Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І гэта гаворыцца пра таго, хто добраахвотна пайшоў здавацца ў палон да гітлераўцаў, якія збіраліся на захопленых абшарах вынішчаць не толькі народную культуру, але і сам народ, адкрыта абвяшчаючы славян «недачалавекамі», далёкімі ад «арыйскіх» стандартаў (сябе гітлераўцы лічылі безумоўна вартымі тых стандартаў).

Крытык, канечне ж, ведае, што здрадніцтва ніяк не вяжацца ні з высокай духоўнасцю, нібыта таксама ўласцівай Івану Пшанічнаму, ні з народнай культурай, народнай традыцыяй. Здрада ж заўсёды нясе ганебны пачатак. І таму нават тыя, дзеля каго яна робіцца, звычайна ставяцца да здраднікаў насцярожана. На пэўны час узвышаючы іх, больш-менш дальнабачныя палітыкі разважаюць прыкладна так: сёння ён здрадзіў майму канкурэнту, а заўтра можа здрадзіць і мне. Словам, вельмі ж незайздросная яна, роля прадажнікаў.

Ніяк не ўзгадняецца здрадніцтва і з сапраўды патрыятычнымі пачуццямі. Крытык усведамляе і гэта і таму пагаджаецца, што «здрада Радзіме не апраўдваецца нічым». Аднак адразу за гэтым прызнаннем ідзе апраўдальны пасаж: «Але радзіму ў Івана Пшанічнага даўно ўжо адабралі. Ён з тых лю­дзей, якія былі зацкаваны савецкай таталітарнай сістэмай і загнаны ёю ў тупік».

Гэта праўда, што бальшавікі сваёй дыскрымінацыяй цэлых пластоў насельніцтва па класавай прыкмеце («не тое» сацыяльнае паходжанне разглядалася бальшавіцкімі правадырамі як падстава для рэпрэсій) нарабілі шмат шкоды. Але ж мільёны пакрыўджаных імі людзей ад радзімы ўсё роўна не адмаўляліся, да гітлераўцаў на службу не беглі, а ў часіну ліхалецця ішлі самааддана бараніць родны край ад чужынцаў. Так зрабіў і сын бязвінна расстралянага бальшавікамі Максіма Гарэцкага Леанід, які за няласкавую для яго бацькі Радзіму, ніколькі не вагаючыся, аддаў сваё маладое жыццё. У адным з франтавых лістоў ён напісаў: «Я абяцаў быць адданым да канца Савецкаму Саюзу. Смерці я не баюся. І калі здарыцца, што нас акружаць, у палон возьмуць толькі мой труп». Загінуў ён не ў акружэнні, а ў звычайным па тых часах зацятым баі ў балотных абшарах Ленінградскай вобласці. Паведамленне пра яго смерць прыслаў у Беларусь франтавы таварыш, апошні жывы чырвонаармеец з падраздзялення, якім камандаваў Леанід Гарэцкі.

Гераізм у змаганні з фашыстамі праяўлялі і так званыя штрафнікі, людзі, якія за розныя крымінальныя злачынствы атрымлівалі судовае пакаранне. Але за краты іх тады не саджалі, а накіроўвалі на фронт у штрафныя батальёны. Ёсць звесткі, што шмат штрафнікоў мужна абаранялі Сталінград.

У аповесці «Жураўліны крык» адзін з самых яркіх персанажаў — Віцька Свіст. За сапраўдную правіну ён трапіў пад суд, адбыўшы пакаранне, няблага ўладкаваўся на Далёкім Усходзе і мог бы там праседзець усю вайну, але сам напрасіўся на фронт, дзе загінуў у няроўным паядынку з гітлераўскімі танкамі. Так ваявалі сапраўдныя патрыёты, якія мелі высокі чалавечы патэнцыял.

А як паводзіў сябе ў франтавых умовах Іван Пшанічны? М. Пажарыцкі сцвярджае, што ён «не збіраўся пакідаць баявую пазіцыю», «здаючыся ў палон, думае ўсё ж не пра помсту: ён глядзіць на немцаў не як на ворагаў, сваіх крыўдзіцеляў, а як на людзей, у якіх спадзяецца знайсці збавенне ад пакут (больш яму, у прынцыпе, нічога не трэба)». Пра тое, што Іван Пшанічны спадзяецца пад уладай гітлераўцаў займець «людскае жыццё», згадваецца і ў аповесці. Але анёлкам, накшталт таго, якім робіць яго М. Пажарыцкі, у «Жураўліным крыку» Іван Пшанічны не выглядае. Гэта сквапны тып з мардатым адкормленым тварам. У чырвонаармейцаў ён атрымаў зняважлівую мянушку Мурло. А жаданне для аднаго сябе шукаць збавення ад пакут ды яшчэ ў стане ворага, які намагаецца заняволіць тваю Радзіму, увогу­ле з’яўляецца яскравай праявай шкурніцтва, якое ніякага спачування не заслугоўвае.

Потым жа Іван Пшанічны, выношваючы думку пра здачу ў палон гітлераўцам, не толькі спадзяваўся « ў спакоі і па-людску зажыць хоць на старасці год» (словы з аповесці, працытаваныя крытыкам), але і выношваў даволі амбітныя планы: «Не можа быць, каб немцы не ацанілі як трэба яго шчырасці і не аддзячылі яму. У лагер яго як добраахвотнага перабежчыка не павінны адправіць, відаць, адпусцяць на волю, а можа, нават паставяць на якую кіраўнічую пасаду ў горадзе ці сельскай мясцовасці. Гэта было зманліва.

О, тады Пшанічны паказаў бы свае здольнасці, даказаў бы яго апекунам, што яны не памыліліся ў ім. Ён бы не пашкадаваў ні сябе, ні людзей, гэтых пакорлівых працаўнікоў, якіх немцы за некалькі месяцаў прымусяць скарыцца. Немцам, вядома, патрэбны адданыя людзі, каб кіраваць вялізным абшарам заваяванай Расіі, і Пшанічны, калі добра возьмецца, магчыма, дарасце да якіх чыноў. Скончыцца вайна, і тады няблага было б прыдбаць невялікую ды ладную сядзібу». Вось на што спадзяецца нягоднік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x