Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адна з праяў тагачаснага абсурду — замах на свабоду чалавека, сачэнне за кожным ягоным крокам з боку карных органаў. Яны ўсюды маюць сваіх сексотаў — «стукачоў». Той жа Андрэй Корбат сваё пасланне ў космас, фактычна ў нікуды, зрабіў у адным экзэмпляры, які перадаў астранаўту В. А яно стала вядома карным органам, апынулася ў іх руках. Пашчыравала на гэты конт «актывістка Ася», вобраз якой належыць да самых яскравых у рамане. Пісьменнік прасочвае гісторыю падзення дзяўчыны, якая, аднойчы згвалтаваная маладым нахабнікам, хутка пайшла па руках, ужо добраахвотна, часта з карыслівымі мэтамі пераходзячы з адной пасцелі ў другую.

Не без уражлівасці напісана пра самыя разнастайныя Асіны сексуальныя выверты-вывіхі, а таксама пра абсалютную амаральнасць і грубы цынізм гэ­тай авантурысткі, пра яе гатоўнасць на ўсё. Словам, праз «актывістку Асю» аўтар паказаў многія заганы сучаснай моладзі, вядома, не ўсёй, а яе найгоршай, самай разбэшчанай, «апушчанай» часткі.

Добра дасталася ў рамане і прадстаўнікам бальшавіцкіх карных органаў. Гэтыя прыслужнікі гвалтоўна навязанай народу ўлады самі адчуваюць яе крывадушнасць, але ўсімі сіламі імкнуцца падтрымліваць афіцыйную ману і паказуху і гатовы выконваць вызначаны ім «сацыяльны заказ» любой цаной.

Цікавая ў рамане і сама апавядальная структура. Яе адметнасць у тым, што розныя раздзелы твора напісаны з пункту гледжання розных персанажаў. Аўтар у большасці раздзелаў сваё права апавядальніка саступае то аднаму, то другому, то трэцяму герою. І ён тады раскрываецца знутры, а значыць, з большай пераканальнасцю і псіхалагічнай дакладнасцю. Атрымліваецца шматмерная карціна. І гэта яўны выйгрыш. Але ў асобных эпізодах сюжэтная нітка так заблытваецца, што бывае цяжка вызначыць, чый пункт гле­джання тут адлюстроўваецца. Такая цьмянасць ужо празмерная. Яна яўна шкодзіць твору.

Падобныя між сабой, як блізняты, прышэльцы з космасу, двое мужчын і жанчына, якія яшчэ называюцца паветранымі вандроўнікамі, дзейнічаюць і ў рамане «Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн». Гэта нейкія «Суперістоты Сусвету», перад якімі людзі — нішто. Але самыя зямныя рэальнасці яны спасцігаюць з цяжкасцю, толькі пасля адпаведных людскіх тлумачэнняў.

Мушу прызнацца, што нагрувашчванне касмічных фатасмагорый з гэта­га рамана мне падалося не вельмі цікавым, за жывое сур’ёзна не закранула. Ды мноства тэарэтычных звестак, разгляд розных гіпотэз на касмічную тэму і іншы пазнавальны матэрыял, не пераплаўлены ў мастацкую прозу, загрувашчвае твор у такой ступені, што яго цяжка чытаць.

Затое наступны раман («Любіць ноч — права пацукоў») выклікаў найлепшае ўражанне. Думаецца, што гэта па-свойму выдатны твор пра нашы зямныя справы. У ім паглыбляюцца і некаторыя матывы, якія ўжо намацаваліся ў рамане «Ліст у галактыку». Ужо там была гаворка пра ўварванне чужынцаў у звыклае жыццё абарыгенаў. У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» гэткае ўварванне становіцца галоўным зместам тво­ра. Тут нахабная набрыдзь, як крыважэрныя пацукі, што спаскуджваюць усё, да чаго яны дакранаюцца, пасяляецца ў невялікім правінцыяльным гарадку Яноўску, размешчаным недалёка ад сталіцы дзяржавы. І пачынаюцца жахлівыя рэчы: гандаль наркотыкамі, імклівае пашырэнне п’янства, шматразовае гвалтаванне непаўналетніх рознымі суб’ектамі. А ў дадатак да ўсяго практыкуецца і забойства людзей ці такі здзек з іх, у выніку якога чалавек траціць свой чалавечы воблік, пачынае паддавацца любым маніпуляцыям з ім. Самагубства ў такім разе выглядае ўжо не самым жахлівым варыянтам.

Наркамафія, якая гаспадарыць у Яноўску, варочае вялікімі грашыма. І гэта дазваляе ёй шчодра аплачваць тых, хто павінен стаяць на варце грамадскага парадку. І нашы ахоўнікі, пра якіх крыклівы расійскі паэт казаў: «мая міліцыя мяне беражэ», — гэтыя ахоўнікі робяцца самымі небяспечнымі ворагамі чалавека, бо яны надзелены ўладнымі паўнамоцтвамі і выкарыстоўваюць іх супроць сумленных людзей.

Першай ахвярай са смяротным зыходам у Яноўску становіцца сціплая настаўніца Люба, якая і да таго ўжо была абдзелена жыццём. Яна гадавала нямоглага хлопчыка, які «нарадзіўся з хваробай Даўна па той простай прычыне, што быў зачаты там, дзе дазіметры паказвалі больш за пятнаццаць кюры». Гадавала жанчына адна, бо муж з гора пачаў піць і дачасна загнаў сябе ў магілу.

Энергічны брат Любы Даніла Прусак, супрацоўнік канструктарскага бюро ў сталіцы, прыязджае на пахаванне сястры і сам трапляе ў вельмі складаны пераплёт, з якога толькі нейкім цудам выходзіць пераможцам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x