Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак мушу сказаць, што ў прадмове А. Карпюка да зборніка «Рабкова ноч» ёсць і зусім слушныя назіранні. Так, А. Карпюк цалкам меў рацыю, калі падкрэсліваў, што «ў Алеся Наварыча тэкст уражвае трапнасцю дэталяў, каларытам намаляваных вобразаў і самабытным апісаннем сітуацый, у якія трапляюць яго героі».

Гэтыя вельмі прывабныя рысы пісьменніцкага стылю ніколькі не страчаны аўтарам і ў гістарычным рамане «Літоўскі воўк», твор, за які Алесь На­варыч ужо атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Раман па-свойму адлюстроўвае і працягвае характэрную тэндэнцыю часу — абуджэнне цікавасці да жыцця нашых продкаў, да гістарычных каранёў беларусаў. Знакавай фігурай тут стаў, канечне ж, Уладзімір Караткевіч, які рашуча сцвярджаў, што выхоўваць гонар нацыі ў вялікай ступені дапамагае гістарычная проза, найперш такі яе жанр, як раман. «Без гістарычнага рамана, гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі, без веры ў тое, што яна ёсць, яна непераходзячая сталая вечная каштоўнасць вечнага чалавецтва і па ўсіх гэтых прычынах павінна жыць, жыць дзейсна і велічна, ведаючы сабе цану і ў дрэнным, і ў вялікім», — з прарочай упэўненасцю разважаў выдатны пісьменнік.

Вядома, у нас і да Караткевіча былі пэўныя спробы ў галіне гістарычнай прозы. Даследчыкі звычайна называюць аповесць «Адвечнае» Б. Мікуліча і рускамоўны раман «Георгій Скарына» М. Садковіча і Е. Львова. Можна прыгадаць таксама, што яшчэ ў першых варыянтах «Мінскага напрамку», тых, што ствараліся ў 1947—1953 гадах, І. Мележ звярнуўся да гістарычнай асобы генерала арміі І. Д. Чарняхоўскага, які ў час вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў камандаваў войскамі Трэцяга Беларускага фронту. Праўда, больш разгорнуты паказ Чарняхоўскага зроблены ўжо ў значна пазнейшым варыянце кнігі, які датуецца 1967—1973 гадамі. А ў другім рамане з «Палескай хронікі» — «Подыху навальніцы», які пісаўся ў 1961 — 1965 гадах, Мележ намаляваў вобразы такіх гістарычных асоб, як Чарвякоў і Галадзед. Гэтая кніга друкавалася ў перыёдыцы на працягу 1964—1965 гадоў, асобным выданнем выйшла ў 1966 годзе.

Тады Караткевічавы творы з гістарычнай тэматыкай былі ўжо добра вядомымі, бо ён зрабіў свой рашучы прарыў у беларускай гістарычнай прозе яшчэ на самым пачатку 60-х гадоў — яго аповесць «Сівая легенда» друкава­лася ў «Полымі» ў 1961 годзе. Тады ж апублікавана аповесць «Цыганскі ка­роль». Затым пайшлі ўдруку раман з гістарычнымі рэмінісцэнцыямі «Леаніды не вернуцца на зямлю» (пазнейшая назва — «Нельга забыць»), напісаная яшчэ ў 1958 годзе аповесць з гістарычнай асновай «Дзікае паляванне караля Стаха», якая хутка пасля публікацыі зрабілася класічным беларускім дэтэктывам, ключавы ў гістарычнай прозе пісьменніка раман у дзвюх кнігах пра паўстанне Кастуся Каліноўскага «Каласы пад сярпом тваім» (1968), а яшчэ па-філасофску заглыбленая аповесць «Ладдзя Роспачы», раманы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі». Гэта настолькі важкі ўнёсак у нашу гістарычную прозу, што пераацаніць яго немагчыма.

Пад магутным уздзеяннем Караткевіча ў нас паявілася цэлая кагорта прадстаўнікоў гістарычнай прозы. Сярод іх — Б. Сачанка з яго аповесцямі «Англіцкая» сталь» і «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1973), Л. Арабей, якой належаць аповесці пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977). З пачатку 1970-х гадоў стала друкаваць гістарычную прозу В. Іпатава, якая цяпер цалкам пераключылася на гэтую тэматыку. А яшчэ ж нельга не згадаць Л. Дайнеку і Г. Далідовіча, А. Лойку і В. Коўтун, Э. Ялугіна і А. Мальдзіса, К. Тарасава і В. Чаропку, 1983-м годам датуецца гістарычная аповесць пра Ф. Багушэвіча «Пры апазнанні — затрымаць» ужо нябожчыка В. Хомчанкі. Натхнёна працуе на гэтай дзялянцы гісторык па адукацыі У. Арлоў.

Нават пісьменнікі, якія выступілі ў літаратуры намнога раней за Караткевіча, у сваіх пазнейшых творах аказваюцца сугучнымі яму. Гэта, у прыватнасці, стасуецца да знакамітага яшчэ з часоў «Глыбокай плыні» І. Шамякіна. У капітальнай па сваёй грунтоўнасці акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (чатыры велічэзных тамы, апошні ў дзвюх кнігах) сцвярджаецца, што раманам «Вялікая княгіня» пісьменнік працягваў традыцыі «той прозы, падмурак якой быў закладзены яшчэ У. Караткевічам» (Мінск, 2001. Т. 3. С. 633).

Прыгадаўшы гістарычна дакладны вобраз Чарвякова ў быкаўскім «Зна­ку бяды» (1984), я падумаў, ці не паўплываў Караткевіч у гэтым кірунку і на Быкава. Бо Васіль Уладзіміравіч вельмі паважліва ставіўся да твораў Караткевіча і яго самога, называў рыцарам чалавечага духу, найвыдатнейшым нашым пісьменнікам, у якога «ёсць чаму павучыцца», але пра сваю вучобу ў маладзейшага сябра нічога не казаў. Быкаў звычайна аддаваў перавагу жорстка рэалістычнаму «пяру аналітыка», ён не любіў расквечваць сваё блізкае да графікі пісьмо прыгожымі фарбамі. У Караткевіча ж у найбольшай пашане было слова яркае, узнёсла-квяцістае, рамантычна-ўзвышанае. Ён, як адзначыў Быкаў, рамантызаваў і нашу гісторыю ў духу Майна Рыда, Вальтэра Скота і Генрыка Сянкевіча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x