Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ленд-ліз — праграма амерыканскай дапамогі ў гады вайны, па якой Савецкаму Саюзу для барацьбы супроць гітлераўцаў даваліся грашовыя крэдыты, тэхніка, метал для ваеннай прамысловасці, адзенне, абутак і харчаванне для арміі і насельніцтва. У гэтай праграме як донары ўдзельнічалі таксама Англія і Канада.

З баявой тэхнікі, атрыманай нашай краінай па ленд-лізу, былі належна ацэнены амерыканскія знішчальнікі «Мустанг», бамбардзіроўшчыкі «Мітчэл», транспартныя самалёты «Дакота». Гэтыя тыпы самалётаў савецкія лётчыкі прымалі з задавальненнем, а пра танкі, таксама пастаўленыя па ленд-лізу, нашы танкісты выказаліся больш скептычна, аддаючы перавагу айчынным мадэлям. Асабліва цаніўся славуты «Т-34», прызнаны лепшым з усіх танкаў, якія выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай вайне.

Цікава, што Сталін таксама прасіў амерыканцаў «прысылаць грузавікі, а не танкі». Танкаў, лічыў ён, мы наробім і самі, а добрых грузавікоў у нас няма. Выручалі магутныя амерыканскія «студэбекеры» ды іхнія ж уседарожныя штабныя машыны джыпы (легкавікі) «Віліс» і «Додж», на якіх тады ездзілі савецкія вайсковыя кіраўнікі розных рангаў. Яны ж шырока выкарыстоўвалі партатыўныя амерыканскія радыёўстаноўкі і іншыя сродкі сувязі. Усё гэта вельмі істотна палепшыла тэхнічную аснашчанасць Чырвонай Арміі, зрабіла яе больш мабільнай. Мабільнасць жа ў вайне з высокай канцэнтрацыяй тэхнікі ды пры частых імклівых зменах аператыўнай абстаноўкі набывала асаблівае значэнне. Гэта была адна з істотных умоў перамогі над добра ўзброенай гітлераўскай арміяй.

Багата насычаная фактычным матэрыялам кніга А. Уткіна даносіць та­кую думку да чытача доказна і пераканальна, хаця, праўду кажучы, праца ў цэлым не пазбаўлена шматслоўнасці, залішніх паўтораў і іншых стылёвых «агрэхаў».

У кнізе Б. Сакалова мяне ўразіла сведчанне, што А. А. Жданаў у захапленні спіртнымі напоямі дайшоў да алкагалізму і «не валодаў ніякімі арганізацыйнымі здольнасцямі. Уменне ж пісаць даклады з пагромнымі выпадамі супроць Ахматавай і Зошчанкі ў плане магчымага будучага ажыццяўлення ўладных паўнамоцтваў няшмат каштавала».

Прымушае жахнуцца і нагаданая аўтарам крутасць Сталіна ў расправе з такімі неардынарнымі кіраўнікамі Ленінграда ў перыяд блакады гераічнага горада, як М. А. Вазнясенскі, А. А. Кузняцоў, М. І. Радзіёнаў, П. С. Папкоў. Усе яны па так званай «ленінградскай справе» ў 1950 годзе былі расстраляны. Такі ж лёс спасціг, паведамляе Б. Сакалоў, яшчэ некалькі сот пакутнікаў, а ўсяго пад розныя рэпрэсіі і тады падпала «да дзвюх тысяч чалавек». Гэта пасля ўсяго таго, што выпала на іх долю ў гады вайны.

Не, невыпадкова Марцін Эміс назваў сваю кнігу «Сталін Іосіф Грозны». Тут урэзваюцца ў памяць старонкі, добра ўгрунтаваныя мноствам жахлівых па сутнасці, але красамоўных па доказнасці фактаў пра сталінскую жорсткасць і непрадказальнасць ягоных распраў, калі сённяшні блізкі паплечнік і нават любімец заўтра падпадаў пад жахлівыя катаванні і расстрэл.

Нельга забыць і сведчанне пра вядомага англійскага пісьменніка Б. Шоу, які «наведаў СССР у самы разгар голаду, выкліканага наступствамі сталінскай калектывізацыі, і заявіў пасля вяртання з Савецкага Саюза, што савецкія грамадзяне харчуюцца лепш за ўсіх у Еўропе».

А хіба можна не жахнуцца, прачытаўшы ў кнізе Марціна Эміса пра масавы характар даносаў у сталінскія часы. Тады, сцвярджае англічанін, абапіраючыся на сведчанні вельмі аўтарытэтных людзей, у любой савецкай установе, па прыблізных падліках, «кожны пяты супрацоўнік пісаў даносы на сваіх калег... У гэтай сувязі дарэчы аддаць належнае самаму грознаму і праслаўленаму даносчыку ва ўсёй краіне — вялікай Нікалаенка, гэтаму бічу Кіева. Гэтая лютая мегера, адзіная з усіх даносчыкаў, удастоілася асаблівай пахвалы самога Сталіна: “просты чалавек з нізоў”. Нікалаенка, па яго словах, стала сапраўднай “гераіняй”. Варта было Нікалаенка паявіцца на вуліцы, як шматлюдныя вуліцы Кіева адразу пусцелі; прысутнасць яе на якім-небудзь сходзе выклікала смяртэльны жах».

У кнізе Анры Труайя таксама багата цікавых фактаў. Адзін з іх — сведчанне мастака Аненкава пра тое, як жыў М. Горкі ў цяжкія для краіны першыя паслярэвалюцыйныя гады: «У шматпакаёвай і зручнай кватэры Горкага не было ні ў чым недахопу... Сябра Леніна і пастаянны наведвальнік Смольнага, Горкі належаў да катэгорыі “любімых таварышаў”, заснавальнікаў новага прывілеяванага класа. “Любімыя таварышы” жылі заможна. Яны жылі нават лепш, чым у дарэвалюцыйны час. у вельмі багатай бібліятэцы гэтага “марксіста”, на полках якой цясніліся кнігі па ўсіх галінах чалавечай куль­туры, я не знайшоў (а я шукаў старанна) ні аднаго тома твораў Карла Марк­са. Маркса Горкі называў “Карлушкам”, а Леніна — “дваранчыкам”», — здзіўляўся Аненкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x