Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці не адзінае, што ў «Афганскай баладзе» сапраўды жывое, дык гэта боль маці, якая даведваецца пра гібель сына. Але і пра яе трагедыю напісана ў вершы не вельмі ўражліва.

Мацней гучыць падобны трагічна-балючы матыў у вершы «Бабчынскія могілкі», дзе ў ліку іншых нябожчыкаў з Бабчына згадваецца і «афганец». Праўда, фальшывы штрых ёсць і там — у згадцы пра «павечную славу» хлопца. Тыя, каго прывозілі ў цынкавых трунах з Афганістана, заплацілі за недаравальны авантурызм нашага тагачаснага кіраўніцтва самым дарагім, што ў іх было, — жыццём. Але славы яны не здабылі, ні «павечнай», ні нават часовай. Праўда гэта, зразумела, горкая, невыносна балючая. Але нікуды ад яе не дзенешся.Адзначу таксама паўторы адных і тых жа ці блізкіх паэтычных вобразаў у розных творах: «Дажджы — наскрозь — цярусяць кіслатою», «Цярусяцца кіслотныя дажджы», «Дажджы кіслотныя абіваюць пялёсткі» і да т. п.

Вядома, гэта ўжо агрэхі зусім дробныя. Увогуле ж у мяне склалася ўражанне пра «Палескі смутак» як пра добрую, важкую кнігу, якая невыпадкова ў наш тлумны, шчодры на самыя розныя нечаканасці, але вельмі неспрыяльны для захаплення паэзіяй час ужо прыцягнула пэўную ўвагу грамадскасці.

1992 г.

ЖОРСТКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ З МІСТЫЧНЫМ ДАМЕШКАМ

Кніга Юрыя Станкевіча «Апладненне ёлупа» (Мінск, «Настаўніцкая га­зета», 2005) вызначаецца перш за ўсё сваім вялікім памерам. У ёй ажно 560 старонак стандартнага фармату. Гэта не азначае, што празаік піша расцягнута. Такога грэху я ў яго не заўважыў. Шматстаронкавым выданне атрымалася з-за таго, што ў ім змешчаны тры раманы, таксама тры аповесці і яшчэ дзевяць апавяданняў, асобныя з іх паводле памеру маглі б сысці і за аповесць.

У тэматычных адносінах кніга зноў жа разнастайная. Адзін з важных аспектаў у ёй закранае касмічную праблематыку. Яна прысутнічае ў рамане «Ліст у галактыку «Млечны шлях».

Сюжэтная канва гэтага рамана трымаецца на пасланні школьнага выкладчыка фізікі і астраноміі Андрэя Корбата іншапланецянам са скаргай на парадкі ў былой савецкай дзяржаве (больш скардзіцца няма каму).

Корбат вельмі песімістычна глядзіць на свет. Ён мяркуе, што прыкладна ў жніўні 2026 года Зямля можа сутыкнуцца з вялікім астэроідам. І наступствам гэтага сутыкнення стане гібель чалавецтва, увогуле зямнога жыцця: «Астэроід з такой хуткасцю працінае атмасферную абалонку (яна ўсяго толькі 8—11 кіламетраў), што ў дзірку адразу ўрываецца касмічны холад, які спараджае ўраган неверагоднай магутнасці, тэмпература ўнутры якога становіцца як на ценявым баку Месяца — мінус сто шэсцьдзесят пяць градусаў па Цэльсію... Мацнейшыя маразы ператвораць рэкі, азёры і нават моры ў суцэльнае шкло, але з-за выкідаў попелу і лавы хутка тэмпература зменіцца ў бок павышэння на дзесяць — пятнаццаць градусаў... На некалькі тысяч год на небе не будзе бачна зорак і цемра абдыме планету».

Калі ж такая жахлівая катастрофа і не здарыцца, дык, на думку таго Кор­бата, людзям, прынамсі прадстаўнікам белай расы, усё роўна радавацца не выпадае, бо іх можа знішчыць нашэсце «галодных, неадукаваных, хцівых і прагных да разбурэння варвараў... А калі спраўдзіцца генетычная рэвалюцыя, а потым стане цалкам рэальным і працэс ажыўлення мёртвых, то на Зямлю ўвогуле можа прыйсці Вялікі Хаос».

Словам, хоць так, хоць гэтак, а наперадзе нявыкрутка, нагнятае жахі пісьменнік. Праўда, ад шляху ў бездань нас як быццам яшчэ можа выратаваць з’яўленне касмічнага прышэльца. «Будзе гэтая з’ява спантаннай ці штучна створанай — мы наўрад ці даведаемся».

Магчымы штучна створаны касмічны прышэлец, закліканы ратаваць чалавецтва, — гэта ўжо яўная фантастыка.

А што да рэальнага, без фантастычных нагнятанняў пададзенага настаўніка Корбата, дык ён за сваё пасланне ў космас павінен атрымаць жорсткую кару. Савецкія ахоўнікі таталітарных парадкаў у дзяржаве яго ўжо арыштавалі, вядуць допыты. А вынікам павінна стаць псіхушка ці фізічнае знішчэнне шукальніка справядлівасці.

Зрэшты, у канцы твора ў лёс Андрэя Корбата ўмешваецца яго ахоўнік Анёл, фігура, вядома, зноў фантастычная. Той Анёл ужо спявае песню аб захаванні Сусвету «ў большай ці меншай ступені такім, якім ён ёсць».

Так што аўтар спачатку моцна палохаў чытачоў рознымі магчымымі жахамі, а потым злітасцівіўся, зазначыўшы, што жыццё працягваецца. А гэта азначае, што ўвесь касмічны антураж уведзены ў твор для расквечвання яго сюжэтнай канвы.

Галоўнай жа ў рамане «Ліст у галактыку «Млечны шлях» з’яўляецца крытыка зямнога жыцця пры бескантрольнай, нічым не абмежаванай уладзе бальшавікоў. І гэтая крытыка атрымалася дасціпнай і часта з’едлівай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x