Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такая падзейная канва дазволіла аўтару выбудаваць напружаны, насычаны глыбокім драматызмам сюжэт. У гэтым сюжэце ключавая эмацыянальна-псіхалагічная роля адведзена згаданаму хлопчыку па імені Уля (ад поўнага Юльяна). Ды ні поўным, ні памяншальным імем яго ніхто не называе. У рамане ён ідзе проста як даўнёнак — хворы на адпаведную хваробу. Такая абязлічанасць можа характарызаваць толькі нядобрую звычку дарослых, а не самога хлапчука, у якога дзіцячая непасрэднасць і гранічная шчырасць спалучаюцца з дабрынёй да ўсяго жывога. Нездарма ж ён, «рахманы і ціхі», даверліва «размаўляў з птушкамі, пчоламі, восамі, чмялямі, трусом у клетцы», якога сам клапатліва даглядаў. Уля цярпліва зносіць нягоды, якія шчодра сыплюцца на малога. Але боль свету, яго неўладкаванасць ён адчувае вельмі моцна, пранікнёна, усімі фібрамі сваёй дзіцячай душы. І гэтая абвостраная чуласць хлопчыка выступае як выразны кантраст да той жорсткасці, што пануе ў наваколлі, падкрэслівае яе непрымальнасць для жыцця сапраўднага, усталяванага на гуманістычнах пачатках.

Ненармальнасць, зрушанасць той рэчаіснасці, якая правіць баль у Яноўску, яе абсурднасць падкрэслена ў рамане і самой стылёвай манерай твора. Гэтая манера далёкая ад ураўнаважанага, спакойна-плаўнага апа­вядання. Нармальны па звыклых уяўленнях тэкст тут скрозь перабіваецца кавалкамі з нязвыклым чляненнем на радкі, фразы са знарок парушанымі знакамі прыпынку. Асобныя словы, а то і цэлыя сказы нярэдка замяняюцца наборам літар, якія закліканы падкрэсліць дзікасць канкрэтнай сітуацыі.

І трэба сказаць, што такая знарок пакручаста-ўскалмачаная, са шматлікімі вывертамі структура апавядання ў рамане ўяўляецца апраўданай, бо за ёю зноў жа бачацца неўладкаванасць рэчаіснасці, праявы яе абсурднасці.

Раней гаварылася, што пераможцам у рамане аказваецца энергічны Даніла Прусак. Ён сапраўды прымушае прыхадняў з’ехаць з правінцыяльнага Яноўска і нават дабіваецца пакарання забойцы сваёй сястры Любы. Але гэтая перамога ніколькі не настройвае на павярхоўна-спрошчаны аптымізм. Справа ў тым, што прыхадні з’язджаюць недалёка. Яны трывала атабарваюцца ў сталіцы, пагражаючы ўжо і яе ператварыць у пекла.

Ды застаецца ж непарушнай галоўная прычына бедстваў карэннага насельніцтва ў дзяржаве, паказанай у рамане. Гэтая прычына — катастрафічная раз’яднанасць абарыгенаў. Усё, што робіцца супроць іх, у канчатковым выніку здзяйсняецца іхнімі ж рукамі. Сястру Данілы Прусака забівае пакаёўка Васіліна, якая стала адданай прыслужніцай прыхадняў, іх волю яна з халопскай адданасцю і выканала. За сваё злачынства яна ўрэшце пакарана.

Гэта прамы вынік Данілавай перамогі. Фінал тут жудасны: Даніла «ўбачыў у лужыне крыві пакаёўку чужынцаў — вены на яе звязаных руках былі перарэзаны, не інакш, твар і выскаленыя зубы запэцкаліся ў крыві, яна была яшчэ жывая і, убачыўшы Данілу Прусака, прахрыпела я забіла і ўсё цягнулася да чужынцаў, прагнула быць з імі і прасіла забярыце мяне, забярыце альбо дабіце і мужчына [Даніла] здзівіўся ў душы гэтай халопскай адданасці і халоп­скай жорсткасці».

Настойліва падкрэсліваючы, што галоўная бяда ў раз’яднанасці карэнных жыхароў, з-за якой яны застаюцца бяссільнымі супроць прыхадняў, раманіст вельмі мэтанакіравана сцвярджае думку пра неабходнасць нацыя­нальнага адзінства, якое і павінна стаць выратавальным для народа, калі ён хоча мець нармальную будучыню.

Гэтая ідэя сцвярджаецца і праз вобраз Данілавага сына Ігната, які абыякава ставіцца да бацькі, не выконвае яго прамыя даручэнні, у тым ліку тыя, ад ажыццяўлення якіх залежыць лёс хворага даўнёнка. Гэта ўжо размова пра крызісныя з’явы ў сучаснай сям’і. А сям’я таксама павінна быць апорай ва ўсталяванні нацыянальнага адзінства.

Сярод аповесцяў Станкевіча самай цікавай мне здалася аповесць «Сезонныя гульні ў футбол». Яна напісана ў спакойнай традыцыйнай манеры, сціплыя вартасці якой хораша ўспрымаюцца на фоне фармальных навацый папярэдніх твораў, навацый, паўтару, цікавых, закліканых перадаць абсурднасць рэчаіснасці, яе жорсткую ўзбунтаванасць. А тут, у аповесці «Сезонныя гульні ў футбол», рэчаіснасць яшчэ без самых жорсткіх цяперашніх вывертаў. І чытаючы пра яе аповед традыцыйны, бясхітрасны, ужо, здаецца, душою адпачываеш і ад той жорсткасці, і ад шматлікіх фармальных вышукаў, характэрных для твораў ранейшых.

Аповесць «Сезонныя гульні ў футбол» напісана як успамін рэпарцёра гарадской газеты пра свае маладыя гады. Яны прыпалі на пасляваенны час, таксама вельмі нялёгкі. Але апавядальніку яны ўжо бачацца ў трохі настальгічным святле, хаця знарочыстага прыхарошвання жыццёвай рэальнасці ў творы няма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x