Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пацягнуліся пакутлівыя дні хатняга арышту. З хаты не пускала хвароба (з лагера прынёс працэс у лёгкіх), баяўся я і чужога вока. На легальнае становішча перайшоў канчаткова вясною 1943 г. Маладосць і дамашні харч збольшага прытушылі хваробу. К гэтаму часу ў мяне ўжо наладзіліся сувязі з партызанамі, якім бацька вырабляў аўчыны і круціў сырамяць на збрую». Далей яшчэ зазначаецца, што хлопец «стаў членам капыльскай падпольнай групы, выканаў два баявыя заданні. Савецкую Армію сустракаў у партызанскім атрадзе».

Асановіч з «Далёкіх зарніц» далучаецца да партызан больш хутка і проста. Да спагадлівай гаспадыні леснічоўкі, дзе знайшлі часовы прытулак Асановіч з сябрамі яшчэ ў час уцёкаў з палону, заходзяць партызаны. «Мы кідаемся да іх, абдымаемся і плачам ад радасці». Гэта апошняя фра­за аповесці. Такі фінал сведчыць, што Сцяпан Александровіч і там, дзе ён абапіраўся на ўласна перажытае, літаральна не капіраваў рэальныя факты, а кіраваўся логікай мастацкага твора, якая і дыктавала тыя ці іншыя сюжэтныя павароты. Гэта азначае, што ў яго было мастакоўскае пачуццё, якое вяло аўтара не толькі ў «Далёкіх зарніцах» ці ў аповесцях пра Якуба Коласа, але і ў кнігах «Незабыўнымі сцежкамі» (1962), «Па слядах паэтычнай ле­генды» (1965), «Тут зямля такая» (1974) і інш.

Заканчваючы размову пра Сцяпана Хусейнавіча, хочацца яшчэ раз падкрэсліць, што ён быў сапраўдным беларусам, хоць меў генетычна не беларускія, а татарскія карані. Але беларушчынай ён пранікся з дзяцінства і самааддана служыў ёй да канца сваіх дзён.

2006 г.

ЖЫЦЦЁ, АБАРВАНАЕ НА ЎЗЛЁЦЕ

(пра Сяргея Гусака)

Сяргей Адамавіч Гусак пражыў няпоўныя сорак гадоў (02.IV. 1930— 20.ХІІ.1969). У магілу звяла яго страшная хвароба веку — рак. Яна напаткала Сяргея Адамавіча тады, калі ён ужо атрымаў прызнанне як удумлівы даследчык літаратуры і таленавіты педагог, які добра ведаў школьную і вэнэунаўскую спецыфіку.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Іванькаўшчына Мазырскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мазыры. У 1950—1955 га­дах вучыўся на філфаку ў БДУ. Яшчэ ў час навучання ва ўніверсітэце працаваў карэктарам, потым стыльрэдактарам рэспубліканскай газеты «Калгасная праўда». Пасля сканчэння філалагічнага факультэта выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуру ў Жалудокскай сярэдняй школе на Гродзеншчыне, затым, ужо на Брэстчыне, быў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Воўчын былога Высокаўскага раёна, завучам сярэдняй школы ў Ма­лых Зводах, загадчыкам раённага аддзела народнай асветы ў г. п. Высокае, займаўся ў завочнай і стацыянарнай аспірантуры Белдзяржуніверсітэта. Закончыўшы аспірантуру, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела таго ж міністэрства.

У 1965 годзе, паспяхова абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па творчасці Аляксея Кулакоўскага, Сяргей Гусак перайшоў на выкладчыцкую работу ў БДУ. Тут ён быў старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры, потым в. а. дацэнта. Роўна год (ІХ. 1967 — ІХ. 1968) працаваў намеснікам дэкана філфака. На гэтую пасаду яго ўладкаваў Аляксей Арсеньевіч Воўк, які ў 1967 годзе стаў філфакаўскім дэканам. У яго было даўняе і трывалае сяброўства з Гусаком. Воўк, які меў арганізатарскі талент і вызначаўся сваёй чалавечай неардынарнасцю, на пасадзе дэкана заставаўся да канца свайго жыцця. Але ён не праяўляў схільнасці вельмі ўжо запабягаць перад вышэйшым начальствам, якое не раз ушчувала яго за розныя дробныя прамашкі, якія непазбежна здараюцца ў практычнай рабоце. Бывала, што прапясочвалі Аляксея Арсеньевіча моцна, шмат разоў збіраліся пазбавіць дэканскай пасады. У такія часы Воўк казаў мне, што ён асабліва не бядуе, бо ў крайнім выпадку пойдзе да Гусака намеснікам. Было гэта ўжо тады, калі Гусак стаў рэктарам Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна. У Брэст на рэктарскую пасаду Сяргей Гусак пайшоў з БДУ ў кастрычніку 1968 года і працаваў там да канца сваіх дзён, здабыўшы шчырую прыхільнасць многіх людзей.

Я крыху ведаў Гусака яшчэ да таго, як ён прыйшоў на нашу кафедру. Адносіны былі памяркоўна-прыязныя. Я трымаўся незалежна не толькі з Гу­саком, бо ўжо быў, як цяпер кажуць, сябрам Саюза пісьменнікаў (з 1961 года) і паўнапраўным дацэнтам, меў дыплом старшага навуковага супрацоўніка, які зарабіў у АН БССР, тры аўтарскія кнігі і цэлы шэраг артыкулаў у самых розных выданнях, некалькі раздзелаў у акадэмічнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры». Але ўсё гэта аказалася малаістотным, калі Гусак стаў намеснікам дэкана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x