Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жорстка ваююць фашысты, якія бяруць заложнікаў з ліку мірных жыхароў і спальваюць цэлыя вёскі разам з людзьмі. Пра гэта наша літаратура аб вайне пісала заўсёды. Але яна звычайна замоўчвала, што не самым высакародным чынам нярэдка вялі сябе і партызаны. Чыгрынаў жа цяпер паказвае і гэты бок справы. У яго і народныя мсціўцы займаюцца паборамі, не толькі вымушанымі, для сваіх патрэб, але і «для брата, для цешчы і свата.». Гэта з «Вяртання да віны». У рамане «Не ўсе мы згінем» тэма бясконцых пабораў узнікае зноў. Там жа згадваецца, што крутагорскія партызаны змагаюцца не столькі з гітлераўцамі, колькі з паліцаямі. Такім чынам, зноў фактычна свае б’юць сваіх, а ў выніку нясе страты наш жа народ, аслабляецца патэнцыял нацыі.

А яшчэ ў гэтым жа рамане засведчана, што на Беларусі без разбору чынілі расправы ўкраінскія партызаны. Паявіўшыся ў Верамейках, яны па паклёпніцкім нагаворы схопленага імі старасты Рамана Сёмачкіна «мужыкоў забралі ўначы, адвезлі на край лесу і каля межавога капца пасеклі тапарамі; сярод тых мужыкоў, як лічыў Зазыба, былі і вельмі прыстойныя людзі, якія наўрад ці дазволілі сабе працаваць употай на немцаў. Напрыклад, Тарасёк. Але ж партызаны таксама дзяліліся на сваіх і чужых, гэта значыць, на мясцовых і на прышлых. Свой яшчэ мог не спяшацца, спрабаваў высветліць віну. А што да беларуса літоўцу ці ўкраінцу?» Менавіта партызан з прыш­лых, «зусім п’яны коннік з чырвонай стужкай на кубанцы», забівае і Зазыбаву Марфу. Так ён вучыў няшчасных беларусаў «савецкую ўладу любіць».

Не робіць партызанам гонару і жорсткасць іхняй расправы з Брава-Жыватоўскім, якога не проста забіваюць, а, нібыта дзеля пацехі, кастрыруюць. Тое ж робяць і яшчэ з адным паліцаем ужо на ягоным вяселлі, а потым успамінаюць пра ўсё гэта як пра дасціпную забаву.

Такая нялюдская расправа патыхае садызмам, знарочыстым здзекам, няхай сабе і з ворагаў. Нездарма ж Зазыба, пачуўшы пахвальбу з гэтай нагоды, проста жахаецца, хоць яшчэ ў грамадзянскую вайну «наглядзеўся рознага паскудства. У недавярстве тады амаль аднолькава спаборнічалі як белыя, так і чырвоныя. Але тое, што пачуў ён цяпер, здаецца, пераўзыходзіла сваім цынізмам усё іншае».

Такі страшны воблік вайны наша літаратура падавала не часта. А Чыгрынаў жа яшчэ піша ў сваіх апошніх раманах і пра расправу з дзецьмі за грахі бацькоў, згадваючы, напрыклад, забойства зноў жа партызанамі «паліцаевага сына, лічы, яшчэ дзіця», вінаватае толькі ў тым, што бацька ўцёк. Зазыбу гэта зноў нагадала грамадзянскую вайну, калі таксама «сына каралі за бацьку, а бацьку за сына, асабліва пасля, у час раскулачвання». «Але Дзяніс Яўменавіч, — працягвае пісьменнік, — ніколі — ні раней, ні пазней — не хваліў у душы савецкую ўладу за гэта». І наогул, ён у адпаведнасці з гуманістычнай традыцыяй, якая вельмі часта парушалася ў савецкай літаратуры, лічыць, што «ваяваць з дзецьмі, дарэчы, як і з дапамогаю дзя­цей», недапушчальна. Для нармальнага грамадства. Але як можна назваць нармальнымі тых, хто пасылаў савецкую авіяцыю бамбіць лагер нашых ваеннапалонных у Крычаве? Чыгрынаў у рамане «Не ўсе мы згінем» напісаў і пра гэта («Нават на лагер ваеннапалонных самалёты з чырвонымі зоркамі не шкадавалі бомбаў»).

Гаворыць празаік і пра тое, як у 1941 годзе дрэнна ўзброеных апалчэнцаў клалі «пад гусеніцы нямецкіх танкаў», каб хоць такім жахлівым шляхам затрымаць, няхай і на вельмі кароткі час, фашысцкую армаду. А яшчэ нагадвае, як ужо ў пераможным сорак трэцім кідалі ў мясарубку на Проні і былых паліцаяў, і ўчарашніх партызан. Зноў затыкалі «дзіркі людзьмі». «У шта­бах аднолькавыя адносіны ў такіх выпадках — што да патрыётаў, што да здраднікаў. І тыя, і другія — проста матэрыял, з якога можна збудаваць перашкоду», — тлумачыць адзін з герояў апошняга рамана.

Гэта генерал Зеленадольскі. Ён упершыню паяўляецца толькі ў рама­не «Не ўсе мы згінем». Чалавек ён рашучы, справядлівы і разумны, таму ў свой час і быў рэпрэсіраваны. І толькі ў пачатку вайны, калі яўна не хапа­ла камандных кадраў, яго выпусцілі са зняволення і зноў вярнулі ў армейскія шэрагі. Зеленадольскі — дэмакрат па пераконаннях. Ён надзелены праніклівым позіркам і здольнасцю востра рэагаваць на несправядлівасць. Гэта дало пісьменніку яшчэ адну магчымасць сказаць пра тое, што раней у нас замоўчвалася. Напрыклад, пра савецкае барства. Яно існавала ўжо з першых паслярэвалюцыйных гадоў. «Троцкі некалі не паспеў стаць наркомам, як заняў Архангельскае. Цэлую колішнюю сядзібу царскага вяльможы. Ды і другія наркомы ў шапкі не драмалі — па паркетах у асабняках коўзаліся ды карцінамі выдатных мастакоў гандлявалі. Гэта пасля іх пісьменнікі пачалі паказваць галоднымі, а то іншы раз і амаль босымі», — зазначае Зеленадольскі, а потым яшчэ дадае, што тое барства не знікла ў некаторых і ў суровыя ваенныя гады, калі таксама практыкаваліся шчодрыя генеральскія застоллі: «У рэстаране да вайны падобнага і то не заўсёды можна было за вялікія грошы мець».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x