Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рэдка, але пісаў Быкаў і пра жанчын, нявартых вялікай павагі (Паліна Пташкіна з «Абеліска», наркаманка з «Ваўчынай ямы»).

Многія сапраўдныя, высакародныя, далікатныя і пяшчотныя жанчыны ў творах пісьменніка гінуць у ваеннай віхуры, якая адлюстроўваецца амаль ва ўсіх аповесцях Быкава. Так было і ў рэальным жыцці. У ім жанчыны так­сама найчасцей гінулі, бо былі найменш падрыхтаваны да таго пекла, якім з’яўляецца вайна. Быкаў пісаў пра яе трагедыйнасць («самае праклятае з усіх ліхаў, заведзеных жыццём на зямлі» — ягоныя словы) з усёй жорсткасцю суровай праўды. Праз пакутніцкі, трагедыйны лёс жанчыны гэтая праўда выяўлялася з найбольшай выразнасцю і сілай.

2005 г.

ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ ВАСІЛЯ БЫКАВА

У чалавечай гісторыі ХХ стагоддзе, мусіць, самае жорсткае і крывавае. Для Беларусі, яе культуры і літаратуры яно стала парою шматлікіх выпрабаванняў і мноства страт на самых розных напрамках. Але яно ж, гэ-тае стагоддзе, выяўляючы жыццёвую сілу нацыі, нарадзіла і такіх волатаў духу, як нашы класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі і шэраг іншых.

У другой палове стагоддзя іх самаахвярную працу на карысць Баць-каўшчыны, іх мастакоўскія традыцыі бадай з найбольшым поспехам працягваў і развіваў, уздымаючы на новую вышыню, Васіль Быкаў, які здабыў ці не самае шырокае ў параўнанні з іншымі нашымі пісьменнікамі гэтай пары прызнанне ў свеце, стаў класікам не толькі беларускай, але і сус-ветнай літаратуры.

У сябе на Радзіме ён, як гэта звычайна бывае, сутыкаўся і з рэзкімі нападкамі, і з гарачай, вельмі шчырай пашанай. Яна ўрэшце набыла такі маштаб, што Васіля Быкава сталі называць сумленнем нацыі. Яго вялікі ма-ральны аўтарытэт не ствараўся штучна. Ён трывала забяспечаны выдатным пісьменніцкім талентам, уменнем мастака дакопвацца да глыбіннай праўды пра людское жыццё на скразняках часу і, вядома ж, чалавечнасцю. Яна для Быкава была вельмі арганічнай, яскрава выяўлялася і на побытавым узроўні, і ў літаратурнай творчасці.

Цяперашняя гаворка пра Васіля Быкава прымеркавана да юбілею пісьмен ніка. І адбываецца яна напярэдадні вялікай даты ў гісторыі краіны – 60-годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскага нашэсця. Таму ў разважан-нях пра быкаўскую творчасць я спынюся пераважна на пісьменніцкай ацэн-цы фашызму і подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння ўжо і ў нас адкрыта прызнаюцца, што ў перыяд Другой сусветнай вайны, часткаю якой была і наша Вялікая Айчынная, мужную ўзброеную ба-рацьбу супроць нямецкага фашызму і яго саюзніка японскага мілітарызму вялі многія народы свету. Гэтая барацьба вялася на велізарным абшары — ад Еўропы і Азіі да Аляскі на паўночнаамерыканскім кантыненце, да Афрыкі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Але на нашу долю ў барацьбе супроць гітлераўцаў выпаў найбольшы цяжар.

Добра вядома таксама, што Васіль Быкаў прымаў самы актыўны ўдзел у Айчыннай вайне. На фронт ён трапіў у самым яе пачатку, а з кастрычніка 1943 года ў званні малодшага лейтэнанта, атрыманага пасля Саратаўскага ваеннага вучылішча, з баямі ішоў праз Украіну, Малдавію, Румынію, Венгрыю і Аўстрыю, дзе сустрэў і вялікую Перамогу. Ён быў двойчы паранены і тысячы разоў рызыкаваў жыццём.

У крытычнай літаратуры пра Быкава шчодра цытуюцца шматлікія выказванні пісьменніка пра яго нянавісць да вайны. Ён і сапраўды яшчэ ў «Жураўліным крыку» напісаў, што гэта «самае праклятае з усіх ліхаў, заведзеных жыццём на зямлі».

Праўда і тое, што Быкаў лічыў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю. «Жыццё — гэта самы вялікі Божы дар, гэта вялікае шчасце, вышэй за яго нічога быць не можа на Зямлі», — казаў ён ужо ў канцы 1990-х гадоў. Ды і ў тым жа «Жураўліным крыку» быкаўскі Глечык, персанаж псіхалагічна вельмі блізкі да самога пісьменніка, усімі фібрамі душы адчувае цану жыцця: «А жыць так хацелася — хоць як-небудзь: у сцюжы, голадзе, страху, хоць у такім жудасным пекле, якім была вайна, — усё роўна хацелася жыць».

Але і ўжо ў зусім безнадзейным становішчы, калі Глечык застаўся адзін, ён не кідае баявой пазіцыі, а, заціснуўшы ў руках апошнюю гранату, рыхтуецца да смяротнай сутычкі з гітлераўцамі. Скласці зброю ён не можа сабе дазволіць ні ў якім разе. Бо Васіль Быкаў надзяліў Глечыка сваім уласным веданнем таго, што верхаводы гітлераўцаў, збіраючыся ўсталяваць панаванне над светам, тэарэтычна абгрунтавалі і ў паняволеных краінах здзяйснялі на практыцы найвялікшыя злачынствы супроць чалавечнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x