў і Фралоў Міша, мой траюрадны брат і добры сябра. Выдатнікі тады мелі права паступаць у вучылішчы і тэхнікумы без уступных экзаменаў. Мы з Мішам па аб’яве ў газеце выбралі Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум. Далекавата ад дому, але затое будзем аўтамеханікамі, суцяшалі сябе зялёныя юнакі.

Праўда, у той аб’яве нічога не гаварылася пра забеспячэнне навучэнцаў інтэрнатам. Гэта нас насцярожыла. Але жанчына, у якой мы бралі газе­ту, аўтарытэтна запэўніла, што цяпер месца ў інтэрнаце даюць ва ўсіх тэхнікумах, толькі не заўсёды пішуць пра гэта ў аб’явах.

Словам, дакументы мы падалі ў Бабруйск і недзе пад восень дачакаліся выкліку на вучобу. Гэта быў афіцыйны дакумент, на падставе якога можна было, калі дасць згоду (у выглядзе даведкі, што ты ёсць ты) старшыня калгаса, атрымаць у райцэнтры пашпарт і выязджаць з вёскі.

Старшыню неяк улагодзілі. Ён і па законе павінен быў нас адпускаць. Але хто ж не ведае, што ў Краіне Саветаў начальства на ўсіх узроўнях магло беспакарана парушаць любыя пісаныя законы? А нашаму старшыні пры жаданні і парушаць нічога б не спатрэбілася. Яму было дастаткова толькі крыху зацягнуць справу, каб мы на сваю вучобу спазніліся.

Ды нічога такога не здарылася. Усе неабходныя паперы мы атрымалі своечасова. Аднак у Бабруйску нас чакала горкае расчараванне — інтэрната ў аўтатранспартным тэхнікуме не было. А прыватная кватэра аказалася для нас недасягальнай з-за дарагавізны. Так што нічога іншага не заставалася, як пакінуць негасцінны Бабруйск.

А куды падацца? Дадому? Што заўгодна, толькі не гэта, бо дома чакаў калгас. А смак працы ў ім мы ўжо спазналі не толькі ў даваенныя гады. Як і іншыя падлеткі, я пасля сканчэння сямігодкі цэлае лета (заняткі ў тэхнікумах і вучылішчах той восенню пачыналіся толькі з 17 верасня) дзень у дзень хадзіў на калгасную працу, часта разам з дарослымі, і шчыраваў ад душы. Аднойчы нават паставіў своеасаблівы рэкорд: на заклад узараў на парцы коней 90 сотак зябліва замест шасцідзесяці па норме, якая выконвалася не ўсімі і не заўсёды. А пры разліку мы на свае працадні не атрымалі нічога. Калгасная брыгадзірка, якая як магла заахвочвала нас да працы, нагнала, парушыўшы строгія забароны, самагону і зрабіла развітальную вячэру. На той вячэры мне дасталося ажно тры шклянкі самаробнага пітва. Яно было не асабліва моцным, але мяне зваліла з ног. Я думаў, што ўвогуле кончуся. Але абышлося ташноцікамі, пасля якіх я сяк-так ачомаўся, але потым гады са два на гарэлку не мог і глядзець.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x