Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады пасылалі выкладчыкаў, звычайна самых маладых, да якіх я не належаў, «на бульбу» — быць ці то наглядчыкамі, ці то прыганятымі-цівунамі, як смяяліся жартаўнікі, у дачыненні да студэнтаў, якія капалі калгасную бульбу з поўнай выкладкай сіл. Выкладчыкі не капалі: ад іх такое не патрабавалася, а выступалі хутчэй у ролі, я сказаў бы, нейкіх «прыдуркаў», якіх трэба было яшчэ і карміць за кошт студэнцкіх заробкаў (калгас плаціў студэнтам нейкія, увогуле зусім невялікія, грошы). Так што выкладчыкі блыталіся пад нагамі ў тых, хто працаваў, бясплатна. Словам, заўсёды дарагі час траціўся ўпустую.

Дык вось памяркоўны Гусак, стаўшы начальнікам, загадаў ехаць у калгас мне. Я адмовіўся, бо ў дадатак да ўсяго яшчэ хадзіў на лячэнне (у мяне было абвастрэнне хранічнага запалення сярэдняга вуха, захворванне сур’ёзнае, годам раней я з ім ляжаў і ў бальніцы). «Нясіце даведку пра хваробу», — паначальніцку афіцыйна загадаў наваспечаны намеснік дэкана.

Вядома, даведку я прынёс. І Гусак ад мяне адступіўся. А як выйшла ягоная кніжка «Аляксей Кулакоўскі. Крытыка-біяграфічны нарыс» (Мінск, 1967), дык і запрасіў мяне ў рэстаран на абед і там падпісаў тую кніжку так: «Дарагому Дзмітрыю Якаўлевічу з пачуццём глыбокай павагі. 25. ХІ. 67. С. Гусак». Гэта адзіная Гусакова кніжка, якая пабачыла свет пры ягоным жыцці. Другая кніжка (невялікі зборнік артыкулаў «Пафас праўды». Мінск, 1973) выдадзена пасля смерці крытыка.

У Саюз пісьменнікаў мы прымалі яго ў 1969 годзе, тады, калі ён ужо быў безнадзейна хворы. Рабілася гэта больш дзеля таго, каб сям’я крытыка магла разлічваць на нейкую дапамогу ад пісьменніцкай арганізацыі, якая тады валодала немалымі сродкамі. Кажу тут «мы прымалі», бо я ў той час быў старшынёю секцыі крытыкі і разам з Іванам Мележам, які ўзначальваў прыёмную камісію, удзельнічаў у афармленні неабходных папер. Ад імя секцыі (відаць, мною, бо тэкст захаваўся ў мяне) была зроблена наступная рэкамендацыя: «С. А. Гусак пачаў друкавацца не так даўно. Стаж яго работы ў якасці крытыка і літаратуразнаўцы не налічвае і дзесяці гадоў. Колькасна С. Гусаком апублікавана пакуль што таксама не вельмі многа. Яму належыць крытыкабіяграфічны нарыс «Аляксей Кулакоўскі» (1967) і шэраг артыкулаў пераважна ў часопісах «Полымя», «Маладосць» і ў газеце «ЛіМ». Тым не менш С. Гусак звярнуў на сябе ўвагу нашай літаратурнай грамадскасці. Яго працы звычайна прывабліваюць сваёй прынцыповасцю, пафасам праўды, высокай патрабавальнасцю да літаратурных з’яў сучаснасці (С. Гусак піша галоўным чынам пра сучасную беларускую прозу), уменнем аўтара кваліфікавана і тонка аналізаваць мастацкія творы.

Шчырая любасць да літаратуры, добрае моўнае чуццё, развіты эстэтычны густ, грунтоўная тэарэтычная падрыхтоўка (Гусак з’яўляецца кандыдатам філалагічных навук) — усё гэта ёсць у Гусака, усё гэта дазваляе і ў будучым чакаць ад яго плённай працы ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства».

Аптымістычнае заключэнне не апраўдалася, бо Гусак, паўтару, ужо фактычна паміраў. Мы, канечне ж, ведалі пра гэта. Але хацелася спадзявацца на нейкі цуд. Ды статус рэкамендацыі і вымагаў бадзёрай канцоўкі.

Вельмі высокую ацэнку крытыку даў тады Іван Мележ. На пасяджэнні прыёмнай камісіі ён сказаў: «Сяргей Гусак адносіцца да ліку самых сур’ёзных, удумлівых нашых крытыкаў. Яго працы, у прыватнасці яго манаграфія, прысвечаная творчасці А. Кулакоўскага, сведчаць пра самастойнасць даследчага падыходу, пра здольнасць крытыка глыбока аналізаваць літаратурныя з’явы, правяраць іх важкасць жыццём, рэальнымі жыццёвымі праблемамі».

Прыгадаю таксама выказванне Р. Шкрабы: «Гусак рос творча з кожнай сваёй новай працай».

Цяпер я перачытаў абедзве Гусаковы кнігі. У іх, асабліва ў зборніку артыкулаў, моцна адчуваецца тагачасная ідэалагічная зададзенасць (ёй тады аддавалі непазбежную даніну мы ўсе). А Гусак жа быў дысцыплінаваным чле­нам бальшавіцкай партыі, яе патрабаванні ведаў добра і, прынамсі адкрыта, не парушаў іх. Але ў сваіх артыкулах ён звычайна вылучаў лепшыя творы той пары. Ён з прыхільнасцю пісаў пра Я. Коласа і К. Чорнага, М. Зарэцкага і К. Крапіву, І. Мележа і Я. Брыля, І. Шамякіна і М. Лобана, І. Навуменку і Б. Сачанку. Ды і ў гэтых пісьменнікаў хваліў тое, што пахвалы заслугоўвала. У таго ж Шамякіна ён асабліва цаніў раман «Сэрца на далоні». Там жа, дзе вялася канкрэтная размова пра эстэтычную адметнасць майстроў слова, своеасаблівасць іх стылю, меркаванні Гусака і сёння застаюцца безумоўна цікавымі і не патрабуюць значнай карэкціроўкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x