Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чытацкую сімпатыю выклікаюць і многія іншыя жанчыны з твораў пісьменніка. Сярод іх экзатычная Джулія Навелі з «Альпійскай балады», вельмі прыгожая дзяўчына з жорстка-трагічным лёсам Франя (аповесць «Пакахай мяне, салдацік»). У аповесці «Мёртвым не баліць» захапляе непрыгожая знешне, вельмі прывабная сваёй чалавечай сутнасцю «агонь-дзяўчына» Каця Шчарбенка, якая першай кідаецца туды, куды не адважваюцца ступаць мужчыны, баючыся трапіць на мінную пастку. Праўда, на замініраваным полі Каця і падрываецца. Але гэта не столькі вынік безразважнай смеласці, уласцівай дзяўчыне, колькі бесчалавечнага загаду злавеснага палахліўца з асабістаў Сахно, які пагнаў падначаленых на тое міннае поле.

У аповесці «Воўчая зграя» прыхільна абмалявана партызанская радыстка са звонкім мілагучным голасам Клава Шарохіна. Апынуўшыся ся­род народных мсціўцаў у варожым тыле, дзяўчына таварышаў па зброі «зачаравала з першага позірку: такая яна была ладная ў сваім новенькім беленькім кажушку і ў маленькіх валёначках, якія міла рыпелі на ранішнім марозіку, вушы яе ладнай цыгейкавай шапкі былі какетліва падвязаны на патыліцы, на лоб высыпалася гуллівая грыўка, а на маленькіх руках ладна сядзелі футравыя рукавіцы з белым шнурочкам, закінутым за каўнер кажушка». У партызанскім атрадзе Клаве даводзіцца раджаць дзіця, бацька якога, партызанскі камандзір, ужо загінуў. Сітуацыя складваецца крута, бо таварышам па барацьбе, абкладзеным паліцаямі, як ваўкамі, трэба браць на сябе клопат не толькі пра парадзіху, але і пра малое. Аднак і ў такіх умовах яны адчуваюць значнасць, нават веліч жанчыны-маці, яе, калі хочаце, святасць. Гэта выказана вуснамі партызана Леўчука, які і ўратуе Клавіна дзіця. «Як ні дзіўна, але менавіта цяпер ён упершыню за шмат год адчуў сябе не байцомпартызанам, не разведчыкам ці кулямётчыкам, а найперш чалавекам, гэта было нова і надзвычай прыемна. Так, нібы не было ўжо і вайны», — перадаюцца ў аповесці важкія гуманістычныя думкі Леўчука. Яны азначаюць, што клопат пра жанчыну, якая дае новае жыццё, дабратворна ўздзейнічае на чалавека, узвышае яго.

Шмат пісаў Васіль Быкаў пра жаночыя мужнасць і самаахвярнасць. Іх праяўляе і цётка Ядвіга з «Абеліска», якая бярэ на сябе клопат пра акружэнцаў, хоць гэта звязана з вялікай рызыкай для яе самой і яе ж дзя­цей, і жанчына, якая дапамагае ратавацца Азевічу, хоць ён у даваенныя гады зрабіў ёй нямала шкоды (тая ж аповесць), і Варвара Бараноўская з рамана «Кар’ер», і Войцікава маці, якую паліцаі арыштавалі з-за сына ды гатовы былі адпусціць яе, калі хлопец здасца сам. Але жанчына ні ў якім разе не магла засланіцца сынам. Яна пайшла на смерць, каб застаўся жыць ён (аповесць «У тумане»).

Выключная самаахвярнасць уласцівая Дзёмчысе (Аўгінні Вокунь) з аповесці «Сотнікаў». Яна мае траіх уласных дзяцей, але дапамагае хавацца партызанам. А калі паліцаі высачылі яе ды паабяцалі не чыніць расправы пры ўмове, што яна выдасць тых, хто хаваў яўрэйскую дзяўчыну Басю, Аўгіння адмаўляецца гэта зрабіць. З крыкамі, з болем, роспаччу, але адмаўляецца, бо разумее, што пайсці на згодніцтва з паліцаямі азначае здраду, якая ніколі не будзе даравана сваімі людзьмі.

Тут мы выходзім на праблему несумяшчальнасці сваіх і чужынцаў — гітлераўскай набрыдзі і яе прыслужнікаў, тых, каго патрыёты зняважліва называлі бобікамі. Гэтую несумяшчальнасць адчуваюць і добра выказваюць многія быкаўскія героі. Вось Зося Нарэйка з аповесці «Пайсці і не вярнуцца» тлумачыць выкрутліваму эгаісту Антону Галубіну, калі ён падумаў, што перамагаюць гітлераўцы, і прапанаваў перакінуцца да іх, каб захаваць сабе жыццё: «Антон, ты не разумееш... Каму жыць не хочацца? Я ж зусім і не жыла яшчэ, можна сказаць. Але што ж ты прапануеш? Ісці да фашыстаў? Што ж гэта такое? Гэта ж горш, чым нават смерць. Тут трэба згубіць сумленне. Яны ж чума дваццатага стагоддзя. Супраць іх увесь свет. З імі ж жыць немагчыма, яны ж звяры... Мы — людзі. І мы ніколі не пагодзімся з імі, нават калі яны і перамогуць. Ты кажаш, што няма выбару. Выбар ёсць: або мы, або яны. Во ў чым наш выбар».Да такой жа высновы, выказанай з няменшай пэўнасцю, прыходзяць у «Знаку бяды» Пятрок і Сцепаніда Багацькі, вобразы якіх Быкаў пры псіхалагічнай распрацоўцы часткова пісаў са сваіх бацькоў. Толькі матчыну далікатнасць ён перадаў Петраку, а бацькаву рашучасць замацаваў за Сцепанідай, якая палічыла за лепшае згарэць разам са сваёй хатай, чым скарыцца нелюдзям, паддацца паліцэйскаму зброду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x