Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маё захапленне Васілём Быкавым непасрэдна не закранала Івана Навуменку і на нашых стасунках з ім практычна не адбівалася, хаця, як мне здаецца, павінна было нараджаць думку, што я як крытык недастаткова праніклівы, не бачу, хто з беларускіх пісьменнікаў піша найлепш.А вось сяброўства з Іванам Чыгрынавым, пра якое ўжо выказваўся ў друку даволі падрабязна, Івана Якаўлевіча, мякка кажучы, насцярожвала. Бо Іван Гаўрылавіч у той перыяд, калі ён быў адным з кіраўнікоў нашага Саюза пісьменнікаў і на гэтай пасадзе адказваў за развіццё празаічных жанраў, у некаторых сваіх дакладах малавата ўвагі аддаваў творам Івана Навуменкі.

Іван Чыгрынаў настойліва дамагаўся і ўрэшце дамогся (насуперак адкрытаму супраціўленню Івана Навуменкі), каб я атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Вядома, пазіцыя Івана Гаўрылавіча ў гэтым пытанні была мне куды бліжэй за пазіцыю Івана Якаўлевіча, бо добрая (ды нават і дробная) прэмія заўсёды радуе таго, хто яе атрымлівае. А Дзяржаўная прэмія ў нас увогуле даецца адзін раз у жыцці.

Зрэшты, і злачынства ў пярэчаннях Івана Навуменкі я не бачыў, бо тыя пярэчанні былі адкрытымі, з нейкімі закуліснымі хадамі не звязанымі. Думаць жа так ці іначай кожны чалавек мае законнае, неад’емнае права. Захоўванне гэтага права мне ўяўляецца выключна важным.

Ды пара ўжо закругляцца. Мяне папраўдзе радуе, што Іван Якаўлевіч і ў сваім вельмі салідным узросце захоўвае добрую пісьменніцкую і даследчыцкую форму. Пра гэта сведчаць і яго мастацкія творы апошніх гадоў, і навуковыя працы гэтага часу. Асабліва спадабалася мне з навуковых прац кніга «Ранні Кузьма Чорны (1923—1929)», выдадзеная І. Навуменкам у 2000 годзе. Яна зноў невялікая памерам, а напісана з акадэмічнай глыбінёй і ўдумлівасцю вельмі ўважлівага навукоўца, з тонкім разуменнем псіхалогіі мастацкай творчасці і сапраўды пісьменніцкім стылем. А старонкі, прысвечаныя ролі Кнута Гамсуна ў мастацкім станаўленні Кузьмы Чорнага, можна разглядаць як узор даследчыцкай аналітыкі.

Хочацца парадавацца і за сям’ю Івана Якаўлевіча. Выхаваць такіх нашчадкаў, як ягоныя дзеці, гэта таксама вялікая, вельмі вялікая справа, сапраўдная ўдача папраўдзе маштабнага чалавека, шырыня натуры якога, а яшчэ добразычлівасць, паважлівае стаўленне да людзей і ўменне працаваць на поўную моц, дабіваючыся выдатных поспехаў, перадаліся і яго дзецям.

2005 г.

ВОБРАЗ МАЦІ І ЎВОГУЛЕ ЖАНЧЫНЫ Ў ТВОРАХ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Васіль Быкаў вызначаўся непахіснасцю ў адстойванні сваіх перакананняў, той праўды, якую ён спасцігаў на крывавых франтавых дарогах і ў шматлікіх выпрабаваннях жыцця без вайны, у якім яму таксама выпала нямала нягод. Але па складзе душы ён быў вельмі далікатным, чулым чалавекам, здольным з выключнай вастрынёй рэагаваць на людскія болі і беды. Ён рашуча кідаўся на дапамогу многім людзям, калі над імі навісала небяспека, не думаючы пра нязручнасці і цяжкасці для сябе. Асабліва пяшчотна ставіўся ён да ўласнай маці, ад якой і ўспрыняў яе вялікую дабрыню і спагадлівасць.

Зрэшты, увага і любоў да маці, клопат пра яе закладваюцца на генным узроўні ў абсалютнай большасці людзей. Тыя ж, у каго гэтага няма, разглядаюцца як анамальныя, як вырадкі. І вырадкамі яны становяцца, хутчэй за ўсё, пад уплывам розных акалічнасцей, якія ў такіх выпадках, відаць, разбураюць і генную спадчыннасць. У быкаўскай аповесці «Аблава» такое разбурэнне з кар’ерысцкіх меркаванняў адбываецца ў Міколы Роўбы, які, стаўшы бальшавіцкім кіраўніком раёна, заганяе ў балотную багну ўласнага раскулачанага бацьку, калі ён адважыўся ўцячы з высылкі на радзіму.

Гэткая бесчалавечнасць проста жахала Быкава. Яго пяшчотная душа крыкам крычала ад такой нялюдскасці. Пра сваіх бацькоў ён заўсёды згадваў з вялікай паважлівасцю і сардэчнасцю, асабліва вылучаючы матчыну ласкавасць і дабрыню. Алесю Адамовічу ён расказваў такі эпізод са свайго дзяцінства: «Я раптам прачынаюся ад таго, што галосіць маці. А я ў дзяцінстве быў вельмі чуйны да яе настрою, вельмі хораша было, калі яна вясёлая... А калі яе настрой падаў — гэта я заўсёды адчуваў, як барометр, адразу яно адбівалася на маім самаадчуванні. Дык вось раптам плача маці. Такога ніколі не было, калі нешта там здаралася ў яе з бацькам, яна проста маўчала. А тут — чуць не наўзрыд, душачыся слязамі, плача. Я, помню, прахапіўся. Аказваецца, учора арганізаваліся ў калгас, і сёння, значыць, раніцай прыехалі і з засекаў, з кадушак, у істопцы забралі ўсё насенне. А гэта сакавік быў прыкладна, якраз пара сеяць. І чым дзяцей карміць, што самой есці».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x