Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Добрай фактычнай выверанасцю вызначаецца наша гістарычная проза апошніх дзесяцігоддзяў — творы У. Арлова, В. Іпатавай, А. Лойкі, В. Коўтун, Л. Дайнекі, Г. Далідовіча, Э. Ялугіна, А. Мальдзіса, К. Тарасава, В. Чаропкі і іншых, не кажучы ўжо пра знакавыя для нашай літаратуры аповесці і рама­ны незабыўнага У. Караткевіча, з якога ў другой палове ХХ стагоддзя і пачалася праца па рэабілітацыі беларускай гісторыі, па выхаванні паважлівага стаўлення да яе выдатных старонак.

Асаблівую ролю ў аднаўленні гістарычнай свядомасці народа, да якой бальшавікі ставіліся вельмі насцярожана, шукаючы тут злачынны нацыяналізм, Караткевіч надаваў вялікай эпічнай прозе, яе галоўнаму жан­ру — раману. «Без гістарычнага рамана, гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі, без веры ў тое, што яна ёсць, яна непераходзячая сталая вечная каштоўнасць вечнага чалавецтва і па ўсіх гэтых прычынах павінна жыць дзейсна і велічна, ведаючы сабе цану і ў дрэнным, і ў вялікім», — запісаў ён у дзённіку за некалькі гадоў да смерці, якая вялікім болем адгукнулася ў сэрцах беларускіх патрыётаў.

Варта адзначыць, што Караткевіч у сваім клопаце пра гістарычную свядомасць нацыі быў сугучны Пушкіну, які ў свой час падкрэсліваў: «Павага да мінулага — вось рыса, якая адрознівае адукаванасць ад дзікасці». І яшчэ ён жа: «Дзікасць, подласць і невуцтва не паважаюць мінулага, рабалепствуючы перад адной сучаснасцю».

Зрэшты, і пра сучаснасць ды і пра асабіста перажытае можна напісаць з пачуццём гістарызму, з усведамленнем таго, што і твае сведчанні, калі яны не адвольная прыдумка, маюць гістарычную каштоўнасць, бо адлюстроўваюць нешта істотнае ў сваім часе. Спашлюся на «кнігу адной маладосці» «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля. Першы варыянт гэтай аўтабіяграфічнай кнігі пісаўся па зусім свежых слядах (1942—1944 гады). Але гістарычная дакладнасць і тут вельмі высокая, бо ўся фактура твора рэальная, у поўным сэнсе слова сапраўдная. І ўзноўлена яна з выдатным пісьменніцкім майстэрствам.

На рэальных фактах выбудавана і дакументальная аповесць Янкі Бры­ля «Муштук і папка», у якой расказана пра трагічны лёс старэйшага брата пісьменніка Валодзі, знішчанага бальшавікамі ў час сталінскіх рэпрэсій.

Такія дакументальныя кнігі звычайна ўражваюць ужо сваім фактычным зместам. А калі яны, як у Брыля, напісаны пяром майстра самага высокага класа, дык іх уздзеянне на чытача набывае асаблівую моц.

Выйшаўшы на гаворку пра ўласна дакументальную літаратуру, хачу падкрэсліць, што ў нас ёсць унікальныя ўзоры такой літаратуры. Найперш тут трэба згадаць кнігі пра злачынствы нацыстаў «Я з вогненнай вёскі» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка і «Блакадную кнігу» А. Адамовіча і рускага пісьменніка Д. Граніна, дзе адлюстравана трагедыя гераічнага Ленінграда, супраціўленне якога гітлераўцы імкнуліся зламаць кашчавай рукою страшэннага голаду.

У свой час моцна прагучалі дакументальныя кнігі І. Новікава «Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», «Тварам да небяспекі» — пра мінскае і віцебскае антыгітлераўскае падполле.

Вельмі цікавымі атрымаліся густа насычаныя фактычным матэрыялам успаміны І. Новікава «У пошуках ісціны» («Маладосць», 1999, № 10). Тут І. Новікаў працягвае размову пра трагічную гісторыю мінскіх падпольшчыкаў, а таксама падрабязна, з трывалай апорай на шматлікія дакументы расказвае, хто і чаму перашкаджаў аднаўляць праўду пра ўдзельнікаў антыгітлераўскага супраціўлення ў Беларусі.

Вельмі багатыя на факты і цікавыя кнігі ўспамінаў шэрагу аўтараў. Без натугі ўспрымаецца, скажам, нядаўна выдадзеная кніга М. Аўрамчыка «Знаёмыя постаці» (Мінск, 2004). Тут сабраны напісаныя ў розны час нарысыўспаміны пра Янку Купалу і яго жонку Уладзіславу Францаўну (цёцю Уладзю), Якуба Коласа, К. Крапіву, З. Бядулю, М. Лынькова, П. Глебку, І. Мележа, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанку, А. Пысіна, А. Грачанікава, блізкіх сяброў аўтара А. Коршака і М. Сурначова, якія загінулі на вайне. Прыхільным сло­вам згадваюцца таксама В. Палтаран, Б. Карпаў, С. Александровіч і іншыя літаратары, партыйны кіраўнік рэспублікі ў 1965—1980 гадах П. Машэраў.

Характэрная асаблівасць нарысаў Аўрамчыка — іх добразычлівасць і тое, што яны фіксуюць уражанні аўтара ад асабістых сустрэч з людзьмі, пра якіх ён напісаў. І тыя штрыхі, дэталі, факты, якія з большай ці меншай шчодрасцю прыгадваюцца ў розных нарысах кнігі, маюць для нас бясспрэчную каштоўнасць, бо яны ўбачаны ўчэпістым вокам назіральнага чалавека і нясуць на сабе выразную пячатку адметнасці — так бачыў сваіх герояў менавіта Аўрамчык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x