Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ ў 1988 годзе выйшла асобным выданнем кніга Н. Гілевіча «Перажыўшы вайну» з падзагалоўкам «Аповесць у абразках памяці». Гэта таксама па сутнасці дзённікавая проза. Напісана яна хораша і вызначаецца зноў жа грунтоўнай фактычнай насычанасцю.

Дзённікава-ўспамінальны характар маюць і апошнія творы А. Адамовіча. Згадаю яго «Падарожжа з Мінска ў Маскву і назад» і «Vixi» (Пражыта). Скончаныя раздзелы незавершанай кнігі». Апублікаваны абодва творы ў пе­рыёдыцы ў 1994 годзе. У самым пачатку таго года А. Адамовіч раптоўна памёр, не дачакаўшыся і часопіснай публікацыі гэтых твораў. А яны, асабліва «Vixi», вельмі багатыя на факты, роздум, прагнозы і выдатна адлюстроўваюць ваяўнічы грамадзянскі тэмперамент А. Адамовіча, яго жаданне і ўменне неадкладна кідацца туды, дзе ўзнікае пагроза бяды, каб прадухіліць няшчасце, а калі яно ўжо здараецца, каб зменшыць наступствы. Таму ён так рашуча папярэджваў пра магчымасць тэрмаядзернай катастрофы, калі яна найбольш пагражала чалавецтву, так настойліва дамагаўся праўды пра Чарнобыль, якую бальшавіцкая кіраўнічая наменклатура, асабліва ў Беларусі, імкнулася схаваць ад народа, каб нічога не рабіць для яго паратунку. Маўляў, беларусам атам не страшны. А. Адамовіч ад спецыялістаў-навукоўцаў до­бра ведаў, што радыяцыя ў вельмі высокай канцэнтрацыі забівае беларусаў гэтак жа няўмольна, як і ўсіх іншых людзей. І рабіў ён, кінуўшы асабістыя справы, нямала практычных захадаў для паратунку чарнобыльцаў.

Кніжнае выданне аповесці «Vixi» выйшла ў 2002 годзе ў складзе аднайменнага зборніка, у якім змешчаны і некаторыя іншыя творы аўтара. У аповесці дзве структурна розныя часткі. Першая частка мае назву «З-пад кропельніцы». Гэта старонкі з запісной кніжкі, чысты дзённік, які А. Адамовіч вёў у канцы 1991-га — першай палове 1992 г., фіксуючы ўсе адценні свайго пасляінфарктнага стану — цяжкі, але яшчэ не смяротны, як наступны інфаркт, які быў у А. Адамовіча ўначы з 20 на 21 снежня. З дзённікавых запісаў у яго атрымаўся чалавечы дакумент, вельмі дакладны ў фактычнай частцы, сумленны ва ўсім.

Другая частка аповесці ідзе пад загалоўкам «Ізноў пачынаецца дзяцінства». Тут змешчаны надзейна падмацаваныя багаццем фактаў успаміны з выхадам не толькі на самыя першыя памятлівыя гады, але і на свае кнігі, з гаворкай пра тое, што ў Адамовічавых кнігах з моцным аўтабіяграфічным пачаткам адлюстравалася ў дакладнай адпаведнасці з жыццёвай рэальнасцю, а што і чаму так ці іначай карэкціравалася, дадумвалася, па розных прычынах перайначвалася. А ў выніку нарадзілася, як і ў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому», кніга-споведзь, шчырая, як перад тварам вечнасці. Праз яе, тую размову, маштаб асобы А. Адамовіча акрэсліваецца з яркай пераканаўчасцю. Яна дасягаецца не за кошт рысоўкі, Алесю Адамовічу, як і Васілю Быкаву, зусім не ўласцівай, а менавіта за кошт шчырасці, адкрытасці, сумленнай і не галаслоўнай, а заглыбленай у фактычныя рэаліі гаворкі пра сябе і час. Так што і дзённікава-ўспамінальная проза, асабліва ў тых выпадках, калі яе піша, абапіраючыся на факты, выдатны, ніколькі не схільны да фальшу мастак, можа вельмі многае.

Пераважна дзённікавы характар, калі казаць пра сутнасць, а не знешняе афармленне запісаў аўтара, маюць філігранна адпрацаваныя кнігі Я. Бры­ля «Пішу як жыву» (1994), «З людзьмі і сам-насам» (2003), «Блакітны зніч» (2004). Праўда, кніга «Пішу як жыву» ўвабрала не толькі брылёўскія лірычныя мініяцюры і іншыя запісы, сутнасна блізкія да дзённікавай про­зы, але і ўжо згадваную дакументальную аповесць «Муштук і папка», шэраг апавяданняў зусім не дзённікавага характару ды вельмі прачулыя нататкі пра маці «За светлую памяць», таксама без дзённікавай прывязкі. Мне пра гэтую кнігу ўжо даводзілася выказвацца ў друку. Таму ў заключэнне толькі падкрэслю, што дзённікавая проза, у якой вельмі важная фактычная насычанасць, нявыдуманасць сведчанняў, заўсёды вызначаецца адметнасцю аўтарскіх поглядаў. І яны, як і ў кнігах успамінаў, звычайна далёка неідэнтычныя ў роз­ных аўтараў. Бывае, што несупадзенне пункту гледжання на занатаваныя падзеі, з’явы, факты даходзіць і да дыяметральнай супрацьлегласці — тое, што адзін ацэньвае станоўча, другі катэгарычна адмаўляе. Але вельмі ўжо баяцца разбежак, калі яны і значныя, наўрад ці трэба. У прынцыпе гэта нармальная, а на практыцы непазбежная з’ява. Важна, каб не было выдумкі і падтасовак, няпраўды ў самой факталагічнай аснове. А з вытлумачэннем, інтэрпрэтацыяй удумлівы чытач разбярэцца і сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x